Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Euroradio-Live: Пазывны Сэнат — Ліквідацыя рэжыма Лукашэнкі, пытаньні да Сахашчыка, памылкі Пагоні, пра баі на фронце

Ваяр “Сэнат” з палку Каліноўскага на Эўрарадыё. абмяркоўваем вызваленьне Беларусі ад Лукашэнкі, службу ў ПКК, як адбываюцца баі пад Бахмутам, Сахашчыка і Азарава, батальён Тэрор і полк Пагоня, якім палітыкам давяраюць дабравольцы, удзел арміі РБ у вайне.

https://www.youtube.com/watch?v=kvqfluwR_Pc

21/1/2023 › Навіны

Камэнтаваць


APPEAL

to the governments of the democratic countries and the people of good will.

We, the patriots of Belarus, appeal the governments of the democratic countries and the people of good will. Our country is occupied by the Russian army and the treacherous anti-Belarusian Lukashenka gang which is killing and torturing the peaceful Belarusians.

February 24 will be one year since the Russian army has attacked Kiev and started the barbarian total aggression against Ukraine. The Putin’s regime supported by the Russian totalitarian society has declared its intention to annihilate the Ukrainian state and the Ukrainian nation. Далей...

19/1/2023 › Навіны, English

Камэнтаваць


ЗВАРОТ

Гэты зварот у друк да ўрадаў краін і людзей добрай волі.

Мы, патрыёты Беларусі, краіны, акупаванай расейскімі войскамі і здрадніцкай антыбеларускай клікай Лукашэнкі, якая забівае і катуе мірных беларусаў, зьвяртаемся да людзей дэмакратычных краінаў і ўрадаў.

24 лютага спаўняецца год ад нападу расейскага войска на Кіеў і пачатку татальнай варварскай агрэсіі Масквы супраць Украіны. Пуцінскі рэжым пры падтрымцы расейскага таталітарнага грамадзтва аб’явіў аб намерах зьнішчыць Украінскую дзяржаву і Украінскі народ. Далей...

19/1/2023 › Навіны

Камэнтаваць


«ГЭТА БІТВА ЙДЗЕ СУСЬВЕТНА МІЖ СЬВЯТЛОМ І АПРАМЕТНАЙ». Янка Купала

Жывуць людзі, гавораць, выказваюць думкі і меркаваньні, і бывае – мала хто на тое зважае, пакуль за думкі і за словы ні пачнуць забіваць.

Скопішча зла

Пачынаючы ад акупацыі Беларускай Народнай Рэспублікі (1918 г.) і да 1953 года (сьмерці Сталіна) маскавіты, па маіх падліках, забілі агулам 1.800.000 чалавек насельніцтва Беларусі. Гэта было планавае людабойства, у матывацыі якога яўна (і найбольш схавана) была этнічная і моўная прычына. Ставілася задача ў рэчышчы палітыкі русіфікацыі фізічна дэнацыяналізаваць Беларускі народ, зьнішчыць моцных і пэрспэктыўных людзей. Далей...

18/1/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ПРЫЕЗД КРАМЛЁЎСКАГА ГНОМА АЛЬБО АНТЫЛЮДЗКІЯ НАМЕРЫ І ДЗЕЯНЬНІ СУПРАЦЬ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ

Галоўныя вынікі прыезду маскоўскага гнома ў Беларусь (візіт Пуціна 19 сьнежня 2022 г.) і пазьней працягу перамоваў з Лукашэнкам ў Пецярбурзе 26-27 сьнежня — гэта інтэнсіфікацыя вынішчэньня нацыянальных прыкмет Беларускага народа, рэпрэсіі супраць тых беларусаў, якія маюць патрыятычныя пазыцыі, інтэнсіфікацыя паглынаньня Беларусі ў Расею і (увага!) прадстаўленьне Лукашэнку магчымасьці выкарыстоўваць расейскую ядзерную зброю і нанясеньне ядзернага ўдару па Украіне. Далей...

15/1/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: СКЛАДАНАЕ ЖЫЦЬЦЁ ПАДВОЙНЫХ “БАРЦОЎ”

Тыповая мэтода расейска-царскай жандармэрыі, савецкага КГБ і цяпер расейскага ФСБ у працы з агентамі — пэрыядычна саджаць іх ў турму, дзеля алібі, стварэньня вобразу змагара і рэвалюцыянера і пры неабходнасьці выпускаць іх, дзеля пранікненьня ў альтэрнатыўную (антырэжымную) сістэму, дзеля ўплыву на альтэрнатыўныя ролі і працэсы.

