Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АБ НІКЧЭМНАСЬЦІ МАСКОЎСКІХ ПАГАДНЕНЬНЯЎ І ЗЛАЧЫННАЙ ПАЛІТЫЦЫ ЛУКАШЭНКІ

9 верасьня адбыўся чарговы этап нацыянальнай здрады дзяржаве і народу Беларусі з боку ўзурпатара Лукашэнкі. У Маскве ён узгадніў з Пуціным дакуманты (”дарожныя карты”), якія на справе зьяўляюцца планам расьцягнутай акупацыі, эканамічнага і палітычнага паглынаньня Беларусі Расеяй. 4-га лістапада Пуцін і Лукашэнка плануюць афіцыйна зацьвердзіць гэтыя паперы і замацаваць іх праз фіктыўныя ворганы так званай “саюзнай дзяржавы”.

Лукашэнка ня ёсьць выбраны народам. Усе выбары, і асабліва апошнія, у жніўні 2020 года, былі сфальсіфікаваныя. Яго аўтарытарнае праўленьне ўзьнікла пры палітычнай дапамозе Масквы ў лістападзе 1996 года ў выніку дзяржаўнага перавароту і адкіданьня законнай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Лукашэнка не зьяўляецца легітымнай фігурай улады, ён ня мае ніякага права рэпрэзэнтаваць краіну і тым больш падпісваць лёсавызначальныя для краіны дакуманты. Гэта зьяўляецца злачынствам супраць дзяржавы.

Чарговае ўзгадненьне антыбеларускіх дакумантаў, якія пагражаюць суверэнітэту Беларусі, супадае з увядзеньнем расейскіх войскаў у Беларусь пад выглядам стварэньня вайсковых вучэбных цэнтраў (у рэальнасьці — ваенных баз), што зьяўляецца здрадай і дзяржаўным злачынствам.

Факт узгадненьня антыбеларускіх дакумантаў (28 “дарожных карт”) адбыўся ў абставінах маштабных рэпрэсій у Беларусі, у абставінах поўнага беззаконьня і гібрыднай вайны спраць краінаў Эўразьвязу праз арганізацыю транзіту нелегальных мігрантаў з Блізкага Усходу і Афрыкі на межы Польшчы, Латвіі і Летувы.

Дакуманты, узгодненыя нелегітымнай асобай Лукашэнкі 9-га верасьня 2021 года ў Маскве і падрыхтаваныя для падпісаньня, ёсьць юрыдычна нікчэмныя, а дзеяньні палітычна злачынныя, якія падпадаюць пад крымінальную адказнасьць.

У гэтых абставінах трэба, каб міжнародная дэмакратычная супольнасьць успрыняла інтэграцыйны працэс Расеі і Беларусі («саюзную дзяржаву») як элемэнт гібрыднай акупацыі Расейскай Фэдэрацыяй Рэспублікі Беларусь, які ня толькі разбурае дзяржаўнасьць Рэспублікі, але становіцца пагрозай для рэгіянальнай бясьпекі. Гэта азначае, што Саюз Беларусі і Расеі мусіць стаць аб’ектам міжнароднага ціску і непрызнаньня як суб“екта палітыкі.

У сваю чаргу, нацыянальна-дэмакратычны рух Беларусі павінен мабілізаваць усе высілкі, каб стрымаць антынацыянальныя дзеяньні Лукашэнкі і паўзучую акупацыю Беларусі Расеяй.

Мы адкідаем і не прызнаем пагадненьні, падпісаныя беларускім дыктатарам і узгодненыя ў Маскве. Мы сьведчым пра адказнасьць, якая вынікае зь дзеяньняў Лукашэнкі, ды высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, якія ўдзельнічаюць у працэсе зьнішчэньня незалежнасьці Беларусі, расплата за якія непазьбежная.
10 верасень 2021 г.

Беларускі Нацыянальны Сакратарыят
Падпісана: Зянон Пазьняк, Юры Беленькі, Павел Усаў

http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja-

13/9/2021 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2021
П А С Ч П С Н
« Жні    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2021
Сувязь