Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

РУКІ ПРЭЧ АД КАЗАХСТАНА!

Казахі паўсталі за лепшую долю. Падтрымліваем казахскі народ у ягонай барацьбе з аджылай дыктатурай і здрадай, падтрымліваем у змаганьні за Айчыну і свабоду.

Бунт і расстрэлы людзей у Казахстане — гэта, перш за ўсё, праявы агрэсіўнай палітыкі Масквы, змовы Пуціна і Такаева.

Пуцінскі і лукашысцкі рэжымы, а таксама залежныя ад Расеі рэжымы Арменіі, Кіргізстана і Таджыкістана, паслалі войскі ў Казахстан і выступілі ў ролі калектыўнага агрэсара і інтэрвента. Наш адказ: рукі прэч ад Казахстана! Далей...

8/1/2022 › Навіны, Актуаліі

Камэнтаваць


Cяргей Навумчык: ПРА ГАЛОЎНАЕ

Магчыма, гэта самы важны мой тэкст за апошнія часы, калі не лічыць кнігі — па памеры ён меншы за кнігу, але таксама не малы).

Тое, што аналізуюцца дзеяньні палітыкаў і палітычных актывістаў (ці праз 30 гадоў, калі мы кажам пра пачатак 1990-х, ці праз год, калі мы прыгадваем жнівень 2020-га) — гэта нармальна.

Мусяць быць толькі дзьве ўмовы: а) абапірацца трэба на факты, а не на фантазіі (кшталту, што «Пазьняк хацеў усіх прымусіць размаўляць па-беларуску» ці што «БНФ прагледзеў Лукашэнку» (насмарэч, дэпутаты Апазыцыі БНФ ужо ў 1993 патрабавалі пазбавіць Лукашэнку дэпутацкага мандату, але Шушкевіч нават не паставіў гэта на галасаваньне); б) трэба ўлічваць тагачасныя рэаліі (а не прыдумляць папрокі тыпу «БНФ мусіў аб’яднацца з Кебічам і наменклатурай, каб не прапусьціць Лукашэнку» (калі б я такое прапанаваў у якім 1992, мяне б разарвалі на часткі — як сёньня разарвуць таго, хто прапануе абʼяднацца з Лукашэнкам). Далей...

8/1/2022 › Навіны, Аналітыка

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2022
П А С Ч П С Н
« Сьн    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь