ТАТАЛЬНАЯ РУСІФІКАЦЫЯ

22 снежня 2018 г.

Навіны

У прэс-цэнтры ІА “Росбалт” адбыўся круглы стол “Нацыянальная палітыка Масквы адкідвае фэдэратыўны лад краіны. Чым гэта пагражае?” Удзельнікамі дыскусіі сталі члены Дэмакратычнага кангрэсу народаў Расеі (ДНКР) – Максім Шаўчэнка, Руслан Айсін і Платон Шамаеў, таксама шэф-рэдактар выданьня “Каўказкая палітыка” Беслан Успанаў.

Мерапрыемства адкрыў Руслан Айсін. Ён пачаў свой выступ з тлумачэньня таго, чаму ў некаторых рэспубліках даволі пасіўна рэагавалі на рашэньні Масквы зрабіць дзяржаўныя мовы нацыянальных рэгіёнаў неабавязковымі. Ён мяркуе, што некаторыя рэспублікі “абезгалоўлены і ператвораны ў палітычных інвалідаў”, гэтым тлумачыцца слабы ўзровень супраціўляльнасьці фэдэральнаму цэнтру ў пытаньнях моўных правоў.

Мэтады фэдэральнага цэнтру ў рэспубліках, па ягоных словах, прывялі да ўсеагульнай боязі нешта рабіць. Айсін мяркуе, што настаўнікі ў нацыянальных рэспубліках запалоханы. На ягонаую думку, гэтая атмасфэра пануе ўжо ня толькі ў школах, але і ў дзіцячых садках.

У цэлым па краіне, на думку палітолага, ствараюцца разнастайныя перашкоды, каб людзі не вучылі мясцовыя мовы.

Свайго калегу падтрымаў і журналіст Беслан Успанаў, якія паскардзіўся на тое, што апошнім часам актывізаваліся ананімныя бацькі, якія пішуць скаргі ў праваахоўчыя ворганы ў сувязі з тым, што іхніх дзяцей прымушаюць вучыць асэцінскую ў Паўночнай Асэціі. Пры гэтым Успанаў зазначыў, што сам вучыўся ў паўночнаасэцінскім Маздоку, і адзіным прадметам, які быў зьвязаны з рэгіёнам у навучальнай праграме ягонай школы, была дысцыпліна “Культура і традыцыі асэцінаў”. Ён спадзяецца, што падчас учорашняй прэс-канфэрэнцыі прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна журналісты ўздымуць пытаньне рэгіянальных моваў. Як прызнаўся ён, гэта патрэбна было нават не для атрыманьня пытаньня, а дзеля ўзмацненьня цікаўнасьці да гэтай тэмы. Але, як вядома, гэтае пытаньне нікім не ўздымалася.

Гаворачы ў цэлым пра краіну, Успанаў зазначыў, што нацыянальнай палітыкі сёньня ў Расеі няма.

Ён мяркуе, што ў рэгіёне ня вырашаны нават базавыя рэчы.

Адвакат Платон Шамаеў, які прадстаўляў ДКНР, даў сваю айцэнку падзеям у нацыянальнай палітыцы краіны. У рэспублік у цяперашні час, як ён мяркуе, склалася катастрафічная сітуацыя з роднымі мовамі. Пры гэтым ён усклаў адказнасьць за тое, што адбываецца, на дзяржаўную ўладу.

Па ягоных словах, сістэма наладжана так, што выгадна не вучыць рэгіянальныя мовы. У Якуцку, як зазначае Шамаеў, з 50 толькі 5 нацыянальных школ.

Як юрыст ён мяркуе, што праблемы трэба вырашаць праз суды, а калі расейскія суды не задавальняюць сваімі рашэньнямі, зьвяртацца ў міжнародныя інстанцыі, у тым ліку ў Эўрапейскі суд па правах чалавека і структуры ААН.

Апошнім спікерам дыскусіі быў Максім Шаўчэнка. Ён зазначыў, што ён пакінуў два саветы пры прэзыдэнце Расеі на знак пратэсту супраць пуцінскай паліыткі.

Шаўчэнка заявіў, што не разумее, як члены Савета пры прэзыдэнце Расеі па міжнацыянальных адносінах, будучы прадстаўнікамі розных народаў, пагаджаюцца з тэзісам аб дамінуючай ролі расейскага народа. Нагадаем, у нядаўніх папраўках у Стратэгію дзяржнацпалітыкі Расеі замацаваны менавіта такі акцэнт.

Шаўчэнка мяркуе, што расейцы павінны падтрымаць этнічныя групы Расеі ў змаганьні апошніх за самазахаваньне. Пры гэтым ён канстатуе, што цяперашняя ўлада не зацікаўлена ў захаваньні этнічнай разнастайнасьці.

На ягоную думку, экс-міністр па справах нацыянальнасьцяў Расеі Валеры Цішкоў, які ўваходзіць у склад Савета пры прэзыдэнце Расеі, неаднойчы выступаў супраць прынцыпа пабудовы дзяржавы на аснове саюза расейскіх народаў. Ён ідзе на смычку таго, што яму загадваюць зьверху, мяркуе журналіст. Пры гэтым Максім Шаўчэнка рэзка асудзіў дабраахвотнасьць вывучэньня рэгіянальных моваў.

Пераклад з расейскай. Старонка В. Буйвала ў fasebook.