Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

У Чарнігаве адбылося набажэнства на беларускай мове

Архіярэйская літургія на беларускай мове адбылася дзякуючы імкненьням сьвятароў Украінскае Праваслаўнае Царквы Кіеўскага патрыярхату, якая на пачатку 1990-х гадоў абвясьціла незалежнасьць ад Расейскае Праваслаўнае Царквы. Украінскія сьвятары лічаць, што чарнігаўскія беларусы, а іх у горадзе жыве больш за 12 тысячаў, павінны мець права на набаженства на роднай мове. Далей...

6/6/2006 › Навіны

 


Мілінкевіч: “Наша кааліцыя імкнулася стрымаць вулічныя пратэсты пасьля выбараў”

30 і 31 траўня тэлеканал “Эўраньюс” штогадзіну круціў інтэрвію з тав. Мілінкевічам. “Адзіны” заехаў у сядзібу тэлеканалу, які знаходзіцца ў Ліёне (Францыя) і чамусьці наведаў менавіта расейскую рэдакцыю гэтага рупару брусэльскага лібэралізму. Слухаючы ягоныя выказваньні, мы зразумелі, чаму ён пайшоў да расейцаў. Далей...

4/6/2006 › Навіны

 


Зянон Пазьняк: Ідэя Фронту вісела ў паветры

(Напісана па просьбе Сяргея Навумчыка для ягонай кнігі, прысьвечанай падзеям 1988-1995гг., якая неўзабаве выйдзе ў Варшаве)

Пасьля адкрыцьця Курапатаў вясной 1988 г. былі зробленыя мной першыя археалагічныя раскопкі пахаваньняў. Потым, у пачатку чэрвеня, быў надрукаваны артыкул “Курапаты – дарога сьмерці”. Далей...

2/6/2006 › Старонкі гісторыі

 


Факты і падзеі (28-31 траўня 2006 г.)

28 траўня адбыўся чарговы “день погранічніка”. У Маскве і па ўсёй Расеі рознага ўзросту мужчыны выходзілі на вуліцы ў зялёных картузах. Яны даволі хутка напіваліся, пачыналі біцца паміж сабой і з “непагранічнікамі”. Далей...

2/6/2006 › Актуаліі

 


  »

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2006
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь