Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

СТАТУТ НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВОЛЬНАГА РУХУ “ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ”

1. Вызначэньне

1.1. — Рух “Вольная Беларусь” (поўная назва “Нацыянальна-Вызвольны рух “Вольная Беларусь”) – гэта дэмакратычнае, салідарнае, нацыянальна-вызвольнае грамадзка-палітычнае рушэньне беларусаў, якое створана і дзейнічае дзеля вызваленьня Беларусі з-пад расейскай акупацыі і з-пад антыбеларускага рэжыму ўлады, усталяванай ў 1994 годзе.

1.2. — Рушэньне накіравана на захаваньне і разьвіцьцё нацыянальнай самаідэнтычнасьці беларусаў шляхам нацыянальна-культурнага асьветніцтва і адукацыі ў Бацькаўшчыне і за мяжой — усюды, дзе ёсьць беларусы.

1.3. — Рушэньне грунтуецца на беларускай нацыянальнай ідэі “Адраджэньне”, яднаецца на “Палітычных прынцыпах” арганізацыі і задачах Руху “Вольная Белароусь”, шануе ідэалы волі і незалежнасьці Беларусі, сцьверджаныя 25 Сакавіка 1918 года і 25 Жніўня 1991 года.
У арганізацыйных дачыненьнях Рух кіруецца гэтым Статутам.

2. Структура

2.1. — Рух “Вольная Беларусь” зьяўляецца беларускім дэмакратычным нацыянальна-вызвольным рушэньнем і складаецца з двух частак – айчыннай (знаходзіцца ў Беларусі) і замежнай (знаходзіцца па ўсім сьвеце, дзе ёсьць беларусы).

2.2. — Айчынная частка Руху, улічваючы абставіны расейскай акупацыі і антыбеларускія рэпрэсіі з боку антынароднага рэжыму, фармуецца, дзейнічае і знаходзіцца ў падзем’і.

2.3. — Колькасьць асобаў у суполках айчыннай часткі Руху складае 2-3 асобы. Прынята гарызантальная структура існаваньня. Існуе ланцуговая сувязь праз адну асобу ад кожнай суполкі.

2.4. — Айчынныя суполкі існуюць на падставе сацыяльных кантактаў. Пратаколы афармленьня адсутнічаюць. Легалізацыя і стварэньне вольных статутных структур стане магчымым пры зьмене палітычных абставінаў.

2.5. — Замежная частка Руху складаецца з вольных беларускіх суполак, якія існуюць па ўсім сьвеце ў розных краінах. Колькасьць сяброў у суполцы (пачынаючы ад двух асоб) неабмежаваная, але пажадана — ня больш 15-20 асобаў дзеля эфэктыўнасьці справы. Пры большай колькасьці асобаў ствараецца іншая суплолка.

2.6. — Стварэньне суполкі адбываецца шляхам сацыяльнай зборкі (сходу) аднадумцаў, якія сьведчаць пра падтрымку “Палітычных прынцыпаў арганізацыі і задачаў Руху “Вольная Беларусь”, прымаюць рашэньне аб арганізацыі суполкі, выбіраюць старшыню і, калі неабходна, — сакратара суполкі, надаюць назву суполцы, афармляюць арганізацыю пратаколам сходу з пазначэньнем імя, прозьвішча (альбо, улічваючы абставіны, псэўданіма) усіх сяброў суполкі, іхных тэлефонаў і электроннай пошты. Копія пратаколу высылаецца ў Каардынуючую Управу Руху.

Дзеля ўнутранага карыстаньня суполка стварае ўліковую картачку на кожнага сябра суполкі, дзе можа быць пазначаны год нараджэньня, прафэсія, адукацыя, месца працы, хатні адрас сябра і фізічныя магчымасьці дапамогі ў працы суполкі (наяўнасьць аўто, друкаркі, сканэра, швейнай машыны, гукавых прыладаў, жылплошчы для часовага выкарыстаньня і г. д.). Уліковыя картачкі сяброў суполкі дублюецца ў Каардынуючай Управе руху. Зьмест уліковых картачак не разгалошваецца, не выкарыстоўваецца публічна.

Прыём сяброў у суполку і выключэньне з суполкі адбываецца на агульным сходзе суполкі з датрыманьнем працэдур.

2.7. — Беларускі Нацыянальны Сакратарыят (БНС) Руху “Вольная Беларусь” зьяўляецца ідэалагічна-палітычнай структурнай адзінкай Руху, адказным за нацыянальную ідэалёгію і палітычную стратэгію рушэньня. У плане ідэалёгіі і стратэгіі Руху валодае каардынацыйнымі функцыямі, выбірае каардынатара БНС. Стратэгічныя накірункі палітыкі, прапанаваныя Беларускім Нацыянальнальніы Сакратарыятам зацьвярджаюцца вальным Соймам суполак.

2.8. — Беларускі Нацыянальны Сакратарыят можа выступаць з інфармацыяй і публікацыямі ў сродках масавай інфармацыі і перад палітычнымі арганізацыямі аб палітыцы і ідэалёгіі Руху “Вольная Беларусь”.

3. Удзел у руху па-за суполкай

3.1. — Калі няма магчымасьці ўтварыць суполку Руху, тады асоба можа ўдзельнічаць у Руху індывідуальна, паведаміўшы Каардынуючую Управу ў форме пісьмовай заявы, дзе павінна быць засьведчана аб згодзе і падтрымцы “Палітычных пранцыпаў” Руху і аб падпарадкаваньні Статуту Руху “Вольная Беларусь”.
Па сутнасьці пададзенай заявы Управа прымае рашэньне.

3.2. — Калі нейкае палажэньне Палітычных Прынцыпаў ці Статуту выклікае ў спаборніка непрыняцьце, тады ён ня можа быць сябрам Руху.
Са згоды Управы такі спаборнік, ня будучы сябрам Руху, па яго жаданьні можа супрацоўнічаць з Рухам на правах афілятыўнай асобы (бяз магчымасьці ўдзелу ў галасаваньні і ў прыняцьці рэшэньняў).

3.3. — У Руху “Вольная Беларусь” можа ўдзельнічаць калектыўная група ці арганізацыя, калі яна згодная і падтрымлівае “Палітычныя прынцыпы” і Статут Руху, падае пісьмовую заяву аб удзеле і прадставіць пратакол рашэньня групы (арганізацыі) з інфармацыяй аб індывідуальным галасаваньні.

Па сутнасьці заявы групы (арганізацыі) Управа (па ўзгадненьні з БНС) прымае рашэньне.*

Група (арганізацыя), што набыла калектыўнае сяброўства ў Руху як калектыўная адзінка, валодае адным голасам (і адным дэлегатам) незалежна ад колькасьці ўдзельнікаў групы (арганізацыі)

(Заўвага*. Тэарэтычна група (арганізацыя) скандальнага, экстрэмісцкага ці маральна скампрамэтаванага характару можа фармальна пагадзіцца з “Палітычнымі прынцыпамі” і Статутам Руху “Вольная Беларусь” і засьведчыць гэта, каб увайсьці ў Рух з мэтай яго кампрамэтацыі. У такім выпадку Управа прымае рашэньне аб немагчымасьці ўдзелу гэтай групы (арганізацыі) у Руху, зыходзячы зь яе спрэчнай сутнасьці.)

4. Характар дзейнасьці

4.1. — Характар дзейнасьці айчынных суполак у падзем’і ўключае ў сабе збор інфармацыі (па сацыяльна-эканамічным і палітычным становішчы ў Беларусі), падпольнае распаўсюджваньне інфармацыі пра прынцыпы, мэты і задачы Руху і пашырэньне беларускай асьветніцкай літаратуры; абавязковыя сацыяльныя кантакты; нацыянальна-асьветніцкая беларуская дзейнасьць у межах магчымага; папяровыя выданьні беларускага зьместу; перадача інфармацыі па гарантавана бясьпечных электронных мэтадах сувязі; арганізацыя сямейных беларускіх школак для навучаньня дзетак беларускай мове, беларускай культуры і беларускай гісторыі; збор і накапленьне сродкаў абароны на прадмет ўзброенага супраціву; удзел у спартовых таварыствах і ў іншых занятках, якія спрыяюць абароне Айчыны.

4.2. — Суполкі за мяжой вольна дзейнічаюць, згодна з гэтым Статутам і згодна з Палітычнымі прынцыпамі арганізацыі і задачамі Руху “Вольная Беларусь”, праяўляюць самастойную ініцыятыву і дачыненьні.

4.3. — Характар дзейнасьці замежных суполак уключае ўсе дзеяньні, якія зьвязаныя з умацаваньнем нацыянальнай самаідэнтыфікацыі беларусаў, з нацыянальнай асьветай (у тым ліку рэлігійнай і палітычнай), з валоданьнем беларускай мовай, зь беларускай адукацыяй дзяцей, зь беларускай культурай, навукай, гісторыяй і геаграфіяй.

4.4. — Прыярытэтам у працы суполак мусіць быць беларускае нацыянальнае Адраджэньне і нацыянальнае змаганьне супраць расейскай акупацыі і акупацыйнай палітыкі прамаскоўскага рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі.

4.5. — Суполкі падтрымліваюць барацьбу ўкраінцаў супраць расейскіх агрэсарраў, удзельнічаюць у валанцёрскіх ініцыятывах, фізічна і матэрыяльна дапамагаюць беларускім ваярам у шэрагах Украінскай Арміі, якія змагаюцца супраць расейскіх захопнікаў.

4.6. — Суполкі праяўляюць пазытыўную ініцыятыву ў рэчышчы прыярытэтаў нацыянальнага Адраджэньня дзеля перамогі Украінскай Арміі і беларускіх змагароў над расейскім агрэсарам. У тым ліку ўступаюць у кантакт з уладамі краінаў на пардмет падрыхтоўкі кадраў будучай беларускай адміністрацыі і дабраахвотнікаў на барацьбу з расейскім фашызмам.

5. Вальны Сойм

5.1. — Галоўным ворганам упраўленьня Руху “Вольная Беларусь” зьяўляецца Вальны Сойм дэлегатаў ад суполак Руху.

5.2. — Вальны Сойм зьбіраецца ў Варшаве (альбо па дамоўленасьці ў іншым горадзе) адзін раз у два гады.

5.3. — Па ўзгодненым рашэньні Каардынуючай Управы і Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту Руху “Вольная Беларусь” Вальны Сойм можа сабрацца ў любы час з прычыны палітычнай альбо надзвычайнай ці структурнай неабходнасьці.

5.4. — Вальны сойм абмяркоўвае і ацэньвае характар і вынікі працы суполак за пэўны пэрыяд часу, прымае і зацьвярджае прапановы дзейнасьці, дае ацэнку зьявам у палітыцы і ў беларускім нацыянальным жыцьці, можа прымаць па гэтых пытаньнях адпаведныя рашэньні, публічныя і ўнутраныя дакуманты (заявы, звароты, прапановы, мэмарандумы, рашэньні і інш.).

5.5. — Вальны Сойм выбірае Каардынуючую Управу Руху і прызначае старшыню Управы.

5.6. — На пэрыяд сэсіі Вальнага Сойму Каардынуючая Управа і Беларускі Нацыянальны Сакратарыят прызначаюць вядоўцу (ці вядоўцаў) сэсіі, які вядзе працэдуру сэсіі.

Сэсію Вальнага Сойму, пратакол і рэгістрацыю дэлегатаў абслугоўвае тымчасовы Сакратарыят Сэсіі, празначаны арганізатарамі.

6. Каардынуючая Управа

6.1. — Каардынуючая Управа і старшыня Управы выбіраюцца Вальным Соймам суполак. Управа зьяўляецца пастаянна дзеючым каардынуючым і выканаўчым ворганам Руху “Вольная Беларусь”.

6.2. — Управа трымае інфармацыйную сувязь з усімі суполкамі Руху, дапамагае і арганізуе (пры неабходнасьці) сумесныя дзеяньні, інфармуе аб пазыцыях і рашэньнях Вальнага Сойму, аб прапановах БНС і аб падзеях у Руху; па ўзгадненьні з БНС можа склікаць Вальны Сойм суполак і праводзіць арганізацыйную падрыхтоўку для яго правядзеньня.

6.3. — Управа ў асобе старшыні Управы можа даваць інфармацыю ў СМІ аб падзеях, справах і дзейнасьці Руху “Вольная Беларусь”. Управа можа выдаваць кнігі, брашуры і іншыя інфармацыйныя матэрыялы, у тым ліку ў Сеціве.

7. Статус. Фінансы.

7.1. — Беларускі Нацыянальна-Вызвольны Рух “Вольная Беларусь” з прычыны рэпрэсіяў акупацыйнага рэжыму ня можа быць зарэгістраваны на Бацькаўшчыне ў Беларусі.

7.2. — Замежная частка Руху (пры неабходнасьці) падлягае агульнай рэгістрацыі ў адной з замежных краін пасьля пашырэньня грамадзкай базы дзейнасьці і колькасьці суполак Руху. Рашэньне аб агульнай рэгістрацыі прымае Каардынуючая Управа Руху.

7.3. — Зыходзячы з абставінаў, магчымасьцяў, неабходнасьці і заканадаўства краіны знаходжаньня асобныя суполкі Руху могуць мець асобную дзяржаўную рэгістрацыю.

7.4. — Грашовыя сродкі суполак фармуюцца са складак, устаноўленых сябрамі суполкі і іншымі структурамі Руху, а таксама з ахвяраваньняў людзей і арганізацыяў.

8. Кантрольная камісія

8.1. — Кантрольная камісія ствараецца Сэсіяй Вальнага Сойму ў колькасьці трох асобаў на два гады.

8.2. — Задача Кантрольнай Камісіі назіраць, як выконваюцца статутныя палажэньні ў структурах Руху.

8.3. — Там, дзе ўзьнікаюць грашовыя дачыненьні ў структурах Руху, Кантрольная камісіся можа прасачыць правільнасьць фінансавых адносінаў. Кантрольная камісія дае інфармацыю на сэсіі Вальнага Сойму аб сваіх назіраньнях.

9. Сімвалы

9.1. — Нацыянальна-Вызвольны Рух “Вольная Беларусь” у якасьці сімвалаў рушэньня выкарыстоўвае нацыянальны Бел-Чырвона-Белы дзяржаўны сьцяг Рэспублікі Беларусь і нацыянальны дзяржаўны гэрб Пагоня.

9.2. — Рух “Вольная Беларусь” лічыць дзяржаўны гімн Беларускай Народнай Рэспублікі “Мы выйдзем шчыльнымі радамі” гімнам Нацыянальна-Вызвольнага Руху.

9.3. — У якасьці нацыянальна-культурнай прэзэнтацыі Руху “Вольная Беларусь” удзельнікі рушэньня таксама ўжываюць і сьпяваюць беларускі духоўны гімн “Магутны Божа”.

10. Інфармацыя

10.1. — Рух “Вольная Беларусь” валодае інфармацыйнай старонкай “Вольная Беларусь” у Інтэрнэце, інфармацыйнай відэа-старонкай “Вольная Беларусь” на рэсурсе Юцюб, супрацоўнічае з Інтэрнэт-старонкамі “Народная Партыя” і “Беларуская Салідарнасьць”, імкнецца пашыраць і разьвіваць сваю інфармацыйную базу .

11. Надзвычайныя абставіны ліквідацыі

11.1. — Рух “Вольная Беларусь” не падлягае самаліквідацыі пакуль існуе беларуская эміграцыя і дыяспара за мяжой.

11.2. — Калі ў выніку непрадбачаных надзвычайных абставінаў ўзьнікне такая пагроза, тады Вальны Сойм прымае рашэньне аб вымушаным спыненьні дзейнасьці Руху і стварае Камісію па ліквідацыі.

11.3. — Пры акупацыі альбо пры існаваньні нацыянальна варожай улады ў Беларусі дакуманты і архіў Руху перадаюцца Камісіяй па ліквідацыі ў беларускую арганізацыю за мяжой, здольную забясьпечыць захаваньне архіва.

Пры адсутнасьці такой магчымасьці дакуманты і зборы Руху перадаюцца ў архіў любой прыхільнай беларусам дэмакратычнай краіны.

12. Пэрспэктывы

12.1. – У момант палітычных пераменаў рух «Вольная Беларусь» (кіраўніцтва і ягоныя суполкі за мяжой і ў Беларусі) ўключаюцца ў працэсс пабудаваньня часовых новых ворганаў дэмакратычнага кіравання ў Беларусі на мясцовым і цэнтральным узроўнях.

12.2. – Рух уключаецца ў выбарчы працэс на ўсіх узроўнях;

12.3. – Рух не выключае стварэньня палітычных кааліцый, актыўнай супрацы зь беларускімі арганізацыямі і структурамі, якія падзяляюць палітычныя прынцыпы «Вольнай Беларусі», як на этапе барацьбы з рэжымам Лукашэнкі і расейскай агрэсіяй, так і ў пэрыяд палітычнай трансфармацыі ў Беларусі.
—————————

2 кастрычнік 2022 г., г. Варшава
Зацьверджана на Вальным Сойме (Сходзе) суполак
Руху “Вольная Беларусь”

7/10/2022 › Навіны, Змаганьне за Беларусь


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2022
П А С Ч П С Н
« Вер    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь