Дзярждуме РФ запрапанавалі “забараніць выбары ў пэрыяд санкцый і крызісу”

9 лютага 2016 г.

Навіны

Масква, 4 лютага – РІА Новості. Старшыня савета дырэктараў Інстытута аналіза палітычнай інфраструктуры Яўген Тунік накіраваў зварот спікеру Дзярждумы Сяргею Нарышкіну, у якім прапануе ўнесьці папраўкі ў Канстытуцыю і адмовіцца ад правядзеньня выбараў парляманта і прэзыдэнта ў пэрыяд эканамічнага ціску з боку Захада, які, на яго думку, імкнецца да мэты зьмяніць уладу ў Расеі.

Выбары дэпутатаў Дзярждумы пройдуць у верасьці 2016 года, прэзыдэнта – у 2018 годзе.

“Зьвяртаюся да вас як да старшыні Дзяржаўнай думы, які мае права заканадаўчай ініцыятывы, з просьбай неадкладна разгледзець пытаньне аб унясеньні ў Канстытуцыю паправак, якія абароняць Расею ад інспіраванай звонку зьмены ўлады і наступнага развала”, — гаворыцца ў звароце на імя Нарышкіна, копія якога ёсьць ў распараджэньні РІА Новості.

Па словах палітолага, сутнасьць паправак заключаецца ў тым, што ў выпадку ўвядзеньня ў краіне ваеннага або надзвычайнага становішча альбо рэжыму эканамічнага крызіса паўнамоцтвы прэзыдэнта і Дзярждумы працягваюцца на тэрмін да сканчэньня шасьці месяцаў пасьля спыненьня надзвычайнага становішча або рэжыма.

Санкцыйны ціск на ўладу

Палітолаг зазначае, што за апошнія два гады Расея падзьверглася маштабнай эканамічнай і зьнешнепалітычнай агрэсіі з боку заходніх краін, у першую чаргу ЗША. Крым быў выкарыстаны як нагода для ўвядзеньня эканамічных санкцый, “накіраваных на зьнішчэньне сувэрэннай расейскай эканомікі”, зазначае ён.

“Ініцыятары гэтага разьлічвалі падарваць сацыяльна-эканамічны дабрабыт расейцаў, выклікаць грамадзкую незадаволенасьць і, маніпулюючы часовымі інтарэсамі актыўных слаёў насельніцтва, дэстабілізаваць палітычную сітуацыю. Вынікам павінна была стаць зьмена дзяржаўнай улады ў Расеі – тое, чаго замежныя партнёры ня здолелі дамагчыся, ініцыюючы масавыя “бела-стужкавыя” пратэсты ў 2011-2012 гадах”, — мяркуе Тунік.

На яго думку, у выніку крызісных зьяваў ў эканоміцы, роста коштаў, зьніжэньня пакупніцкай здольнасьці насельніцтва, “на хвалі стыхійнай сацыяльнай незадаволенасьці да ўлады могуць прысьці празаходнія, варожыя Расеі, і нават экстрэмісцкія сілы”.

У сувязі з гэтым палітолаг просіць Нарышкіна ўнесьці зьмены ў Канстытуцыю РФ і забараніць правядзеньне выбараў у пэрыяд эканамічнага крызісу.

На яго думку, гэта выключыць сітуацыю, у якой прэзыдэнта і Дзярждуму расейцам давялося б абіраць у надзвычайных абставінах, “якія штурхаюць масавага выбаршчыка да пазарацыянальных рашэньняў”.

“Мы бачым, да чаго прывялі ва Украіне прэзыдэнцкія выбары ў 2015 годзе, ва ўмовах неабвешчанага надзвычайнага становішча. Мы ня хочам паўтарэньня такога сцэнару”, — зазначае Тунік.

Прапанова заканапраекта

Палітолаг таксама накіраваў Нарышкіну свой варыянт заканапраекта аб папраўках у Канстытуцыю на гэты конт.

“Я прапаную выдзеліць эканамічны крызіс у якасьці асобнай асаблівай абставіны, якая патрабуе адмысловага прававога рэгуляваньня з вызначэньнем рэжыму эканамічнага крызіса, у тым ліку з абмежаваньнем пэўных правоў і свабодаў грамадзян – у мэтах падтрыманьня сувэрэнітэту РФ, забесьпячэньня бясьпекі дзяржавы”, — тлумачыць Тунік.

На яго думку, у дадзеным выпадку выбарчае права грамадзян ня будзе парушана, бо заканапраектам прадугледжваецца толькі часовыя абмежаваньні для забесьпячэньня сувэрэнітэту краіны ў асаблівых эканамічных і палітычных умовах.

Пераклад з расейскай. Крыніца: http://ria.ru/politics/20160204/1369442707.html