Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ВЯЛІКАЯ ДАТА

33 гады таму 19-га кастрычніка 1988 года былі створаны “Мартыралог Беларусі” і “Арганізацыйны Камітэт Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”. Праз месяц па ўсёй Беларусі ўжо дзейнічалі 500 суполак Народнага Фронта.

Фронт сыграў паваротную ролю ў гісторыі Беларусі. Па яго палітычнай ініцыятыве і пад яго палітычным лідэрствам была ліквідавана татальная ўлада камуністаў, Беларусь здабыла незалежнасьць, вярнула нацыянальную мову і нацыянальныя сімвалы на дзяржаўны пасад, была прынята Канстытуцыя незалежнай Рэспублікі Беларусь, напісаны і зацьверджаны дэмакоатычныя законы вольнай краіны.

У 1994 годзе, пры дапамозе Масквы, у Беларусі адбылася рэстаўрацыя антыбеларускай прамаскоўскай рэакцыі.

27 гадоў Беларусь змагаецца з антыбеларускім рэжымам. Гэта вельмі цяжкі час, але падзеі яго паказваюць, што Беларусь адродзіцца. Свабода і воля наперадзе. І гэта будзе ўжо назаўсёды.

Слава Айчыне!
Жыве Беларусь!

19 кастрычнік 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК

19/10/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ПАЗБАЎЛЕНЬНЕ АД РАСЕІ

На старонцы https://reform.by/ тыдзень таму зявілася вялікае інтэрв’ю, запісанае журналістам Аляксандрам Атрошчанкавым. Тут зьмяшчаю крыху дапоўнены яго фрагмэнт па важных патаньнях.

Зянон Пазьняк.
—————————————————————————–
….
Аляксандар Атрошчанкаў:
— Вы кажаце, што галоўнай функцыяй пратэстаў стала адраджэнне і аб’яднанне нацыі. Але сёння можна казаць пра існаванне ў Беларусі дзвюх калі не нацый, то субэтнасаў: умоўна, незалежніцкага бел-чырвона-белага, арыентаванага ў большай ступені на Захад і дэмакратычныя традыцыі, і чырвона-зялёнага, арыентаванага ў большай ступені на Усход і на традыцыі Расійскай Імперыі. І Лукашэнка робіць не пазбаўленыя поспеху спробы мабілізаваць вакол сябе гэтую другую групу. Ці ёсць магчымасць аб’яднання гэтых субэтнасаў у адзіную нацыю?

Зянон Пазьняк:
– Двух субэтнасаў у Беларусі не існуе. Ёсьць адзін Беларускі аўтахтонны этнас пакалечаны акупацыйнай палітыкай і русіфікацыяй. Далей...

19/10/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2021
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024