У гэтым парадку нічога не мяняецца. Цяпер у ліку тысячаў беларускіх палітзьняволеных знаходзіцца некалькі такіх асобаў (мы гэта ведаем), якія зачэпленыя спэцслужбамі і сядзяць у турме да пэўнага часу. Могуць зрабіцца потым нават героямі. (Трэба ведаць, аднак, што гэб’ё адносіцца да агентуры з вышыні свайго становішча і нават грэбліва.)

Нядаўна акупанты арыштавалі добра і даўно вядомага тыпажа такога Андрэя Дзімітрыева. (Дарэчы, кандыдаваў “спойлерам” на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 г., прытым даволі радыкальна і папулярна). Далей...

14/1/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: “Надзея толькі на нацыянальна-вызвольныя сілы”

Зянон Пазьняк у эфіры ўкраінскага ЕСПРЕСО ТБ:
“Трэба ісьці на мабілізацыю, атрымаць зброю і змагацца за сваю краіну і сваё жыцьцё”

https://www.youtube.com/watch?v=Hxb9dfx9WB8

11/1/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Юры Беленькі: Расейска-германская палітыка супраць Беларусі

Беларускі палітык Юры Беленькі распавядае пра сутнасьць нямецка-расейскай палітыкі супраць Беларусі.

https://www.youtube.com/watch?v=WM_nvBQ318A

9/1/2023 › Навіны

Камэнтаваць


БАЯВЫ ДРОН УЖО НА ЎЗБРАЕНЬНІ ПАЛКА КАЛІНОЎСКАГА

Цэлы месяц сябры Нацыянальна-Вызвольнага Руху “Вольная Беларусь” наўпрост зьбіралі сродкі сярод беларусаў на набыцьцё баявога дрона для дабраахвотніцкага палка імя Кастуся Каліноўскага, што ў складзе ўзброеных сілаў Украіны змагаецца з рашысцкім агрэсарам і акупантам.

Неабходныя сродкі былі сабраныя, і сябры Руху паехалі на завод вытворцаў ва Украіне, набылі баявы дрон “Кажан Е 630″, прывезьлі і 4-га студзеня перадалі ваярам палка Каліноўскага. (Перадалі таксама лекі.)

Жыве Беларусь! Слава Украіне! Сьмерць рашысцкім бандытам і маскоўскім акупантам! Далей...

9/1/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


“Зянон ПАЗЬНЯК: Беларусы гатовыя да ўзбройнага паўстання. Ім патрэбная толькі зброя

“Беларусы гатовыя да ўзбройнага паўстання. Ім патрэбная толькі зброя. Кветак для карнікаў больш не будзе!” – заявіў вядомы палітык Зянон Пазняк у праграме Таццяны Іванскай “Меет”.

Пазняк лічыць полк Каліноўскага “будаўнікамі новай Беларусі”, а “неймаверных” – “саўкамі”. Ён цвердзіць, што “у дэмакратычнай Беларусі ў дачыненні да Святланы Ціханоўскай мусіць весціся следства, і калі трэба, то пасадзіць яе ў турму”.

Шчырыя адказы вядомага палітыка на складаныя пытанні пра мінулае ды сучаснасць, ягоны прагноз на будучыню – у праграме “Меет” на “Белсаце”.

https://www.youtube.com/watch?v=AWAiqXKQGGQ

5/1/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ВЫСНОВЫ ПРА ВАЖНАЕ

(Санкцыі, палітвязьні, вайна)

Актуальныя пытаньні, якія не зыходзяць з тэмы, — гэта эканамічныя санкцыі супраць народа Беларусі, уведзеныя эўра-прагматыкамі, і другое — вызваленьне палітвязьняў у Беларусі. Трэцяе — недапушчэньне ўцягваньня Беларусі ў ваенныя дзеяньні супраць Украіны. Усе тры тэмы ўзаемазьвязаныя.

Улічваючы тое, што вядома і тое, што ня раз гаворана, зыходзіць трэба з інтарэсаў Беларускага народа і дзяржавы Беларусі. Усе эканамічныя санкцыі (акрамя пэрсанальных) павінны быць адменены. Павінна быць спыненая дыскрымінацыя беларусаў, што ўцяклі ад рэпрэсіяў рэжыму за мяжу ў Эўропу. Дыскрымінацыя беларусаў на Захадзе ёсьць актам несправядлівасьці і парушэньнем правоў чалавека, пра якія так любяць казаць некаторыя ў Эўразьвязе. Далей...

4/1/2023 › Навіны, Цікавая літаратура, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк. Віншаваньне з Новым 2023 годам

Віншаваньне з Новым 2023 годам ад беларускага нацыянальнага лідэра Зянона Пазьняка

https://www.youtube.com/watch?v=9AfYbYIVtws

31/12/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Мордар і здрайца нацыі дамовіліся аб самым галоўным

——————————————
Самае галоўнае ў стогадавай вайне Расеі супраць Беларусі — зьнішчыць Беларускую Мову і маскалізаваць насельніцтва.

Сродкі інфармацыі паведамілі аб чым дамовіліся Пуцін і Лукашэнка 27-га сьнежня ў Пецярбургу ў расейскім музеі, дзе яны зрабілі “чаепіціе”.

Халуй з разбойнікам дамовіліся, што (цытата) “2023 год у Беларусі будзе аб’яўлены “годам рускава языка”.
Пра гэта паведаміў Пуцін. Лукашэнка ў сваю чаргу сказаў: «Благодарю за музей, Владимир Владимирович. Вы очень правильно заметили: год русского языка, и это очень кстати, это подчеркивает значимость»

27 сьнежань 2022 г.
ЗП.

27/12/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ПАДЗЯКА АМЭРЫКАНСКІМ БЕЛАРУСАМ

На працягу лістапада і ў пачатку сьнежня гэтага году ў Нью-Ёрку адбывалася зборка грошай для руху “Вольная Беларусь” на набыцьцё рыштунку для палка Каліноўскага, які ваюе ў складзе збройных сілаў Украіны супраць маскоўскіх агрэсараў. Усяго сабрана 14.470 даляраў. Зь іх 390 ужо скарыстана на набыцьцё ўцяпляльнікаў, жгутоў (турнікетаў) і лекаў, на трансакцыю і перасылку. Рэшта — 14.080 даляраў — пойдзе па галоўным прызначэньні, пра якое ведаюць даўцы. Далей...

27/12/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


БАГАСЛАВІ, ХРЫСЬЦЕ, АЙЧЫНУ НАШУ

Паважаныя беларусы, дарагія землякі. Надыходзіць вялікае Хрысьціянскае сьвята — Нараджэньне Хрыстова. Віншую нас усіх і хай Бог шчасьціць роднай Беларусі.

Не дапусьці, Госпадзе, каб злыя сілы ўцягнулі нашу краіну ў чужую несправядлівую вайну. Дапамажы, Божа, беларусам, каб скончылася маскоўская навала і зьнікла, разбурылася ўлада зла. Дай нам сілы выстаяць, узмацнець і перамагчы цемру, што захапіла нашу Айчыну. Далей...

24/12/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


zaprasajem na vystavu

Таварыства беларускай культуры ў Літве і Культурны цэнтр Новай Вільні запрашаюць на выставу “Слядамі Скарыны ў Вільні” па выніках мастацкага пленэру, які праходзіў у Вільні ў жніўні 2022 г.

27 снежня а 15.00 у Культурным цэнтры Новай Вільні (Gerovės g. 1) адбудзецца абмеркаванне выставы.

Шчыра запрашаем!!!

Aliaksandr Adamkovich

24/12/2022 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: маскоўскі патоп і выратаваньне Нацыі

Інтэрвію Белсату 21 сьнежня 2022 г.

https://www.youtube.com/watch?v=VQb80ipmhVo

22/12/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


“ФСБ-КГБ мае абсалютную ўладу ў Расее і пагражае ўсяму чалавецтву”

Зянон Пазьняк на Белсаце.
20 сьнежня 2022 г.

https://www.youtube.com/watch?v=WjtgZ7G6RhA

22/12/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Zaprasajem na Kaliady

Запрашаем беларусаў на Сьвятую Калядную Імшу, якая адбудзецца ў грэка-каталіцкай царкве Сьвятой Тройцы.

Каляднае набажэнства будзе служыцца на беларускай мове.

Пачатак 26 сьнежня а 12.00. Aušros Vartų 7B.

Aliaksandr Adamkovich

22/12/2022 › Навіны

Камэнтаваць


ПАДТРЫМКА ІНІЦЫЯТЫВЫ

Кіраўніцтва Руху “Вольная Беларусь” і Беларускі Нацыянальны Сакратарыят Руху “Вольная Беларусь” выказваюць падтрымку працэсам зьвязаным з аб’яднаньнем высілкаў беларускіх патрыётаў і змагароў Палку імя Кастуся Каліноўскага і беларускіх “Кіберпартызан”

Гэтае аб’яднаньне інтарэсаў і падобныя кансалідыцыйныя працэсы будуць спрыяць узмацненьню і разьвіцьцю нацыянальнага фронту ў справе вызваленьня Беларусі.

Павел Усаў, Зянон Пазьняк ад БНС Руху.

Віктар Каралькоў Кіраўнік Управы Руху

7 сьнежань 2022 г.

8/12/2022 › Навіны

Камэнтаваць


« Ранейшае  »

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2024
П А С Ч П С Н
« Кра    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024