Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ПРА “ПАЛЫН-ПАЛЫН…” ПА-УКРАІНСКУ

Нядаўна трапіўся мне адзін ўкраінец з тых, якія ўцяклі ад жахаў вайны і якіх цяпер шмат у Варшаве. Я падараваў яму свой раман у перакладзе на ўкраінскую, зроблены Івай Падольськай з украінскай назвай “Гіркій запах полиновий…” (Дрогобич: КОЛО, 2021, 392 с.).

Праз нейкі час ён мне кажа: “Прачытаў. Вельмі спадабалася. Цікава прыдумана, але ў жыцьці наўрад ці такое магло б быць.”

Вось тут і ёсьць парадокс успрыняцьця літаратуры, калі рэальнасьць пераўзыходзіць выдумку, бо рэальнасьць выглядае больш фантастычнай, чым сама літаратура. І таму ў напісанай рэальнасьці часам сумняваюцца, а выдумку прамаюць па ўмовах жанру.

У аснове рамана “Палын-палын” якраз рэальныя падзеі, якія часам цяжка б было прыдумаць, але пад саветамі яны былі звычайным бытам (што для тых, хто ня жыў у тыя часы, здаецца фантастыкай).

Як мне падаецца, тэкст раману мусіў бы быць складаным для перакладу, бо кожнага персанажа я стараўся надзяліць “сваёй” мовай і “сваёй” манерай гаварыць. Акрамя таго па тэксту шмат “трасянкі” (беларуска-расейскага суржыка), беларуска-польскай мяшанкі, расейскага жаргону і фразаў па-нямецку, плюс іншасказанасьці, падтэксты, пастаянныя звароты ў перыфразы зь беларускай паэзіі, гісторыі і літаратуры, шмат цытуецца вершаў.

Усё гэта (важнае для разуменьня ўспрыняцьця падзей раману) магло б складаць цяжкасьці для перакладу і разуменьня зьместу твора для ўкраінцаў.

Аднак, Іва Падольська справілася з задачай перакладу выдатна. Знойдзены адпаведнікі, тлумачэньні пад тэкстам, адпрацавана тэрміналёгія. Пазнаю свой тэкст у выдатнай украінскай мове.

Мне прыходзілася перакладаць старыя тэксты і вершы з польскай мовы. І таму па вопыце ведаю, што пераклад — гэта (асабліва ў паэзіі) тая ж самая творчасьць, і перакласьці можна ўсяляк. Але галоўнае, каб пераклад быў адпаведны ня толькі аўтарскаму тэксту, але і стылю, і нават падтэксту. Здаецца (наколькі я чытаю па-украінску), у перакладчыцы тое атрымалася дасканала.

У гэты цяжкі час, калі Беларусь акупаваная маскоўскім войскам, а Украіна ваюе супраць расейскай агрэсіі, хай жа гэты пераклад твора аб рэчаіснасьці савецкай акупацыі, якая была аднолькавая ў Беларусі і ва Украіне, хай гэтае ўкраінскае выданьне рамана спрыяе ўсьведамленьню неабходнасьці праўды і свабоды дзеля волі і шчасьця людзей Украіны і Беларусі.

11 кастрычнік 2022 г. Зянон ПАЗЬНЯК

http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/prapalyn-palynpa-ukrainsku

19/10/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2022
П А С Ч П С Н
« Вер    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь