Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Амбасадар ЗША наведаў Курапаты напярэдадні Дзядоў Амбасадар Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Беларусі Джордж Крол наведаў урочышча Курапаты напярэдадні Дзядоў. 30 кастрычніка ва ўрочышчы адбылася апошняя талака перад Днём памяці продкаў. Прыехаўшы сёньня ў Курапаты, я сустрэла ва ўрочышчы амэрыканскага амбасадара Джорджа Альбэрта Крола. Мы размаўляем зь ім, стоячы побач з мэмарыяльным знакам “Народу Беларусі ад народа Злучаных Штатаў дзеля памяці” – гэтак званай “лавы Клінтана”. Дарэчы, у 1994 годзе спадар Крол прыяжджаў у Беларусь разам зь Білам Клінтанам і браў удзел у цырымоніі адкрыцьця памятнага знаку ў Курапатах. (Крол: ) “Я быў тут у той час, калі прэзыдэнт Клінтан быў у Курапатах у 1994 годзе. Канешне, гэта памяць, гэта блізка сэрцу амэрыканцаў, асабліва такіх, як я, які прысутнічаў падчас той падзеі. Я ведаю, што былі праблемы з гэтым помнікам. Пры маім папярэдніку Майклу Козаку памятны знак быў адноўлены. Канешне, гэта вечны сымбаль спачуваньня паміж нашымі народамі”. (Карэспандэнтка: ) “Скажыце, калі ласка, а сёньня чаму Вы прыйшлі ў Курапаты?” (Крол: ) ”Паглядзець на гэтае месца. Цяпер час думаць пра ахвяры. Паўсюль, ня толькі ў Беларусі, але й паўсюль у сьвеце, у Эўропе… А таксама паказаць майму новаму намесьніку і ягонай жонцы гэты помнік”. Амбасадар ЗША ў Беларусі Джордж Крол пагутарыў з удзельнікамі талакі, якія сёньня працавалі ў Курапатах. Актывісты Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ прыбіралі тэрыторыю ўрочышча да Дня памяці продкаў. Гаворыць Уладзімер Юхо: (Юхо: ) “Тут амаль усё ўжо зроблена. Проста паглядзім, як людзям лепш прыйсьці й прайсьці тут па алеі Курапатаў, зайсьці да сьвятых месцаў – першага крыжа “Пакутнікам Беларусі” ўнізе і тут наверсе, дзе будуць адбывацца асноўныя падзеі. Запрашаю заўтра ў 10.30 прыйсьці да мэтро “Парк Чалюскінцаў”. Каля гадзіньнікавага заводу – пачатак шэсьця ў Курапаты. Усё падрыхтавана для гэтага шэсьця. Людзі прыйдуць з крыжамі, з кветкамі, са сьвечкамі. Я думаю, што мы годна адзначым гэтае сьвята Дзядоў”. Паводле Радыё “Свабода” 30/10/2004 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |