Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ПРА БЫКАВА

19-га чэрвеня 1924 года нарадзіўся Васіль Быкаў.

Уражлівае адчуваньне. Чым далей аддаляешся ў часе ад далёкай пары, тым больш разумееш, як не хапае Быкава. Той цяжкі час, калі змагаліся за волю і, як на крыльлях, жылі надзеяй, калі дасягнулі Незалежнасьці любай Айчыны, калі за плячыма заўсёды былі Быкаў, Барадулін, Караткевіч, Бураўкін, Баразна, браты Грыцкевічы, Конан, на словы якіх можна было абаперціся, як на рыцырскае кап“ё, той час застаўся ва ўяўленьнях, як вецер, як брацтва сваіх, што шчымліва жыве ў памяці. Далей...

21/6/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Як планавалі забіць Пазьняка. Роля Шэймана || Юры Беленькі

Палітык Юры Беленькі распавядае, як у 1995-1996 гадах рыхтавалася забойства Зянона Пазьняка. Якая ў гэтым роля Шэймана. Як аб гэтых планах стала вядома ў Народным Фронце. І як атрымалася пазбегнуць найгоршага.

https://www.youtube.com/watch?v=EF7Awp4NNjg

18/6/2021 › Навіны, Старонкі гісторыі

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: АБ СУТНАСЬЦІ САНКЦЫЯЎ СУПРАЦЬ БЕЛАРУСІ

Тое, што эканамічна-фінансавыя санкцыі супраць Беларусі не ліквідуюць рэжым Лукашэнкі і тое, што яны выгадныя Маскве, каб забраць беларускую эканоміку і засмаргнуць Лукашэнку, і тое, што гэты працэс разьвіваецца ў выніку актыўнай маскоўскай палітыкі з выкарыстаньнем груповак Латушкі-Ціханоўскай, — гэта факт відавочны.

Масква пасьлядоўна падключаецца пад апазыцыйныя адносіны беларусаў супраць Лукашэнкі і робіць сваю расейскую справу. (Прытым, для разуменьня “масаў” гэтая простая тактыка, на жаль, маладасяжныя.)

Падрыхтоўцы да санкцый спрыялі даволі якасныя відэафільмы з крытыкай Лукашэнкі, зробленыя праз маладзёна ўплыву (напачатку непаўналетняга) Сьцяпана Пуцілу. (Дарэчы, у гэтых фільмах — ні слова пра Расею — тыповы пракол расейскай агентуры.)

Далей расейцамі была кандова разыграна камэдыя з падрыхтоўкай замаху на Лукашэнку і арышт “змоўшчыкаў”, куды трапілі гаваруны ў Сеціве. Далей...

16/6/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: САНКЦЫЙНАЯ ПРАВАКАЦЫЯ І ПАЛІТЫКА МАСКВЫ

З дня ў дзень група, сфармаваная на грунце газпрамаўска-крамлёўскага электаральнага плану 2020 года (П. Латушка, В. Цапкала, В. Бабарыка, С. Ціханоўская і інш.), няспынна патрабавала ад Захаду і паўтарала: Санкцыі! Абкласьці санкцыямі і спыніць “Беларуськалій”, гродзенскі “Азот”, “Нафтан”, МАЗ, БелАЗ, Трактарны завод і г. д., спыніць інвестыцыі ў беларускую эканоміку, адключыць ад Беларусі міжнародную фінансавую сістэму разьлікаў SWIFT, ануляваць крэдыты для Беларусі, не купляць беларускіх тавараў, спыніць палёты беларускіх самалётаў “Белавіа”, спыніць беларускія чыгуначныя перавозкі і т. п. І ўсё гэта, маўляў, для таго, каб фінансава задушыць дыктатара Лукашэнку, ліквідаваць яго ўладу. (І ні слова пра санкцыі супраць Расеі, якая фінансуе тэрарыстычны рэжым Лукашэнкі.) Далей...

14/6/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: ВЯРТАЕМСЯ ДА ПРАЧЫТАНАГА

Мне неаднаразова і мякка (наколькі магчыма ў нашай палітычнай сітуацыі) прыходзілася казаць і пісаць, што пасьля ліквідацыі антынароднага рэжыму Лукашэнкі і ўсталяваньня беларускай народнай ўлады Сьвятлана Ціханоўская (абавязкова) мусіць пайсьці пад сьледзтва разам з ўсёй групай, якая яе выкарыстоўвае. Вынікі сьледзтва магчыма ўразяць шмат каго.

Цяпер лямант і патрабаваньні фінансава-эканамічных санкцыяў супраць Беларусі (прыкрытыя тэрміналёгіяй “супраць Лукашэнкі”) ахапілі ўвесь заходні сьвет. Тут відаць разбуральны прарыў маскоўскай палітыкі па захопу Беларусі, носьбітамі якой сталі бесталковыя, дэнацыяналізаваныя беларусы, што заблудзіліся ў палітычных джунглях. Далей...

14/6/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ІНФАРМАЦЫЯ ДА САМІТУ НАТО

14-га чэрвеня 2021 года ў штаб-кватэры НАТО ў Брусэлі пад старшынствам Генэральнага сакратара НАТО адбудзецца сустрэча кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў НАТО. На Саміце, сярод іншага, будуць абмяркоўвацца пытаньні Ўсходняй Эўропы.

У сувязі з гэтым неабходна давесьці да ведама кіраўнікоў дзяржаваў НАТО беларускую пазыцыю аб ліквідацыі антынароднай тэрарыстычнай улады Лукашэнкі ў Беларусі.

1. Ніякія самыя жорсткія эканамічныя санкцыі Захаду не ліквідуюць рэжым Лукашэнкі, якога ў гэтай сітуацыі будзе ўтрымліваць пуцінская Расея, і гэта ёсьць у межах расейскіх фінансавых магчымасьцяў. Далей...

11/6/2021 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

Камэнтаваць


ІNFORMATION F0R THE NATO SUMMIT

June 14, 2021 the summit of chiefs of the NATO states and governments will take place at the NATO headquarters in Brussels chaired by the NATO General Secretary. The questions of Eastern Europe are on the agenda of the summit.

Thereby it should be made clear to the chiefs of the NATO states the Belarusian position on the issue of the elimination of the anti-popular terrorist Lukashenka regime in Belarus.

1. It is impossible to eliminate the Lukashenka regime by any most tough Western sanctions because Putin’s Russia will support the Lukashenka regime. Russia has the financial capacity to do this. Далей...

11/6/2021 › Навіны, Змаганьне за Беларусь, English

Камэнтаваць


Memorandum on the Terrorist Regime in Belarus*

(*Гэты мэмарандум пасланы ў структуры кіраўніцтва Эўразьвязу і АБСЭ дзеля інфармацыі аб ацэнках і пазыцыі беларускага нацыянальна-вызвольнага змаганьня супраць прамаскоўскага тэрарыстычнага рэжыму ў Беларусі.)
——————

The authoritarian personalist Lukashenka regime has been established in Belarus 26 years ago with the assistance of Russia. This regime has concentrated in its hands unlimited state power. The Lukashenka regime is one of the most sinister phenomena in the history of the antinational regimes in Europe. The existence of a such system of power represents a challenge for the European civilization. Далей...

10/6/2021 › Навіны, English

Камэнтаваць


МЭМАРАНДУМ АБ ТЭРАРЫСТЫЧНАЙ УЛАДЗЕ*


(*Гэты мэмарандум пасланы ў структуры кіраўніцтва Эўразьвязу і АБСЭ дзеля інфармацыі аб ацэнках і пазыцыі беларускага нацыянальна-вызвольнага змаганьня супраць прамаскоўскага тэрарыстычнага рэжыму ў Беларусі.)
————–

Аўтарытарны пэрсаналісцскі рэжым Лукашэнкі, устаноўлены ў Беларусі 26 гадоў таму пры дапамозе Расеі, сканцэнтраваў у сваіх руках неабмежаваную ўладу ў дзяржаве. Улада Лукашэнкі на сёньняшні дзень зьяўляецца адной са злавесных зьяваў ў гісторыі антынародных рэжымаў ў Эўропе. Існаваньне такой сістэмы ўлады ёсьць выклікам для Эўрапейскай цывілізацыі.

Палітычная дзейнасьць Лукашэнкі і незаконнае ўтрыманьне ім пасады прэзідэнта накіравана на выкарыстаньне дзяржавы і грамадзтва для ўласных інтарэсаў і патрэбаў бліжэйшага атачэньня.

Характэрнасьцю рэжыму зьяўляецца яго агрэсіўная антынацыянальнасьць. Улада Лукашэнкі арыентуецца на Маскву і вядзе палітычную вайну супраць беларускай нацыі. Далей...

10/6/2021 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ДАДАТАК ПРА БАЙПОЛ І “ПЕРАМОГУ”


(Тэкст да патрыётаў Беларусі)

Байпол (міжнародная абрэвіятура, што абазначае “беларуская паліцыя”) — гэта самастойная група, якая складаецца з былых супрацоўнікаў Міністэрства абароны і Міністэрства ўнутраных спраў (пракуроры, сьледчыя, апэратыўнікі і інш.), якія адмовіліся працаваць на тэрарыстычны антыбеларускі рэжым Лукашэнкі і выехалі за мяжу, дзе працягваюць змаганьне з рэжымам за вольную Беларусь.

Байпол не карыстаецца з фінансаваньня групоўкі, што створана вакол Ціханоўскай і Латушкі. Сьціплыя сродкі для дзейнасьці Байпола складаюцца з ахвяраваньняў беларусаў і грамадзкіх арганізацыяў. З прапановай аб гэтых ахвяраваньнях Байпол зьвяртаецца да суайчыньнікаў. Дзеля гэтага ўжо створана фундацыя “Байпол”. Байпол — гэта самадастатковая група, якая кантактуе зь іншымі групамі. Далей...

7/6/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ЧАМУ БЕЛАРУСАМ ТРЭБА ПАДТРЫМЛІВАЦЬ ПЛАН “ПЕРАМОГА”

1. План.

План “Перамога” — гэта мабілізацыйны план насельніцтва краіны на выпадак экзыстэнцыяльнай пагрозы існаваньню для нацыі і дзяржавы.

Мабілізацыйныя планы для мужчынскага насельніцтва краіны існуюць, практычна, у кожнай дзяржаве (і ў Беларусі таксама) на выпадак зьнешняй пагрозы для існаваньня дзяржавы і народу.

Асаблівасьць плана “Перамога” ў тым, што ён ствараецца альтэрнатыўнымі да кіроўнай хунты ўлады нацыянальнымі сіламі і зьяўляецца дабраахвотнай альтэрнатыўнай сістэмай мабілізацыі ўсёй нацыі (мужчын і жанчын) супраць унутранай і зьнешняй акупацыі Беларусі. Далей...

5/6/2021 › Навіны

Камэнтаваць


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: СТРЭЛЫ Ў КУРАПАТАХ У ПАМЯЦІ ВЕЧНА ГУЧАЦЬ

Трэцяга чэрвеня 1988 года ў газэце “Літаратура і Мастацтва” быў надрукаваны артыкул “Курапаты — дарога сьмерці”. Гэта быў момант, да якога я йшоў амаль 18 гадоў і падрыхтаваў яго (тады, у СССР) як мог надзейна і акуратна.

Адбыўся грамадзкі выбух велізарнай сілы і наступстваў, якога я ўвесь час інтуітыўна чакаў. Але калі ён сапраўды адбыўся, то нават дзіўна было паверыць, што гэта ўсё ж ня сон, а ява, рэальнасьць, якая сталася. Далей...

4/6/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Сумная вестка

Сёньня, 4 чэрвеня 2021 г., на 75-м годзе пайшла з жыцьця спадарыня Аляксандра Гаеўская, ветэран беларускага нацыянальна-вызвольнага руху, сябра Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансерватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ. Далей...

4/6/2021 › Навіны

Камэнтаваць


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ЗРОБІМ ТОЛЬКІ МЫ –БЕЛАРУСКІ НАРОД

Цяпер усё шкодніцтва, якое плодзяць калабаранты з пуцінскай Расеяй і зь левай Эўропай, не пасьпяваеш нават фіксаваць.

Нядаўна ў замежных “дэм. СМІ” зьявіўся зварот гэтых асобаў да беларускіх чыноўнікаў усіх узроўняў. Вось што яны прапанавалі дзяржаўным чыноўнікам:
«Падавайце ў адстаўку, далучайцеся да дэмакратычных сілаў, на вас цяпер глядзіць уся краіна.” https://www.svaboda.org/a/31281250.html

Палітычны сэнс гэтай правакацыі зразумелы. У час рэпрэсіяў і тэрору выцягнуць з дзяржаўнай сістэмы ўсіх крытычна думаючых сумленных беларусаў і падставіць іх пад удар, а ў сістэме пакінуць толькі маскоўска-лукашысцкіх службістаў. Далей...

1/6/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Юры Беленькі: Расейская інфармацыйная зброя. Як ёй супрацьстаяць?

Беларускі палітык і аналітык Юры Беленькі распавядае, як працуе супраць Беларусі расейская інфармацыйная зброя і як ёй супрацьстаяць.

https://www.youtube.com/watch?v=nWeFvST3pNM

1/6/2021 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2021
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь