|
Акупацыйны рэжым працягвае злачынствы
Інфармацыйне агенцтва БЕЛАПАН 26 красавіка 2005 г. пад загалоўкам “У мёртвай зоне будзе пабудавана 13 аграгарадкоў” паведаміла пра заяву Лукашэнкі пад час сустрэчы з жыхарамі горада Веткі Гомельскага раёна, што ў іхным раёне па праграме “возрождение села” будзе пабудавана 13 аграгарадкоў.
Рэжым працягвае злачынны эксперымент над жыхарамі Беларусі. На забруджаных радыёнуклідамі тэрыторыях вырошчваецца сельгаспрадукцыя, гадуецца жывёла. Забруджаныя радыёнуклідамі прадукты пастаўляюцца ва ўсе куткі краіны. Як відно з паведамленьня, гэты злачынны эксперымент над здароўем беларусаў рэжым плянуе яшчэ і пашырыць.
Маюцца дакладныя дадзеныя пра ўзьдзеяньне малых доз радыяцыі на здароўё жыхароў Гомельскай вобласьці. Асабліва радыяцыя ставіць свой чорны адбітак на цяжарных жанчынах і дзяцях. У 1999 годзе рэктар Гомельскага медыцынскага ўнівэрсытэту Юрый Бандажэўскі апублікаваў гэтыя дадзеныя ў працы, якая выйшла невялічкім тыражом (100 экз.) і зрабіў даклад на навуковай канфэрэнцыі ў Варшаве. Менавіта пасьля навуковай канфэрэнцыі яго “схавалі” і да гэтага часу трымаюць у турме, каб маўчаў. Зроблена гэта, як мяркуецца, па “рэкамендацыі” расейскіх атамшчыкаў і крамлёўскіх уладаў.
Масавыя эксперыменты над людзьмі ёсьць злачынствы супраць чалавецтва. Пакараньні за такія злачынствы ня маюць тэрміну даўніны. Ініцыятары і арганізатары злачыннага радыяцыйнага экспэрыменту над беларусамі стануць перад судом.
У вышэй памянёным паведамленьні агенцтва БЕЛАПАН згадваецца пра лукашэнкаўскую праграму “возрождение села”. Праграма зацьверджана яго указам № 150 за 25 сакавіка 2005 г. Па гэтай праграме прадугледжана “аптымізацыя” ( разбурэньне і зьнішчэньне) усёй прасторы беларускай вёскі, якая фармавалася тысячагоддзямі. Усю гэтую прастору плянуецца згарнуць у 1400 аграрарадкоў. Гэта новае злачынства рэжыму, скіраванае на вынарадаваньне Беларусі. Пра “праграму” патрэбны асобны матэрыял.
С. Папкоў
1/5/2005 › Навіны
|
Язэп
2/05/2005 0:31 |
|
Жахлівыя рэчы…
|
|
Ясафат
2/05/2005 13:25 |
|
Гэта не палюдзку, але спадзяюся, што зьменіцца да лепшага.
Зянон прыязджай!
Радзіма чакае!
Праз два месяцы я прыеду.
|
|
Ян
3/05/2005 11:14 |
|
Трэба ўсім партыям падпісаць дамову аб абяспечаньні недатычнасьці Лукашэнкі, калі ён сыдзе мірна і не будзе балятавацца на прэзыдэнтства. Ён, калісьці ў інтэрвью нешта падобнае меў на ўвазе. А потым можна й прыязджаць сп. Пазьняку. Пакуль - немагчыма. Яго расейскія гэбэшнікі ліквідуюць. Таму, не пагаджуся са сп. Язафатам. Трэба дасылаць кагосьці іншага. Каб той балятаваўся ў прэзыдэнты а сп. Пазьняк каб прыкрываў яго. У любым вападку трэба нешта радыкальнае рабіць у Беларусі. Пачніце з сайту КХП-БНФ. Стварыце сайт, ці закрыйце яго і перанясіце сюды.
Жыве Беларусь!
|
|
Пятрусь
3/05/2005 14:13 |
|
Ян 3/5/2005 11:14
такую дамову псэўдаапазіцыя ўжо падпісвала - Лукашэнке яна да дупы.
Сайт пра Зянона
http://www.zianonpazniak.de
|
|
Ясафат
3/05/2005 16:46 |
|
Ян 3/5/2005 11:14
Расейскія гэбэшнікі будуць рабіць ўсё мажлівае, каб Зянон не прайшоў. Падобна рабілі зь Юшчанкай, але ён перамог. Юшчанка як разумны эканомік дамінуе над Пазьняком, але Пазьняк здальнейшы ад зьбіраньня талакі людзей. Я дагадываюся чаму Пазьняк выехаў, а зараз ціха сядзіць. Ён плянуе штосьці такога незвычайнага. Так не адзін перамог.
|
|
Scooter
3/05/2005 18:08 |
|
Дык жа амаль 10 гадоў ён кажа, чаму ён зьехаў: “Бо існуе рэальная пагроза жыцьцю, і аддадзены загад па перасячэньні мяжы арыштаваць”…
|
|
Ясафат
3/05/2005 20:53 |
|
Не толькі пагроза жыцця была прычынай выезду спадара Зянона. Пасьля таго, калі яго разам з пазасталымі КХП-БНФ выгналі з парляманту і яшчэ некаторыя сваякі яго здрадзілі, а калі ён зноў спрабаваў балятавацца ў парлямэнт, то ў смаргонскім раёне, дзе меў 80%, падрабілі каб не прайшоў. То як збанкратаванаму чалавеку можна было застацца сярод прадажных і чакаць сюрпрызаў.
Прыехаўшы на Беларусь ён будзе ў стане скінуць Лукавага, нават талаку сабраць не меншую ад Юшчанкі. Толькі перамагчы на дэмакратычных выбарах яму могуць перашкодзіць расейскія гэбэшнікі і прадажныя апазіцыянеры, падобна было 1994.
Барані Божа, каб выбары 2006 не паўтарыліся, як 1994.
Жыве Беларусь!
Хай лунае “Магутны Божа”!
|
|
Ясафат
3/05/2005 20:58 |
|
Scooter 3/5/2005 18:08
Перасячы мяжу гэта не праблема, калі трэба яму дапамагчы я дапамагу. А вось абарону ў самой краіне зарганізаваць не ў стане.
|
|
Ян
4/05/2005 11:59 |
|
Паважаныя спадары! Калі ў Вас ёсьць магчымасьць пагутарыць з кімсьці з КХП - даясіце да іх, што ім трэба пісаць у Эўропу, у Аўстрыю каб там схапілі Лукашэнку на лыжным курорце. Ці ня далі ўзляцець. Усё. А Беларусь потым заплоціць шчыра. І навогул, трэба каб адбываліся дэманстрацыі каля ўрадаў эўрапейскіх краінаў с патрабаваньнямі арыштаваць дыктатара. Здаецца, Піначэта так злавілі. Трэба каб была актыўнасьць, мінімум як у Швецыі.
|
|
Ян
4/05/2005 12:11 |
|
Сп. Ясафат. Калі Пазьняк незаконна пяройдзе мяжу - то яму канец. Трэба каб нехта публічна, перад тэлекамерамі, справакаваў Лукашэнку на гарантыі што Пазьняка не арыштуюць.
|
|
Ясафат
4/05/2005 14:10 |
|
Я не разумею, як гэта можа быць незаконны пераезд мяжы звычайным цягніком і з падбіцьцём пячаткі ў пашпарце.
А Лукашэнку не справакуеш, ён гатовы на любое беззаконьне пайсьці, каб Зянона зьнішчыць.
|
|
Jan
5/05/2005 6:47 |
|
Taksama treba rabic’ akcyi pa pavyshen’niu s’viadomas’ci gramadstava. Listouki dasylac’ pra histarycznyja padzei. Z’biracca kab adznaczyc’ nejkuju datu etc.
Dumaju, shto za elektarat barac’ba nepatrebna. Liudzi vumnyja za Lukashenku halasavac’ ne buduc’. A duran’ - jon zausiody duran’. Tamu treba pracavac’ na gupu ad 16 da 39 i ad 30 da 55. Treba kab zhanczyny neshta razumeli. Jany zn apalitycznyja! Tak nel’ha. Treba kab maci adpuskala dzicizciu na vulicu tvaryc revaliucyju. I kab sama vychodzila. U nashaha hramadstva - matryjarchat. I pracy z zhanczynami treba vudzialiac’ bol’sh czasu
|
|
Scooter
5/05/2005 11:53 |
|
Проста ў нашым грамадзтве ўсім на ўсё насраць, і гэта наступствы 11гадовага кіраваньня Лукашэнкі(ён дамогся таго, чаго хацеў - каб усе сядзелі па норах), калі ў грамадзтве настала суцэльнае расчараваньне - як магчымасьцямі нешта дабіцца ад уладаў, так і ад апазыцыі. І такі статус-кво выгадны рэжыму, бо дае яму “маральнае” права рабіць што заўгодна, бо, маўляў, ніхто ж не выступае супраць.
А людзі проста стаміліся безвынікова змагацца, вось і забілі на ўсё, сталі абыякавымі да палітыкі і заняліся ўладкаваньнем ўласнага жыцьця, без палітыкі, “абы каб мяне не чапалі”. А калі ў людзей такі настрой, дык ніякіх рэвалюцыяў ніколі ня будзе, як ні намагайся яе зрабіць. Павінна “нешта” адбыцца, каб грамадзтва зварухнулася з застылага стану, вось тады нешта і будзе.
|
|
Папкоў
5/05/2005 14:47 |
|
Камары-таўкачыкі, хопіць мітусіцца, таўчы ваду ў ступе. Кыш на форум.
|
|
Валя
5/05/2005 17:45 |
|
Так, нам сапраýды на ýсе насраць. Не ý лесе жыву, але не бачу, каб хто змагаýся. Славесны панос ля экранаý тэлевiзараý - вось ýсе, на што мы згодны, на што хапае смеласцi i мазгоý.А чаму не, калi есць тэлевiзар i закуска, што яшчэ трэба? Хлеба i вiдовiшчаý, прынцып усе той жа, i калi ен прымаецца большасцю насельнiцтва нашай краiны - рэвалюцыя немагчыма.
Хутка “вярнуся ý лес”, спазнаю ýсе радасцi разгубленых, заблытаýшыхся адзiнак, з прагай да information, з адсутнасцю сувязi. Але я ýжо добра ведаю:кожная хвiлiна як апошнi бой…
|
|
Николай
1/06/2005 17:17 |
|
А Лука собирается запретить нацистскую символику. Надо думать, что имеется в виду национальные белорусские символы.
|
|
|
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
Пошук:
Каляндар:
Ідзі і глядзі:
Беларуская Салідарнасьць:
ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.
1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
Каго любіш?
Люблю Беларусь.
Дык узаемна.
2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.
3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.
4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.
5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.
6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ.
7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.
8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.
Сябры й партнэры:





Hosted by

Лічыльнік:
|
|