Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: СХАВАНАЯ НЕБЯСЬПЕКА?

Становішча прымушае з засьцярогай глядзець на тое, чаму акупанты замінавалі лясы ў Гомельскай вобласьці (дакладней, уваходы ў лясы), а самы ў тых лясах засталіся, схавалі сваю цяжкую зброю. Туды (у лясы) увесь час едуць акупанцкія машыны, падвозяць паліва. Далей...

30/4/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: З РАНЕЙШАГА, ЯКОЕ ЁСЬЦЬ ЦЯПЕРШЧЫНАЙ

У 2014 годзе, калі змагаўся Кіеўскі майдан супраць зграі Януковіча і калі рыхтаваўся расейскі напад на Украіну, і калі адбыўся гэты напад, палітыкі нашай Народнай Партыі (КХП – БНФ) дэталёва аналізавалі абставіны і пэрспэктывы падзей ва Усходняй Эўропе (Беларусь, Украіна, Польшча).

У той год я напісаў каля дзясятка прац на тэму вайны на усходзе Эўропы, пра палітыку Расеі, Украіны, Беларусі і Захаду. Гэтыя працы былі зьмешчаны ў Сеціве на рэсурсах Народнай Партыі, пасланыя ва Ўкраіну, і потым уключаны ў чацьверты том аўтарскага зборніка «Цяжкі час» (Варшава — Нью Ёрк, «Беларускія Ведамасьці», — 2018 г.).

Асаблівасьць чалавечага ўспрыняцьця такая, што чалавек, як правіла, не ўспрымае таго, што выходзіць за рамкі ягонага розуму і вопыту (калі тое не стала чыньнікам масавай інфармацыі і прапаганды). З 24 лютага гэтага года пачалася другая (знішчальная) фаза вайны Расеі супраць Украіны. Мы ня ўбачылі, фактычна, нічога новага, пра што ўжо намі ні было сказана і што б было невядома восем гадоў таму. Аднак узьнікла новая сітуацыя. Украінцы ўмацавалі войска, здольнае аказваць супраціў, і другое – рэальна занепакоіўся Захад, які стаў падтрымліваць Украіну. Далей...

30/4/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2022
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь