Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Гутаркі з Антонам Шукелойцем

Гэтая кніжка пра Антона Шукелойця, пра падзеі ў ягоным жыцьці, здарэньні, сьведкам якіх ён быў і пра якія расказаў у нясьпешнай гаворцы. Апавяданьні запісваліся мной з перапынкамі з кастрычніка 2001 года па верасень 2003-га. Цяпер Антону Шукелойцю 88 гадоў, якія ён пражыў, пасьвяціўшыся Беларусі.
Антона Шукелойця, кіраўніка Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня на эміграцыі, ведаюць усе, і ва ўсіх ён карыстаецца нязьменнай павагай. Ягоныя паводзіны ў беларускім грамадзтве за мяжой ёсьць эталон беларускага народнага шляхецтва - пастава простая, дабразычлівая і разумная. Далей...

28/1/2005 › Старонкі гісторыі

 


Палітыка, мараль і сучасная сітуацыя.

Мікалай Крукоўскі
Матэрыялы да VІ З’езду БНФ, 30 ліпеня 1999 г.

Цяперашні З’езд Беларускага Народнага Фронту мае перад сабой праблемы, напэўна, самыя складаныя з усяго немалога перыяду свайго існавання. У іх у завілым скрутку змяшаліся пытанні як тэарэтычнага плану, так і зусім процілеглага, ледзьве не драбнасткова-асабістаснага характару. І па ўсіх тых праблемах і пытаннях БНФу і яго кіраўніцтву прыходзіцца вытрымліваць сёння асабліва сярдзітыя крытычныя атакі. Для пачатку пагэтаму крыху тэорыі. Далей...

15/12/2004 › Старонкі гісторыі

 


Трохсотгоддзе паўночнай трагедыі

Валеры Буйвал
У сьвецкай размове інтэлігентнага швэда з інтэлігентным беларусам першы заўсёды закране тэму Вялікай Паўночнай вайны пачатку ХVIII стагоддзя: “Ага, мы памятаем, што натварыў наш Карл у вашай Расеі”. І заўсёды зьдзіўляецца, калі другі адказвае з усьмешкай, што, па-першае, Расея не наша, а па-другое, Карл і ягонае войска на тэрыторыі Расеі ніколі не былі. Далей...

7/12/2004 › Старонкі гісторыі



Вісвалдзіс Лацыс “Лёс ваеннапалонных”

Ужо ў 1899 і 1907 гадах дэлегаты розных краін зьбіраліся на канфэрэнцыі ў Гаазе, дзе спрабавалі распрацаваць і прыняць міжнародныя прававыя нормы, якія ў часе ваенных дзеяньняў рэгулявалі б стаўленьне дзяржаваў да ваеннапалонных. На абедзьвюх канфэрэнцыях, асабліва на заключнай канфэрэнцыі 1907 года былі прынятыя нормы, якія вызначалі гуманнае абыходжаньне з ваеннапалоннымі. Нельга было адбіраць у ваеннапалонных асабістыя рэчы, не зьвязаныя з ваеннымі дзеяньнямі, напрыклад, гадзіньнікі. Палонных дазвалялася трымаць у турме толькі ў выпадках, зьвязаных з патрабаваньнямі бясьпекі. Палонных можна было выкарыстоўваць як працоўную сілу толькі ў адпаведнасьці з іхнімі фізічнымі і духоўнымі сіламі пры выкананьні пэўнай працы. Далей...

5/12/2004 › Старонкі гісторыі

 


А дзе ж тыя ваяры?

Валеры Буйвал
Гэта самы чалавечны і ў той жа час самы рамантычны партрэт будучага імпэратара – “Напалеён на Аркольскім мосьце” (мастак Антуан-Жан Гро). Партрэт-акцыя, дзе адлюстраваны подзьвіг маладога генэрала. Памятаю, як углядаючыся ў мужны твар на эрмітажнай выставе, я,– тады зусім малады чалавек,– усхвалявана думаў: “Вось яна – рэвалюцыя! Такія асобы абуджаюць свой народ і абнаўляюць Эўропу…” Фон карціны, як заўсёды ў жывапісе рамантызму, гучаў сімфоніяй пачуцьцяў, быў адлюстраваньнем перажываньняў героя. Здавалася, хмары зьліліся ў субоі з гарамі, і няма межаў тытанічным стыхіям. Можна сябе ўявіць, што сучасьнікі напалеёнаўскіх войнаў перажывалі яшчэ мацнейшы катарсіс у дыялёгу з гэтым палатном. Далей...

10/11/2004 › Старонкі гісторыі

 


1918 год – Вясна Народаў

Валеры Буйвал
11 лістапада па ўсёй Эўропе і ў многіх краінах сьвету ўрачыста адзначаюцца ўгодкі заканчэньня Першай сусьветнай вайны 1914-18 гг. Беларускі народ быў удзельнікам і ахвярай гэтай драмы, наша зямля стала яе сцэнай. Падзеі 18-га году распачалі новы пэрыяд у гісторыі нашага кантынэнта, наступствы пасьляваенных здарэньняў надоўга вызначылі гістарычны шлях многіх народаў і дзяржаваў. Далей...

9/11/2004 › Старонкі гісторыі

 


Смута

Валеры Буйвал
Вялізарны быў гэты ідал, у незвычайным бляску стаяў ён перад табою, і страшны быў выгляд у яго.
(Кніга прарока Данііла. 2:39)

7 лістапада па ўсёй Расеі маршыравалі калёны пад чырвона-крывавымі бальшавіцкімі сьцягамі. Рэжым пуцінскай “дэмакратыі” крывадушна пераназваў бальшавіцкія скокі з гадавіны кастрычніцкай рэвалюцыі ў “день примирения и согласия”. Але нават цяперашнім крамлёўскім бонзам няёмка з гэтай датай. Моладзь сьмяецца і ідзе на дыскатэку ды піць піва. Пад чырвоныя сьцягі становяцца ў асноўным лядашчыя маразматыкі. Рэжым ліхаманкава шукае новую кропку адліку савецкай гісторыі, каб зусім не згубіць ініцыятыву. Дапамаглі бацюшкі з РПЦ, якія нядаўна выступілі з ініцыятывай перанесьці “день примирения и согласия” на 4 кастрычніка, бо на пачатку 17 стагоддзя, маўляў, у гэты дзень скончыўся смутны час у Расеі. Як на беларускія назіраньні, то смута не спынялася ў Расеі, а ў апошнія гады адбываецца яе моцны клімакс. Зазірнем у глыбіню стагоддзяў, каб зірнуць на падзеі, што зацікавілі бадзёрых бацюшак з афіцэрскай выпраўкай… Далей...

7/11/2004 › Старонкі гісторыі

 


Беларускія Фэрмапілы

Валеры Буйвал
Хроніка Слуцкага Збройнага Чыну. Далей...

3/11/2004 › Старонкі гісторыі

 


Мова – Гісторыя – Дзяржава

Зянон Пазьняк
(ІІІ-я тэарытычная Канфэрэнцыя “Ідэалы БНР і Адраджэньне Беларусі”.
21 сакавіка 2004 г., г. Менск, Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне”, Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ)

Беларуская нацыянальная ідэя адлюстраваная ў ідэалёгіі Беларускага Адраджэньня. Яна разьвівалася ў рэчышчы эўрапейскай Вясны Народаў як тыповая зьява, характэрная для Ўсходняй і Цэнтральнай Эўропы тае пары і палягала на аднолькавых народных каштоўнасьцях. На першым месцы ўсюды стаяла нацыянальная мова, на другім – нацыянальная гісторыя, народныя традыцыі альбо ў цэлым народная культура, часам — рэлігія. Сэнсам усяго нацыянальнага руху было дасягненьне нацыянальнай свабоды і стварэньне (ці аднаўленьне) незалежнай дзяржавы. Далей...

21/3/2004 › Старонкі гісторыі

 


Ідэалы БНР у рэчышчы геапалітыкі

Зянон Пазьняк
У Цэнтральна-Ўсходняй Эўропе сапраўдная Вясна народаў, якая прынесла свабоду нацыям і адчыніла шлях да дзяржаўнай незалежнасьці, настала з пачаткам ХХ-га стагоддзя і завяршылася разам са сканчэньнем Першай Сусьветнай вайны. Гэта быў кароткі пэрыяд часу, але на падрыхтоўку яго, пасьля 1848 года (а для беларусаў — пасьля 1863-га) пайшло больш за палову стагоддзя.
Беларуская дзяржаўнасьць і незалежнасьць вернута ў сакавіку 1918 года ў цяжкіх умовах вайны і нямецкай акупацыі. Далей...

22/3/2003 › Старонкі гісторыі

 


Наш Беларускі Шасьціканцовы Крыж

Зянон Пазьняк
У 30-я гады мінулага стагоддзя і за часы нямецкай акупацыі найбольш знакамітай асобай, як знаўца мастацтва і культуры, быў у Менску скульптар і прафэсар Міхаіл Керзін. Аўтарытэт ягоны быў надзвычай высокі. Напачатку 40-х, калі нямецкія акупанты ўжо абсталяваліся ў горадзе і кіраўніком цывільнай адміністрацыі Генэральнай Губэрніі быў прызначаны Вільгэльм Кубэ, тады дазволена было беларусам аднавіць беларускі гістарычны музэй, які знаходзіўся ў так званым “Юбілейным Доме”. (Пабудаваны ў 1913 годзе ў манеры “а ля рюс” у гонар юбілею расейскай царскай дынастыі. Цяпер там Дом актора. 25 сакавіка 1918 года тут была аб’яўлена незалежнасьць БНР.) Далей...

12/8/2002 › Старонкі гісторыі

 


  »

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2024
П А С Ч П С Н
« Сак    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024