Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Гімны

Гімны нацыі, дзяржавы, краіны пішуцца, як вядома, не па заказу, а самой гісторыяй. Прытым сам факт зьяўленьня гімну можа быць выпадковай падзеяй, неадпаведным вершам і мелёдыяй, але, трапіўшы ў гістарычны кантэкст народа, яны становяцца яго гімнам.

З грудзей нашых
панясецца
Вір песень грымучых.
І ў адзін голас зьліецца,
У адзін магучы.
1906 год. Янка Купала

БЕЛАРУСКІЯ ГІМНЫ

Гімны нацыі, дзяржавы, краіны пішуцца, як вядома, не па заказу, а самой гісторыяй. Прытым сам факт зьяўленьня гімну можа быць выпадковай падзеяй, неадпаведным вершам і мелёдыяй, але, трапіўшы ў гістарычны кантэкст народа, яны становяцца яго гімнам.

Вядома, напрыклад, гісторыя французскай салдацкай песьні Марсельеза, што стала гімнам Францыі, ці мазуркі «Ешчэ польска не згінэла», якая стала ў 1918 годзе дзяржаўным гімнам Польшчы. Дзяржаўны заказ на стварэньне гімну ёсьць блюзьнерства. Што з гэтага атрымліваецца, добра відаць на прыкладзе гімнаў СССР і так званых «рэспублік свабодных». Гімны найчасьцей ствараюцца ў барацьбе за нацыянальна-культурнае, дзяржаўнае і духоўнае адраджэньне нацыі і выбіраюцца народам, які змагаецца за сваю волю і лепшую долю. У пачатку XX стагоддзя гімнам Беларускага адраджэньня найчасьцей гучаў верш Янкі Купалы «А хто там ідзе…» на музыку Людаміра Рагоўскага. ЁН так і называўся «Беларускі гімн».

Пазьней, пасьля ўтварэньня Беларускае Народнае Рэспублікі, ужо ў 20-х гадах, шырока распаўсюдзіўся гімн «Мы вьйдзем шчыльнымі радамі» паводле верша Макара Краўцова, напісанага ў 1919 годзе (музыка Ул. Тэраўскага). Ён стаў гімнам Беларускае Народнае Рэспублікі. Яго сьпявалі паўсюдна змагары ў заходняй Беларусі, потым ён гучаў у часы Другой Сусьветнай вайны і цяпер гучыць ва ўсім сьвеце, дзе жывуць беларусы, якія памятаюць пра Бацькаўшчыну.

З часоў Другой Сусьветнай вайны, падзеі якой стымулявалі беларускае нацыянальнае адраджэньне, паўсюдна гучыць поруч з гімнам БНР беларускі духоўны гімн «Магутны Божа». Гэта знакаміты верш Натальлі Арсеньневай (музыка М.Равенскага). Надзвычай велічная ўзьнёслая і ўрачыстая мелёдыя і зьмест гімна гучаць паўсюдна, дзе ладзяцца беларускія нацыянальна-культурныя мерапрыемствы. Прытым часта ўсё пачынаецца дзяржаўным гімнам БНР, а заканчваецца духоўным гімнам нацыі - «Магутны Божа». Рэлігійныя службы ва ўсіх беларускіх цэрквах Амэрыкі, Канады, Аўстраліі, Вялікабрытаніі завяршаюцца сьпевам «Магутны Божа».

Склалася добрая і прыгожая традыцыя. Беларуская нацыя мае два гімны - дзяржаўны і духоўны. Кожны заняў сваё месца. Кожны сьпяваецца ў сваім часе. Кожны адлюстроўвае нашу беларускую гісторыю, наш розум, нашу волю, наш дух, наша беларускае сэрца. Мяркую, што кожны Беларус павінен ведаць свае гімны.

Зянон Пазьняк

* * *

НЕ ЗАГАСНУЦЬ ЗОРКІ Ў НЕБЕ
Верш Янкі Купалы
Музыка Міколы Янчука, гарм. Міколы Равенскага

Не загаснуць зоркі ў небе,
Покі неба будзе, -
Не загіне край забраны,
Покі будуць людзі.

Ночка цёмная на сьвеце
Вечна не начуе;
Зерне, кінутае ў ніву,
Ўсходзіць ды красуе.

Наша зерне - нашы думкі -
Не загінуць сьвету, -
Бліснуць краскай непаблеклай
Вечных агняцьветаў.

3 добрых думак, што мы кінем
На сваім дзірване,
Будзе ўнукам нашым жніва -
Доля, панаваньне.

Беларускаю рукою
Сьветлай праўды сіла
Славу лепшую напіша
Беларусі мілай.

Зацьвіце яна, як сонца
Пасьля непагоды,
Ў роўнай волі, ў роўным стане
Між усіх народаў.

Не загіне край забраны,
Покі жывы людзі, -
Не загаснуць зоркі ў небе,
Покі неба будзе.

* Гэты верш-прысьвячэньне “Нашай ніве” дасланы Янкам Купалам зь Пецярбургу ў 1911 да яе пяцігоддзя (№47-48). Пакладзены на музыку Міколам Янчуком, твор выконваўся як гімн у асяродку беларускіх патрыётаў.

МЫ ВЫЙДЗЕМ ШЧЫЛЬНЫМI РАДАМI
Тэкст Макара Краўцова
Музыка Ўладзімера Тэраўскага

Мы выйдзем шчыльнымi радамi
На вольны родны свой прастор,
Хай воля вечна будзе з намi,
А гвалту мы дамо адпор,
Дамо адпор!

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускi вольны дух,
Вольны дух!
Штандар наш бел-чырвона-белы
Пакрыў сабой народны рух.

На бой! За шчасьце i за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелi мы даволi…
На бой - усе да аднаго!
Да аднаго!

Iмя i сiлу беларуса
Няхай пачуе й бачыць той.
Бачыць той!
Хто сьмее нам нясьцi прымусы
I першым выклiча на бой.

Браты, да шчасьця мы падходзiм:
Хай гром грымiць яшчэ мацней!
Ў крывавых муках мы народзім
Жыцьцё Рэспублiкi сваёй!
Жыцьцё Рэспублiкi сваёй!
MP3 (1.49 mb)

МАГУТНЫ БОЖА
Верш Натальлі Арсеньневай
Музыка Міколы Равенскага

Магутны Божа! Ўладар сусьветаў,
Вялiкiх сонцаў i сэрц малых!
Над Беларусяй, цiхай i ветлай,
Рассып праменьне свае хвалы.

Дай спор ў працы, будзённай, шэрай,
На хлеб штодзённы, на родны край,
Павагу, сiлу i велiч веры
У нашу праўду, у прышласьць - дай!

Дай урадлiвасьць жытнёвым нiвам,
Учынкам нашым пашлi ўмалот!
Зрабi магутнай, зрабi шчасьлiвай
Краiну нашу i наш народ!
MP3 (1.83 mb)

ПАГОНЯ
Верш Максіма Багдановіча
Музыка Міколы Куліковіча

Толькi ў сэрцы трывожным пачую
За краiну радзiмую жах, -
Ўспомню Вострую Браму сьвятую
I ваякаў на грозных канях.

Ў белай пене праносяцца конi,
Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць -
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць.

У бязьмерную даль вы ляцiце,
А за вамi, прад вамi - гады.
Вы за кiм у пагоню сьпяшыце?
Дзе шляхi вашы йдуць i куды?

Мо яны, Беларусь, панясьлiся
За тваiмi дзяцьмi ўздагон,
Што забылi цябе, адраклiся,
Прадалi i аддалi ў палон?

Бiце ў сэрцы iх - бiце мячамi,
Не давайце чужынцамi быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамi
Аб радзiмай старонцы балiць.

Мацi родная, Мацi-краiна!
Ня ўсьцiшыцца гэтакi боль…
Ты прабач, Ты прымi свайго сына,
За Цябе яму ўмерцi дазволь!..

Ўсё лятуць i лятуць тыя конi,
Срэбнай збруяй далёка грымяць…
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць.
MP3 (2.10 mb)

* * *

“Кожны народ мае свой асаблівы духоўны характар, які знаходзіць найбольшае адбіцьцё ў яго песьнях. Песьня кажа, ці народ паднявольны, ці свабодны, легкадумны ці сур’ёзны, духоўна самабытны ці не самабытны. Песьня народа - гэта сапраўдная чалавечая душа. Народ адчувае ў сабе вялікую духоўную моц, ён шукае прастору сваім “песьням і сілам”. I дзеля таго, каб даць выхад гэтай сіле, каб у братніх сэрцах сярод цемры і бяспуцьця загарэліся новыя агні, каб паліліся крыніцаю новыя бадзёрыя думы, неабходна даць народу родную, па-мастацку апрацаваную песьню. Бо песьня злучае народ, яна ўсьведамляе яго і дае сілы змагацца за лепшае заўтра.”
Рыгор Шырма

Песьня, як і мова, жывіць беларускую душу адвечнаю прагаю справядлівасьці і салідарнасьці. Таму і не ўдаецца асімілятарам ды захопнікам усіх масьцей адлучыць нас, беларусаў, ад роднае беларускае мовы і беларускае песьні. I ў тым нашая еднасьць, нашая праўда і нашая воля.
Песьня і мова сталіся вызначальнымі сымболямі змаганьня беларусаў супраць акупацыйнага рэжыму.
Няхай гучаць беларускія песьні ў беларускай мове на ўсіх нашых сьвятах, шэсьцях, мітынгах!

23/3/2005 › Старонкі гісторыі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2005
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. Купить смартфон в Астане

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2018
Сувязь