Брыдка глядзець, як расейскае гэбельскае ведамства паведамляе пра “мірныя працэсы” і “справядлівыя выбары” ў Чачэніі, а заходнія халтуршчыкі рэтранслююць гэтую лухту на галовы эўрапейскіх грамадзянаў. Пад гэтую лавачку маскалі паспрабавалі арганізаваць карагоды ў цэнтры Грознага ў навагоднюю ноч. Зайчыкаў і сьняжынак павінны былі ўдаваць мясцовыя грамілы з ОМОНу пад камандай Кадырава малодшага. Нічога ў здраднікаў народу, аднак, не атрымалася. Яны, мабыць, забыліся, што ў навагоднюю ноч на 1994 год чачэнскія героі спалілі на вуліцах Грознага 250 расейскіх танкаў і браневікоў, а плошчу перад парлямантам (дзе цяпер рэжым паставіў ёлку) абаронцы завалілі трупамі маскальскіх акупантаў. Патрыёты адзначылі ўгодкі сваёй славутай перамогі сьмелай баявой апэрацыяй непасрэдна пад ёлкай. Двух амонаўскіх “зайчыкаў” яны забілі, а яшчэ некалькіх паранілі. Пагоня за партызанамі выніку не дала. Раніцай 1 студзеня расейская імпэрыя распачала буйнамаштабную вайну супраць Украіны. Вайну пакуль што эканамічную, але ня менш разбуральную для украінскай дзяржавы. Подлы плян агрэсара зразумелы ўсім. Украіна будзе забіраць з транзітнай трубы газаправоду неабходны аб’ём газа, а ў выніку зьменшацца пастаўкі газу для краінаў Заходняй і Цэнтральнай Эўропы. Гэта нават не маштаб блякады балтыйскіх краінаў, якую Расея арганізавала ў 1990-92 гг. Тады інтарэсы Эўропы не былі закрануты. А вось цяпер Расея (сьмела, як ёй здаецца) папёрла на гэты міжнародны канфлікт. Крэмль-Лубянка ўпэўнены, што заходні эстэблішмэнт скуплены на караню, што брусэльскі аркестр будзе іграць па маскальскіх нотах, эўрапейскія грамадзтвы змаўчаць, а ўкраінцы ўпадуць на калені і прагаласуюць на наступных парляманцкіх выбарах (у сакавіку 2006 г.) за кодлу Януковіча. Расея нарываецца на рызыкоўную прыгоду. Яшчэ раз пацьвярждаецца даўняя сэнтэнцыя (сфармуляваная ўпершыню не Леніным, а Французкай рэвалюцыяй), што “рэвалюцыя павінна ўмець абараняць сабе”. Калі ўкраінскі народ прадэманструе згуртаванасьць, мужнасьць і нацыянальны дух, то маскальская гнілая імпэрыя рызыкуе праваліцца. Божа, дай сілы ўкраінцам! Ужо з першага дня новага году перад консульствам РФ у Львове стаў пікет. Лягічна, што менавіта патрыёты-заходнікі доўга не адсыпаліся пасьля навагодняга балю, а апэратыўна нагадалі паганай маскве, што народ не забыўся пра гонар. І вось цікава, яшчэ напярэдадні Пуцін замест дзедмароза лез на экраны тэлевізараў, шыпеў пра “эканамічны характар патрабаваньняў да Украіны”. А 1 студзеня, калі пачалася газавая атака, ён некуды зьнік (выпіў лішняга ці што?). Усё стала зразумелым на наступны дзень. Пуцін не абпіўся. Проста правалілася з грукатам памянёная атака. Мэтай маскоўскай вайны было нанясеньне шкоды Украіне. А тая спакойна адгрузіла сабе 15% газу (роўна паводле кошту транзіту сібірскага газу па сваёй тэрыторыі) ды яшчэ й Малдове дапамагла. Напруга ўпала ў газавых гарэлках Заходняй Эўропы, упаў таксама заходні давер да Расеі. На гэты правал расейскага мудрагелістага пляну Шцірліц сказаў бы: “Что-то у ніх там не получілось…” Вось і давялося Пуціну замест сябе выштурхваць на тэлеэкраны ўжо 2 студзеня дробнага попку ва ўсёй гэтай гульні – намдырэктара “Газпрому” тов. Медведева. Газаўшчык пыкаў-мыкаў і рабіў палітычныя заявы пра глябальную палітыку (лепш бы запрасілі на праграму якога-небудзь Райкіна або Пугачову – гэтыя адпрацавалі б абсурдны сюжэт значна больш прафэсійна). Газаўшчык такі прызнаўся, што “вся проблема – политическая. Руководство России больше заботится о населении Украины, чем само украинское руководство. А мы ведь сделали Украине такое выгодное предложение…” Гітлеру з Гэбельсам павучыцца б у лубянскіх майстроў газавай душагубкі. Тыя толькі “непаўнавартасным” славянам ды габрэям прапанавалі “окончательное решеніе вопроса”. А тут – які палёт, якая песьня! Падвышэньне коштаў у 4-5 разоў агрэсар нахабна называе “выгодным предложеніем”, а да таго ж “заботой”. Пашкадаваў воўк кабылу… Але ў Эўропе пачаўся замэнт. Усе раптам адчулі, як сьвярбіць карак, на які накінута расейская энэргетычная пятля. Трошкі тузане Масква і ўдаўка зашморгнецца – ах, як некамфортна! Зусім нядаўна ў аэрапорце мерзла пад пранізьлівым ветрам нідэрляндская каралева, чакаючы Пуціна на самалёце. Дачакалася, капялюш трымаючы, дамову пра газ падпісала. І вось жа пасьля навагодніх сьвятаў маленькая краіна недаатрымала расейскага падарунку. Убачыўшы правал апэрацыі, замітусіліся маскоўскія правальшчыкі. Пачалі прапанаваць Украіне тры месяцы адтэрміноўкі ды вялікі крэдыт на пагашэньне коштаў газу. А ўкраінскае кіраўніцтва не здаецца, патрабуе скліканьня міжнароднай камісіі для ўрэгуляваньня канфлікту. Галоўная ж прычына ў тым, што лубянцы (прадстаўнікі спэцслужбаў) проста па прыродзе сваёй ня здольныя на дзяржаўную дзейнасьць. Ну, што ні задумаюць – а атрымліваецца ці то сабатаж, ці то падрыўная акцыя. Атрымліваецца тое, чым яны займаюцца ўсё сваё гнюснае жыцьцё – пагром, вайна, забойства, хлусьня і подласьць. 2 студзеня Эстонія спыніла трансляцыю расейскіх тэлеканалаў на тэрыторыі краіны. Масква завапіла пратэст, а эстонцы не зьвяртаюць увагі на лямант. Яшчэ адна краіна пазбавіла свой народ ад плыні маскальскай тэлегнюснасьці. А ў Волагдзе 2 студзеня застрэліўся ў сваім кабінэце пракурор горада П. Жэрыхін. За апошні час такіх інцыдэнтаў з расейскім начальствам адбылася цэлая серыя. У лістападзе быў забіты віцэ-мэр г. Падольска, а некалькімі днямі раней у турэмнай каморы павесіўся мэр таго ж гораду, абвінавачаны ў забойстве. У верасьні адбылося самагубства спікэра Кіраўскай абласной думы. Крымінальная ўлада імпэрыі жыве паводле крымінальных законаў. 3 студзеня у Інтэрнэце распачаўся конкурс пад эгідай ЮНЕСКО – выбары “цуда сьвету”. Выстаўлены 21 кандыдат. Сярод іх Калізэй у Рыме, Вялікі Кітайскі Мур, Эйфэлева вежа, горад Пэтра ў Іарданіі, Тэатр Опэры ў Сіднэі. Ад Расеі заяўлены маскоўскі Крэмль. Вось нахабнікі! Вось дык “русскій шедевр”… У 15-м стагоддзі Крамлёўскія муры і вежы (якія існуюць дагэтуль) былі пабудаваны італьянскімі архітэктарамі і майстрамі. Галоўныя саборы ўнутры Крамля – творы Алаізія і Фіяраванці (істінно “русскіх” зодчіх). Разныя іканастасы стварылі беларускія майстры, якіх маскалі прыгналі з палонам з ВКЛ. Калі ж ужо ўрэшце разьбярэцца інтэлігентнае чалавецтва, што мае справу з дзікай і хлусьлівай публікай?
Янка Базыль