Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

СТАНОВІШЧА Ў ТРАЎНІ

Халодная вясна 2011-га года набліжаецца да свайго храналагічнага заканчэньня. Людзі чакаюць сонца, спадзяюцца на ўраджай і адпачынак. Позьні лукашызм амаль штодня прыносіць свае сюрпрызы, кур’ёзныя і непрыемныя. Незнаёмыя людзі, зьбіраючыся ў грамадзкіх месцах (у чэргах і на прыпынках транспарту), пачалі ўрэшце ўголас абмяркоўваць новыя цэны і нават праклінаць рэжым і яго начальніка. Як бачым, рэжым таксама зрабіў пэўныя захады па самаактывізацыі.

Актыўнасьць на нетыповым участку сацыяльнага жыцьця праявіў КГБ РБ. Стала вядома, што ў шэрагу школаў па ўсёй краіне працавалі праверачныя камісіі. Як заўсёды, яны правяралі хаду вучэбнага працэсу, стан матэрыяльнага забесьпячэньня школаў, дахі і сістэму ацяпленьня. Новым у праверцы была наяўнасьць у камісіі “прадстаўніка ворганаў”. Спачатку гэбэшнік накіроўваўся ў школьную бібліятэку. Там ён рабіў суровы і змрочны выгляд твару (захоўваючы яго да канца “праверкі”) і патрабаваў у бібліятэкарак паказаць яму кніжны фонд. Пагартаўшы кнігі, “ворган” халодным тонам пытаўся, чаму так мала ў бібліятэцы ёсьць кніг пра БРСМ. Бібліятэкаркі адказвалі: “Што нам разьмяркоўваць, тое мы і маем”. Пасьля гэтага гэбэшнік патрабаваў у дырэкцыі, каб яму выдзялялі асобны кабінэт і зачыняўся там. Яму прыводзілі аднаго за адным старшаклясьнікаў і пакідалі іх сам-насам зь ім. Ніхто з падлеткаў не прызнаўся, пра што яны размаўлялі з афіцэрам спэцслужбаў, але ўсе былі прыгнечаныя і агаломшаныя гэтай размовай. Зразумела, што гэбэшнік загадваў ім маўчаць пра зьмест размовы. Мяркуем, што праводзілася “чыстка мазгоў”, а магчыма ў дадатак і вярбоўка “маладых кадраў”. Цікава, што скаргаў ад бацькоў наконт такога абыходжаньня афіцыйнай асобы з непаўнагадовымі не паступала.

Нездарма рэжым апошнім часам пачаў так актыўна ўслаўляць генсека КПСС Ю. Андропава і ягоную “кампанію па дысцыпліне”. У 1983 г. на працягу некалькіх месяцаў на загад андропаўскага Палітбюро па ўсім СССР ворганы лавілі людзей на вуліцах і правяралі іх на прадмет адсутнасьці на працоўным месцы. На кампанію была мабілізавана таксама адміністрацыя прадпрыемстваў і ўстановаў. Было шмат адміністрацыйных пакараньняў, шуму, абразаў. Быў таксама страх грамадзянаў перад усюдыпрысутнай сістэмай, якая ўрывалася з праверкамі дакумэнтаў нават у лазьні (па вуліцах тады беглі малаапранутыя распараныя людзі з венікамі ў руках, якія вырываліся з аблавы). Андропаўская кампанія скончылася з скорай сьмерцю генсека, але трывала запомнілася яе сьведкам і ўдзельнікам.

Лукашызм узяўся да ўкараненьня андропаўскага досьведу, зноў загаварыў пра “працоўную дысцыпліну”, вынайшаў нават новыя формы “працы з маладым пакаленьнем”. Гэбуха зноў дэманструе сваю усюдыпрысутнасьць і ўсемагутнасьць. Але вось цікава – у сёньняшніх беларусаў у сувязі з гэтым няма андропаўскага страху. Людзі толькі пачалі ўспамінаць андропаўскія анэкдоты. Нават школьныя настаўнікі і бібліятэкары не трымцелі перад сурова-грознымі гэбэшнікамі. На пытаньні адказвалі, кнігі паказвалі, але не баяліся. Інстынктыўна нашы людзі адчулі, што навязьлівая гэбоўская прысутнасьць сьведчыць пра крызіс жанру ў рэжыму, пра слабасьць і няўпэўненасьць антынароднай сістэмы.

У сувязі з гэтым сам рэжым вырашыў паказаць, што ён “крочыць у нагу” з падзеямі. 16 траўня на БТ урэшце паказалі ток-шоў на самую актуальную тэму. Гаворка (у асноўным падстаўных і падрыхтаваных удзельнікаў-статыстаў) ішла не пра скачкі цэнаў і не пра адсутнасьць валюты. Рэжымная прапаганда абрала нешта больш важнае, проста пякучае для беларускага грамадзтва. На працягу доўгага эфірнага часу на экране абмяркоўваўся няўдалы выступ менскай студэнткі Інстытуту замежных моваў на конкурсе Эўрабачаньня. Быў нават уключаны лічыльнік, які падлічваў тэлефанаваньні гледачоў, якія вырашалі дылему: Эўрабачаньне – гэта палітычнае або культурнае мерапрыемства. Аратары баранілі голас і манеру сьпявачкі, “большое обшчественное содержаніе её песні о Белоруссіі” і адзінагалосна прыходзілі да высновы, што “белорусску” засудзілі. А зрабілі гэта, маўляў, таму што “ім не нравітся наш особенный путь развітія”. Без сьмеху на гэты лукашыстоўскі фарс глядзець было немагчыма.

Тым часам людзей хвалюе не правал лукашыстоўскай калгас-эстэтыкі на замежным конкурсе, а вельмі канкрэтныя справы. У нядзелю (апошняя субота была працоўнай) назіралася сапраўднае нашэсьце на супэрмаркеты і рынкі сталіцы. Людзі накіроўваліся ў гэтыя месцы шырокімі плынямі, якія па дарозе зьліваліся ў шчыльныя калёны, падобныя на арміі… Неабазнаны з сытуацыяй назіральнік мог бы падумаць: вось якая пакупніцкая актыўнасьць беларускіх грамадзянаў, якое забясьпечанае грамадзтва. На самай справе людзі таўкліся ў крамах і на рынках, вышукваючы тавары, якія можа і непатрэбныя ім сёньня, але якія прадаюцца яшчэ па старой цане. Грамадзяне затаварвалі свае кладоўкі, балконы і хованкі, імкнучыся патэнцыйна сэканоміць грошы ў будучыні. Вельмі блізкай будучыні, як разумеюць усе, што настае кожную раніцу з новымі рэжымнымі сюрпрызамі. Панікі ў крамах яшчэ няма, але разуменьне правалу эканомікі ўжо ёсьць.

Усе чагосьці чакаюць. Усе неяк разумеюць, што разрэкламаваная рэжымам “стабільность нашего обшчества” ужо скончылася. Многія ўстрывожаны і разгублены, задаюцца пытаньнем: а як будзем жыць далей?

Сапраўды, гэта не рытарычныя пытаньні. І адказы на іх нашы людзі павінны шукаць ня ў тых, хто абрабаваў і зьняважыў іх. Адказ павінна даць салідарнае беларускае грамадзтва.

Алесь Хадасевіч

18/5/2011 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2011
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024