Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

З НОВЫМ ГОДАМ!

Пачынаецца Новы 2021 год.

Віншую дарагіх землякоў, адраджэнцаў, змагароў за шчасьце і волю Беларусі і ўсіх Беларусаў з Новым годам надзеі і барацьбы.

Першае чаго зычу дарагім землякам-беларусам — гэта здароўя і пазбаўленьня ад праклятай эпідэміі “Ковіду-19″. Беражэм сваё жыцьцё і жыцьці людзей.

Ёсьць яшчэ адна навала і эпідэмія ў Беларусі — гэта дзікунская бандыцкая прамаскоўская ўлада, варварства цемры і зьдзеку над беларускім народам.

Хай стане так, каб у 2021 годзе народ пазбавіўся ад яе. Ня будзе цемра і дурнота і гном маскоўскі над нашым краем панаваць.

І трэцяе зычэньне: Будзьма разам, спадзяемся на сябе і шануйма сваё.

Найперш шануйма Беларусь і нашых людзей беларусаў, бо наш народ — гэта наша родная нацыянальная сям’я, наш Боскі храм, дзе мы можам спраўдзіцца як асобы і мець шчасьце, бо нідзе ня знойдзем шчасьця як толькі ў роднай і вольнай сваёй старонцы.

Не спадзяемся ні на разбэшчаны Захад, ні на дзікі Усход, бо яны заўсёды дамовяцца між сабой, каб падзяліць уплывы, а пры нагодзе і нашу зямлю. Так было шмат разоў. Але так не павінна быць.

Спадзяемся на сябе, на свой розум, на свой здаровы сэнс, на сваю працу, на сваю палітыку, на сваю высокую беларускую культуру. Мы — гаспадары ў сваім доме. Беларусь — гэта наша краіна.

Шануйма нашу беларускую мову. Акупанты, здраднікі, гвалтаўнікі шмат дзе русіфікавалі беларускае жыцьцё, прынізілі беларускую культуру і адукацыю. Бальшыня беларусаў у гвалтоўных умовах не карыстаецца сваёй мовай. Але рускамоўныя беларусы ня сталі расейцамі. Ворагі сьвятла ня зьнішчылі беларускай душы. Наш сьвяты нацыянальны дзяржаўны Бела-Чырвона-Белы Сьцяг адрадзіўся і веецца над нашым народам, які ахвяруецца за сімвал нацыі і свабоды.

Гэтак адродзіцца і наша вялікая прыгожая Беларуская мова. Шануйма яе, любем яе, падтрымліваем усюды, навучайма дзяцей. Мы вернемся ў краіну годнасьці, справядлівасьці і сьвятла. Яна некалі ў нас была і будзе навекі.

З Новым годам!

Ня боймася выгнаньняў і пакут. Не забывайма пра ахвяры свабоды. Верма ў сьветлую Беларусь, у Божую Ласку. Хай Гасподзь павернецца да нас Тварам, каб не пагасьлі сэрцы, каб мацнеў дух, каб квітнела любоў. Людзі ўзмацнеюць і сіла народная скрышыць турму атрутнага цмока

З Новым годам!
Слава Айчыне!
Жыве Беларусь!

1 студзень 2021 год Зянон Пазьняк

1/1/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2021
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024