"Зянон ПАЗЬНЯК: Беларусы гатовыя да ўзбройнага паўстання. Ім патрэбная толькі зброя

5 студзеня 2023 г.

НавіныЗянон Пазьняк

“Беларусы гатовыя да ўзбройнага паўстання. Ім патрэбная толькі зброя. Кветак для карнікаў больш не будзе!” – заявіў вядомы палітык Зянон Пазняк у праграме Таццяны Іванскай “Меет”.

Пазняк лічыць полк Каліноўскага “будаўнікамі новай Беларусі”, а “неймаверных” – “саўкамі”. Ён цвердзіць, што “у дэмакратычнай Беларусі ў дачыненні да Святланы Ціханоўскай мусіць весціся следства, і калі трэба, то пасадзіць яе ў турму”.

Шчырыя адказы вядомага палітыка на складаныя пытанні пра мінулае ды сучаснасць, ягоны прагноз на будучыню – у праграме “Меет” на “Белсаце”.

https://www.youtube.com/watch?v=AWAiqXKQGGQ