Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (1-3 студзеня 2006 г.)

Брыдка глядзець, як расейскае гэбельскае ведамства паведамляе пра “мірныя працэсы” і “справядлівыя выбары” ў Чачэніі, а заходнія халтуршчыкі рэтранслююць гэтую лухту на галовы эўрапейскіх грамадзянаў.
Пад гэтую лавачку маскалі паспрабавалі арганізаваць карагоды ў цэнтры Грознага ў навагоднюю ноч. Зайчыкаў і сьняжынак павінны былі ўдаваць мясцовыя грамілы з ОМОНу пад камандай Кадырава малодшага. Нічога ў здраднікаў народу, аднак, не атрымалася. Яны, мабыць, забыліся, што ў навагоднюю ноч на 1994 год чачэнскія героі спалілі на вуліцах Грознага 250 расейскіх танкаў і браневікоў, а плошчу перад парлямантам (дзе цяпер рэжым паставіў ёлку) абаронцы завалілі трупамі маскальскіх акупантаў. Патрыёты адзначылі ўгодкі сваёй славутай перамогі сьмелай баявой апэрацыяй непасрэдна пад ёлкай. Двух амонаўскіх “зайчыкаў” яны забілі, а яшчэ некалькіх паранілі. Пагоня за партызанамі выніку не дала.
Раніцай 1 студзеня расейская імпэрыя распачала буйнамаштабную вайну супраць Украіны. Вайну пакуль што эканамічную, але ня менш разбуральную для украінскай дзяржавы. Подлы плян агрэсара зразумелы ўсім. Украіна будзе забіраць з транзітнай трубы газаправоду неабходны аб’ём газа, а ў выніку зьменшацца пастаўкі газу для краінаў Заходняй і Цэнтральнай Эўропы. Гэта нават не маштаб блякады балтыйскіх краінаў, якую Расея арганізавала ў 1990-92 гг. Тады інтарэсы Эўропы не былі закрануты. А вось цяпер Расея (сьмела, як ёй здаецца) папёрла на гэты міжнародны канфлікт. Крэмль-Лубянка ўпэўнены, што заходні эстэблішмэнт скуплены на караню, што брусэльскі аркестр будзе іграць па маскальскіх нотах, эўрапейскія грамадзтвы змаўчаць, а ўкраінцы ўпадуць на калені і прагаласуюць на наступных парляманцкіх выбарах (у сакавіку 2006 г.) за кодлу Януковіча. Расея нарываецца на рызыкоўную прыгоду. Яшчэ раз пацьвярждаецца даўняя сэнтэнцыя (сфармуляваная ўпершыню не Леніным, а Французкай рэвалюцыяй), што “рэвалюцыя павінна ўмець абараняць сабе”. Калі ўкраінскі народ прадэманструе згуртаванасьць, мужнасьць і нацыянальны дух, то маскальская гнілая імпэрыя рызыкуе праваліцца. Божа, дай сілы ўкраінцам!
Ужо з першага дня новага году перад консульствам РФ у Львове стаў пікет. Лягічна, што менавіта патрыёты-заходнікі доўга не адсыпаліся пасьля навагодняга балю, а апэратыўна нагадалі паганай маскве, што народ не забыўся пра гонар. І вось цікава, яшчэ напярэдадні Пуцін замест дзедмароза лез на экраны тэлевізараў, шыпеў пра “эканамічны характар патрабаваньняў да Украіны”. А 1 студзеня, калі пачалася газавая атака, ён некуды зьнік (выпіў лішняга ці што?). Усё стала зразумелым на наступны дзень. Пуцін не абпіўся. Проста правалілася з грукатам памянёная атака. Мэтай маскоўскай вайны было нанясеньне шкоды Украіне. А тая спакойна адгрузіла сабе 15% газу (роўна паводле кошту транзіту сібірскага газу па сваёй тэрыторыі) ды яшчэ й Малдове дапамагла. Напруга ўпала ў газавых гарэлках Заходняй Эўропы, упаў таксама заходні давер да Расеі. На гэты правал расейскага мудрагелістага пляну Шцірліц сказаў бы: “Что-то у ніх там не получілось…” Вось і давялося Пуціну замест сябе выштурхваць на тэлеэкраны ўжо 2 студзеня дробнага попку ва ўсёй гэтай гульні – намдырэктара “Газпрому” тов. Медведева. Газаўшчык пыкаў-мыкаў і рабіў палітычныя заявы пра глябальную палітыку (лепш бы запрасілі на праграму якога-небудзь Райкіна або Пугачову – гэтыя адпрацавалі б абсурдны сюжэт значна больш прафэсійна). Газаўшчык такі прызнаўся, што “вся проблема – политическая. Руководство России больше заботится о населении Украины, чем само украинское руководство. А мы ведь сделали Украине такое выгодное предложение…” Гітлеру з Гэбельсам павучыцца б у лубянскіх майстроў газавай душагубкі. Тыя толькі “непаўнавартасным” славянам ды габрэям прапанавалі “окончательное решеніе вопроса”. А тут – які палёт, якая песьня! Падвышэньне коштаў у 4-5 разоў агрэсар нахабна называе “выгодным предложеніем”, а да таго ж “заботой”. Пашкадаваў воўк кабылу… Але ў Эўропе пачаўся замэнт. Усе раптам адчулі, як сьвярбіць карак, на які накінута расейская энэргетычная пятля. Трошкі тузане Масква і ўдаўка зашморгнецца – ах, як некамфортна! Зусім нядаўна ў аэрапорце мерзла пад пранізьлівым ветрам нідэрляндская каралева, чакаючы Пуціна на самалёце. Дачакалася, капялюш трымаючы, дамову пра газ падпісала. І вось жа пасьля навагодніх сьвятаў маленькая краіна недаатрымала расейскага падарунку. Убачыўшы правал апэрацыі, замітусіліся маскоўскія правальшчыкі. Пачалі прапанаваць Украіне тры месяцы адтэрміноўкі ды вялікі крэдыт на пагашэньне коштаў газу. А ўкраінскае кіраўніцтва не здаецца, патрабуе скліканьня міжнароднай камісіі для ўрэгуляваньня канфлікту. Галоўная ж прычына ў тым, што лубянцы (прадстаўнікі спэцслужбаў) проста па прыродзе сваёй ня здольныя на дзяржаўную дзейнасьць. Ну, што ні задумаюць – а атрымліваецца ці то сабатаж, ці то падрыўная акцыя. Атрымліваецца тое, чым яны займаюцца ўсё сваё гнюснае жыцьцё – пагром, вайна, забойства, хлусьня і подласьць.
2 студзеня Эстонія спыніла трансляцыю расейскіх тэлеканалаў на тэрыторыі краіны. Масква завапіла пратэст, а эстонцы не зьвяртаюць увагі на лямант. Яшчэ адна краіна пазбавіла свой народ ад плыні маскальскай тэлегнюснасьці.
А ў Волагдзе 2 студзеня застрэліўся ў сваім кабінэце пракурор горада П. Жэрыхін. За апошні час такіх інцыдэнтаў з расейскім начальствам адбылася цэлая серыя. У лістападзе быў забіты віцэ-мэр г. Падольска, а некалькімі днямі раней у турэмнай каморы павесіўся мэр таго ж гораду, абвінавачаны ў забойстве. У верасьні адбылося самагубства спікэра Кіраўскай абласной думы. Крымінальная ўлада імпэрыі жыве паводле крымінальных законаў.
3 студзеня у Інтэрнэце распачаўся конкурс пад эгідай ЮНЕСКО – выбары “цуда сьвету”. Выстаўлены 21 кандыдат. Сярод іх Калізэй у Рыме, Вялікі Кітайскі Мур, Эйфэлева вежа, горад Пэтра ў Іарданіі, Тэатр Опэры ў Сіднэі. Ад Расеі заяўлены маскоўскі Крэмль. Вось нахабнікі! Вось дык “русскій шедевр”… У 15-м стагоддзі Крамлёўскія муры і вежы (якія існуюць дагэтуль) былі пабудаваны італьянскімі архітэктарамі і майстрамі. Галоўныя саборы ўнутры Крамля – творы Алаізія і Фіяраванці (істінно “русскіх” зодчіх). Разныя іканастасы стварылі беларускія майстры, якіх маскалі прыгналі з палонам з ВКЛ. Калі ж ужо ўрэшце разьбярэцца інтэлігентнае чалавецтва, што мае справу з дзікай і хлусьлівай публікай?

Янка Базыль

4/1/2006 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2006
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024