Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: “Хай дух Воршы ўваскрэсьне”

https://www.youtube.com/watch?v=9poe7xQ7dO4

8/9/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зборка артыкулаў Зянона Пазьняка (28 чэрвеня - 22 жніўня 2022)

МІМІКРЫЯ ПСЭЎДАПАЛІТЫКІ
І БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВОЛЬНЫ РУХ

Сярод думаючых беларусаў, здаецца, ужо не засталося асобаў, якія б ня ўбачылі і не зразумелі, што выбарчы праект 2020 года з Бабарыкам-Цапкалам і Ціханоўскімі — гэта шматхадовы эфэсбоўскі план Крамля, аформлены праз Газпрам і яго арганізацыі ў Беларусі. Сутнасьць праекту — стварэньне ўмоваў для фармальна дэмакратычнай замены нелегітымнага Лукашэнкі на іншага, дэмакратычна абранага стаўленьніка Крамля. Для Масквы гэта было важна, каб зрабіць анэксію Беларусі з апорай на легітымную прамаскоўскую ўладу і на легітымнага прэзыдэнта. Лукашэнка тым часам псаваў чысьціню афёры і ня ўпісваўся ў міжнароднае права. Далей...

8/9/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Да ўдзельнікаў 34-й Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі

Зянон Пазьняк
Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ,
Дэпутат Незалежнасьці.

3 верасень 2022 г.
Варшава
——————————

Да ўдзельнікаў 34-й Сустрэчы
Беларусаў Паўночнай Амэрыкі

Дарагія землякі, паважаныя беларусы Амэрыкі і Канады, паважаныя госьці, спадарыні і спадары, вітаю Вас на 34-й Сустрэчы беларусаў тут, у горадзе Саўт-Рывэры, у разбудову якога шмат працы ўклалі беларускія эмігранты мінулых часоў.

Гэта вельмі добрая традыцыя, калі беларусы амэрыканскага замежжа зьбіраюцца разам. Далей...

8/9/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ЧАСОПІС АДРАДЖЭНЬНЯ

Часопісам “Беларускія Ведамасьці” я цяпер карыстаюся як энцыкляпэдыяй беларускага палітычнага змаганьня канца 20-га і пачатку 21 стагоддзяў. Адчуваю, што чым далей аддаляецца час, тым больш узрастае для мяне інфармацыйная роля гэтага выданьня.

Успамінаю, што калісьці гадоў 10 таму, Вітаўт Кіпель неяк сказаў у сваім выступе, што “Беларускія Ведамасьці” — гэта цяпер адзіны адраджэнскі часопіс, і роля яго ў гісторыі будзе толькі ўзрастаць. Далей...

8/9/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ДА ПЫТАНЬНЯ АБ ПРЭЗЫДЭНЦТВЕ

Ідэя ўвесьці прэзыдэнцтва ў БССР узьнікла ў ЦК КПБ у траўні 1991 года і зыходзіла ад першага сакратара ЦК КПБ Анатоля Малафеева. Камуністы падрыхтавалі тры законапраекты аб прэзыдэнцкай уладзе і перадалі ў Вярхоўны Савет.

Па маім успрыняцьці, гэта было тады для нас, дэпутатаў Фронту, найцяжэйшае змаганьне, якое доўжылася на Сэсіі з дня ў дзень на працягу двух тыдняў. Будучы ў мізэрнай меншасьці, мы, тым ня менш, перамаглі тады камуністаў інтэлектуальна, тактычна і нашай воляй. Планы камуністаў былі праваленая, увесці прэзыдэнцтва не ўдалося. У траўні 1991 года дыктатура не атрымалася. Далей...

8/9/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2022
П А С Ч П С Н
« Жні    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь