Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Салігорскіх падлеткаў затрымалі за… размову з сябрам БНФ

У Салігорску ўвечары 23 лістапада міліцыя затрымала непаўналетніх актывістаў дэмакратычнага руху Зьмітра Бараноўскага, Івана Шылу і Ягора Астапеню. Затрыманьне адбылося падчас іх сустрэчы зь лідэрам мясцовай суполкі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Алегам Борыным.

Паводле Алега Борына, калі ён спаткаўся з падлеткамі на адной з салігорскіх вуліцаў, да іх пад’ехалі міліцыянты і затрымалі Далей...

24/11/2005 › Навіны



Лапцюжная радасьць “Эканаміста”

Працягваем публікацыі “эўратупізмаў”. Ангельскі часопіс “The Economist” радасна паведаміў, што беларуская “апазыцыя” вырашыла “выбраць колер сініх джынсаў колерам апазыцыі. Далей...

24/11/2005 › Навіны

 


Robert Bodnar (1967 – 16.11.2005)

Otrzymaliśmy tragiczną wiadomość z Krakowa. 16 listopada zmarł S.P. Robert Bodnar; wspanialy przyjaciel, wielki partryota Polski. W imieniu członków Białoruskiego Frontu Narodowego „Adradżeńnie”, Partii Konserwatywno-Chrześciańskiej – BFN i Komitetu Polska-Białoruś im. generała Bułak-Bałachowicza wykazujemy nasze kondolencje i współczucie żonie Beacie, córkom i całej rodzinie S.P. Roberta Bodnara.
Będziemy zawsze pamiętać naszego przyjaciela Roberta, jego szczerość i odwagę. W czasach, kiedy patryoci białoruscy prowadzą ciężkie zmaganie za niepodległość Białorusi przeciwko reżymowi promoskiewskiemu i agresji rosyjskiej, Robert Bodnar stał się jednym z tych Polaków, którzy wystąpili z poparciem naszej sprawiedliwej sprawy. Jednym z tych, dla kogo hasło „Za naszą Wolność i waszą!” jest sensem życia. Zawsze odczuwaliśmy siłę tej Solidarności.
Cześć i hwała jego pamięci!

Siarhei Papkou,
Zastępca przewodniczącego Białoruskiego Frontu Narodowego „Adradżeńnie” i Konserwatywno-Chrześciańskiej Partii – BFN

Valery Buival,
Sekretarz Uprawy Białoruskiego Frontu Narodowego „Adradżeńnie” i Konserwatywno-Chrześciańskiej Partii – BFN

Mińsk

24/11/2005 › Polski



Робэрт Боднар (1967 – 16.11.2005)

Мы атрымалілі трагічную зьвестку з Кракава. 16 лістапада памёр Сьв. Памяці Робэрт Боднар, цудоўны сябра, вялікі патрыёт Польшчы. Ад імя сяброў Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Камітэту Польшча-Беларусь імя генэрала Булак-Балаховіча выказваем нашы спачуваньні жонцы Бэаце, дочкам і ўсёй сямьі Сьв. Памяці Робэрта Боднара.
Мы заўсёды будзем памятаць нашага сябра Робэрта, ягоную шчырасьць і адвагу. У часы, калі беларускія патрыёты вядуць цяжкае змаганьне за незалежнасьць Беларусі супраць прамаскоўскага рэжыму і расейскай агрэсіі, Робэрт Боднар быў адным з тых палякаў, якія выступілі ў падтрымку нашай справядлівай справы. Адным з тых, для каго лёзунг “За нашу Вольнасьць і вашу!” ёсьць сэнсам жыцьця. Мы заўсёды адчувалі сілу гэтай Салідарнасьці.
Гонар і слава яго памяці!

Сяргей Папкоў
Намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

Валеры Буйвал
Сакратар Управы Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

Менск

24/11/2005 › Навіны

 


Факты і падзеі (22-23 лістапада 2005 г.)

Беларусы ўжо даўно заўважылі – усе Лукашэнкавы сябрукі кепска канчаюць. Успомнім хаця б Мілошавіча з Садамам. Вось і яшчэ адзін. Не, Шродэра (які дэманстратыўна сустракаўся са шклоўцам яшчэ напярэдадні свайго ўступленьня на канцлерскі пост у 1996 г.) не павезьлі пад канвоям у гаагскі трыбунал. Немцы проста пракацілі яго разам зь ягонымі сацыялістамі на апошніх выбарах. Далей...

24/11/2005 › Актуаліі

 


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2005
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь