Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Спачуваньне сябру

У Зьміцера Тычыны, сябра КХП-БНФ з Салігорску, 24 студзеня 2021 года з прычыны ракавай хваробы памерла жонка Алена.
Выказваем шчырыя спачуваньні.

Кіраўніцтва і сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ

25/1/2021 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ПАРАЗІТЫ

(Ліст да сяброў народнай партыі КХП-БНФ)

Усё што не нацыянальнае, але выступае пад выглядам нацыянальнага дзеля дасягненьня пабочных альбо супроцьлеглых мэтаў, усё гэта рана ці позна прыходзіць да маразму. Нядаўна група вакол Ціханоўскай зьмясьціла ў Сеціве пад яе подпісам заклік да міжнароднай супольнасьці адзначыць 7-га лютага дзень салідарнасьці зь Беларусяй флэшмобамі і дэманстраваць беларускія нацыянальныя сімвалы, якія, згодна іхняга тэксту, — гэта белае і чырвонае сэрцы. Далей...

23/1/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: КРАМЛЁЎСКІЯ ПАВОДЗІНЫ

Розыгрыш з шэрым Навальным (у дадзеным выпадку тыповы сьмяртэльны гэбоўскі розыгрыш) разьлічаны на запраграмаваны вынік: КГБ у Расеі мусіць застацца пры ўладзе.

Стварэньне альтэрнатывы самым сабе прыдумана яшчэ ў рускай царскай жандармэрыі за часы змаганьня з рознымі сацыялістычнымі рэвалюцыянерамі і антыцарскімі партыямі. Савецкі КГБ зрабіў тое правілам. Гэбоўскія розыгрышы ў змаганьні за ўладу звычайна сьмяротныя. Трупы непазьбежныя. Ідзе барацьба за ўладу ўнутры карпарацыі. Далей...

23/1/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: “ЦІ ЁСЬЦЬ БОГ”

У сацыяльнай мэнтальнасьці беларуса першасным чыньнікам камунікацыі зьяўляецца пазнаньне канкрэтнага чалавека. Беларус ня стане адразу дэманстраваць сябе, пакуль не пазнае, зь кім мае справу. Гэтая якасьць амаль стоадсоткава праяўлялася ў сялянстве, гэта значыць у першаступенным этнічным асяроддзі і найбольш традыцыйнай частцы соцыюма.

Такую асаблівасьць душы беларуса адзначыў, між іншым, наш амэрыканскі прыхільнік Джон Кунстадтэр, які мае сантымэнты да беларусаў і кожны год прыязджае ў Беларусь, каб падарожнічаць па вёсках, па Палесьсі, па Браслаўшчыне ды Меншчыне, пагаварыць па-беларуску ды паслухаць і пафатаграфаваць людзей. Ён знайшоў у Беларусі тое, чаго няма ўжо ў Амэрыцы і што ёсьць скарбам душы (удакладняць ня буду). Далей...

17/1/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк. Прэзэнтацыя Альманаху Беларус-2020

https://www.youtube.com/watch?v=c201Ha5HTK8

11/1/2021 › Навіны

Камэнтаваць


ПРЭЗЭНТАЦЫЯ ЛІТАРАТУРНАГА АЛЬМАНАХА “БЕЛАРУС”-2020

almanach-20.JPG

Прэзэнтацыя альманаха “Беларус”-2020 адбылася 9-га студзеня ў надзвычайных умовах эпідэміі Ковід-19 у Нью-Ёрку ў грамадзкай залі беларускага сабора сьятога Кірылы Тураўскага.

Па законах штата Нью Ёрк, у сувязі з эпідэміяй, грамадзкія сходы больш за 10 асобаў забароненыя. Прытым абавязковы маскі на твары і фізічная дыстанцыя паміж людзьмі да 2-х мэтраў. Бяз маскі нікуды не дазволена заходзіць (і ніхто не заходзіць). Тым ня менш прышлося прыняць у два разы большую колькасьць асоб з датрыманьнем дыстанцыі, прытым у халоднай залі царквы (+ 2 градусы С) у рабочым адзеньні (некаторыя адразу з працы). Але нягледзячы на гэта атмасфэра была цёплая і беларуская. Усе парадаваліся выхаду альманаха, абмеркавалі зьмест і грамадзкія праблемы ў Беларусі. Далей...

11/1/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: НУМАР НЯ ПРОЙДЗЕ

(Допіс для сяброў народнай партыі КХП–БНФ)

Гэты нумар ня пройдзе. Хай пакіне надзею на заўсёды.

Лукашэнка даў заданьне сваёй “палатцы” падрыхтаваць зьмены ў Крымінальны Кодэкс аб адмене сьмяротнага пакараньня за асабліва небясьпечныя злачынствы (у тым ліку і за злачынствы супраць чалавецтва, генацыд і г.д.).

І гэта задумаў узурпатар ўлады і забойца людзей. Ён ня ёсьць прэзыдэнтам, бо выбары сфальшаваныя, праведзеныя з парушэньнямі закону. Ён не прызнаны за прэзыдэнта ні народам, ні сьветам. Ягоная ўлада нелегітымная. Усе ягоныя “дэкрэты” і квазі-законы юрыдычна нікчэмныя і таксама нелегітымныя, і ня будуць прымацца пад увагу законнай уладай. Суд адбудзецца згодна законаў, прынятых да лістападаўскага дзяржаўнага перавароту 1996-га году. Далей...

8/1/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ШКОДНАЯ ІЛЮЗІЯ

(Ліст да сяброў народнай Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі)

Сьвятлана Ціханоўская зачытала віншаваньне з Новым годам па-беларуску. Гэта да сьлёз узрадвала некаторых наіўных лагодных беларусаў, якім так хочацца добрай мамы, сваёй Эміліі Плятар. Але тут выступаць інакш і нельга было. (Дарэчы, калі б Лукашэнка быў палітычна разумнейшы, то ў гэтай сітуацыі павіншаваў бы па-беларуску і крышку б “намуціў”. Але розуму Бог ня даў.)

Шмат якія самадастатковыя нацыянальна адукаваныя беларусы, добрыя людзі назіраюць за рыторыкай і паводзінамі асобаў газпрамаўскай апазыцыі ў Беларусі, крытычна ўспрымаюць іхную зрусіфікаванасьць, прамаскоўшчыну і канфармізм, але горача спадзяюцца, што яны (гэтыя Бабарыкі, Цапкалы, Маша ды Сьвета) ўсё ж такі паразумнеюць, пераадолеюць сваю нацыянальную неадукаванасьць і нейкім бокам прыйдуць да беларускай палітыкі і нацыянальных інтарэсаў. Гэтага так хочацца наіўным беларусам і “добрым людзям”. Далей...

5/1/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


З НОВЫМ ГОДАМ!

Пачынаецца Новы 2021 год.

Віншую дарагіх землякоў, адраджэнцаў, змагароў за шчасьце і волю Беларусі і ўсіх Беларусаў з Новым годам надзеі і барацьбы.

Першае чаго зычу дарагім землякам-беларусам — гэта здароўя і пазбаўленьня ад праклятай эпідэміі “Ковіду-19″. Беражэм сваё жыцьцё і жыцьці людзей.

Ёсьць яшчэ адна навала і эпідэмія ў Беларусі — гэта дзікунская бандыцкая прамаскоўская ўлада, варварства цемры і зьдзеку над беларускім народам.

Хай стане так, каб у 2021 годзе народ пазбавіўся ад яе. Ня будзе цемра і дурнота і гном маскоўскі над нашым краем панаваць.

І трэцяе зычэньне: Будзьма разам, спадзяемся на сябе і шануйма сваё. Далей...

1/1/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2021
П А С Ч П С Н
« Сьн    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2021
Сувязь