Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ШТО ЁСЬЦЬ ШТО


“Беларусь как самостоятельная страна всё равно проиграет — либо в политической сфере, либо в экономической. Как она может выиграть? Я не вижу перспектив.

А люди выйграют однозначно. С позиции обыкновенного человека, любая история, объединяющая жизнь с точки зрения переездов, единых норм и правил, использования инфраструктуры и так далее — однозначно “за”.

И что необходимо понимать. Мне кажется, став частью России, большинство из них скажет радостно “наконец-то!”. Скажут, поверьте!”

    Віктар Бабарыка

Для ўдзелу ў беларускіх выбарах Крамлёўска-газпрамаўскі праект падрыхтаваў людзей з каланіяльнымі ідыятычнымі разважаньнямі, без элемэнтарнага гуманітарнага разуменьня, што такое нацыя, цынічных і лжывых выканаўцаў чужой волі. Яны не разумелі, аднак, з чым маюць справу і што іх чакае. Нават за кратамі не зразумеюць. Такая асаблівасьць усіх рэнегатаў.

Праўда патрэбная і вымагае паўтарэньня.

У жнівеньскіх выбарах ня ўдзельнічалі беларусы. Змагаліся дзьве прарасейскія групы: лукашысцкая (Лукашэнка) і Газпрам-ФСБ (Бабарыка, Цапкала). Газпрамаўская група — гэта, практычна, праект Крамля і ФСБ. Пуцін планаваў праз выбары зьмяніць Лукашэнку на больш згаворлівага і падпарадкаванага суб’екта. Рыхтавалася тэхналёгія перамогі на беларускіх выбарах. У выпадку няўдачы бабарыкінская група, скарыстаўшы напрацаваны электарат, мусіла б стварыць прарасейскую партыю ў Беларусі.

Праект часткова паламаў Лукашэнка — не зарэгістраваў Бабарыку і Цапкалу ў якасьці кандыдатаў. Бабарыку па крымінальным абвінавачваньні замкнулі за краты.

Аднак план Газпрама-ФСБ атрымаў нечаканы працяг, калі гэтая група прапанавала дапамогу, фінансаваньне, садзеяньне і падтрымку незалежнаму кандыдату Сьвятлане Ціханоўскай. Ціханоўская (асоба па-за палітыкай) пагадзілася на супрацоўніцтва. Ёй паабяцалі перамогу на выбарах. Узамен яна абавязана была, стаўшы прэзыдэнтам, на працягу шасьці месяцаў распачаць новыя выбары прэзыдэнта ды прывесьці да ўлады Бабарыку і Цапкалу.

У супрацоўніцтве з групай Газпрам-ФСБ для Ціханоўскай не было патрэбы, бо электарат быў настроены супраць дзеючай улады пад лёзунгам “абы не Лукашэнка” і прагаласаваў бы за Ціханоўскую як за фармальную альтэрнатыву дыктатуры.

Адсутнасьць вопыту і палітычнага сумленьня ў Ціханоўскай сыгралі зь ёй фатальную ролю. Лукашэнка груба з выклікам сфальсіфікаваў выбары, якія ў цэлым народ не прызнаў. Пачаліся масавыя пратэсты супраць прысутнасьці Лукашэнкі на пасадзе прэзыдэнта і патрабаваньне новых выбараў.

Беларускія пратэсты напалохалі Пуціна. На нейкі момант праект Крамля зноў абрынуўся. Пуцін прызнаў выбраньне Лукашэнкі. Але праект не пакінуты. Кантроль над групай не спыніўся і пайшоў у новым кірунку.

Члены групы М. Калесьнікава і М. Знак, пад відам калектыўнай дастаўкі петыцыі ў Цэнтральную Выбарчую Камісію, здаюць Сьвятлану Ціханоўскую ў лапы КГБ. Допыт доўжыўся больш трох гадзін, у тракце якога КГБ навязвае свае ўмовы Ціханоўскай (у такіх выпадках адбываецца вярбоўка) і дэпартуе яе ў Вільню. У Вільні Ціханоўская трапляе ў шчыльнае кола агентуры Летувы і КГБ-ФСБ (праз АГП).

Неўзабаве зь ёй сталі спатыкацца кіраўнікі эўрапейскіх дзяржаў, сталі называць яе “лідэрам нацыі”, “прэзыдэнтам” і т. п. Тэхнічная функцыя Сьвятланы паднялася на іншы ўзровень. Праект “зь лялькай” запрацаваў і набывае ўжо анекдатычныя формы.

(Нядаўна нейкая расейская жартаўніца-канторшчыца сорак хвілін выступала ў парляманце Даніі пад відам Ціханоўскай, дэпутаты слухалі містыфікацыю, разьвесіўшы вушы. Потым яна ж пад выглядам Ціханоўскай пагаварыла са старшынёй Эўрапарляманту, які там нешта ёй паабяцаў і запрасіў у парлямант у госьці.) Трэба толькі разумець, што аўтарам і кантралёрам лялечнага праекту зьяўляецца Крэмль.

Тактыка праекту гнуткая, але мэта адна — пасадзіць Лукашэнку за стол перамоваў разам з Макронам, Мэркель, Пуціным, дамовіцца аб зыходзе Лукашэнкі ад улады і (як умову зыходу) вырашыць лёс Беларусі ў карысьць сфэры ўплыву Масквы з гарантыямі бясьпекі для Эўразьвязу.

На цяперашнім этапе гэта, аднак, немагчыма. Пуцін ніколі ня сядзе за стол перамоваў і не паспрыяе адыходу Лукашэнкі ад улады, калі будзе зразумела, што гэта робіцца пад уплывам патрабаваньняў вуліцы і беларускага рэвалюцыйнага народу. (Бо тут была б дэманстрацыя слабасьці Пуціна і небясьпечны прыклад для Расеі.) Таму на верасьнёўскім спатканьні ў Сочы Пуцін зноў купіў Лукашэнку за крэдыт у паўтары мільярды даляраў і паставіў задачу, каб за два месяцы Лукашэнка расправіўся з рэвалюцыяй.

Група Газпрама-ФСБ (Каардынацыйная Рада і т. п.) атрымала поўную падтрымку і фінансаваньне Эўразьвязу, які пазыцыянуе яе як “беларускую апазыцыю”. У Эўразьвязе актыўна і даволі бессаромна разыгрываюць службовую ролю С. Ціханоўскай. У каторы раз у гісторыі Беларусі Масква і Эўропа пачынаюць чарговую гульню вакол існаваньня і будучыні нашай краіны. Зараз ужо заяўлена нават пра апрацоўку беларускай эміграцыі і дыяспары з мэтай дэманстрацыі падтрымкі для прамаскоўскай газпрамаўскай “апазыцыі” (дзе Пуцін “мудры” і можа стаць “героем Беларусі”).

Чужое для Беларусі палітыканства гэтай прамаскоўскай групы відочнае і відавочнае. Але розум людзям зацямняе нясьцерпнае жаданьне адхіліць Лукашэнку ад улады. Гэтае жаданьне супадае з планамі і рыторыкай газпрамаўскай групы. Тут ўсе згодныя. Нашая беларуская палітыка накіраваная на ліквідацыю узурпатара і дыктатуры ўжо 26 гадоў. Тут поўнае адзінства на бліжняй мэце і дыямэтральнае разыходжаньне на бачаньні пэрспэктывы Беларусі.

Народны пратэст завостраны перш за ўсё на адхіленьне Лукашэнкі ад улады. Пра тое, што будзе потым, мала хто думае і мала хто разумее. Пуцін думае. Газпрамаўская групоўка выконвае.

Нашая беларуская палітычная пазыцыя і праграма дзеяньняў, якая шматкроць агучаная і паўтораная, — усяроўна для людзей недасяжная, бо цяпер ў беларусаў начыста, абсалютна адсутнічаюць беларускія нацыянальныя сродкі масавай інфармацыі, як гэта, хоць абмежавана, але было ў першай палове 90-х (толькі стотысячная газэта “Свабода” І. Гермянчука і “Пагоня” М. Маркевіча што значылі!).

Цяперашнія беларускія лібэральныя СМІ, а гэта ўсяго чатыры электронныя рэсурсы (ня лічачы другаснай “Н.Нівы”) — ўсе працуюць з-за мяжы, на замежныя сродкі і інфармацыйна некрытычна адлюстроўваюць у асноўным пуцінскую палітыку газпрамаўска-эфэсбоўскай групы (якая мімікрыруе пад беларускую), асьвятляюць палітычную містыфікацыю з Ціханоўскай, выдаюць маленькую хлусьню супраць хлусьні вялікай.

Вядома, тут вялікая нацыянальная бяда. Сродкі масавай інфармацыі павінны быць свае, нацыянальныя, беларускія і свабодныя. Гэтага ў беларусаў цяпер амаль што няма.

Сітуацыя небясьпечная, але не безнадзейная. Дрэнна тое, што за 26 гадоў рэжыму моцна разбурана беларуская нацыянальная палітычная супольнасьць. Тое, што засталося, — альбо ў падпольлі, альбо ў турме, альбо ў эміграцыі.

І другое — беларускі народ, які паўстаў супраць варварства антыбеларускага рэжыму за вольную Беларусь, гэты народ знаходзіцца яшчэ у пачатку свайго нацыянальнага адраджэньня, на шляху да скансалідаванай беларускай нацыі. Наперадзе засваеньне галоўных каштоўнасьцяў нацыянальнага ўзроўню грамадзтва — беларускай нацыянальнай сьведамасьці, беларускай мовы, беларускай гісторыі і рацыянальнага ўсьведамленьня небясьпекі з усходу для нацыянальнага існаваньня краіны. Калі гэтае засваеньне адбудзецца — мы непераможныя. І сьветлая будучыня Беларусі абавязкова настане.

Пытаньне ў часе. Хто выйграе час? Масква, якая спадзяецца на затуханьне рэвалюцыі і расправы над Беларусяй, ці наш народ, які хутка самаарганізуецца, вылучыць беларускую палітычную сілу, створыць структуры самакіраваньня і абарроны сябе, адновіць беларускае навучаньне дзяцей, зразумее агрэсіўную небясьпеку з Масквы, пачне вяртацца да сваёй мовы і шанаваць сваё, стане гатовым дзеля абароны сваёй дзяржавы і вольнай незалежнай яе разбудовы.

Гэта магчыма хутка, бо ў час нацыянальных рэвалюцый усе працэсы рухаюцца з паскарэньнем. Але ж вядома, яно адбываецца не само сабой. Патрэбная нацыянальная праца беларускіх адраджэнцаў у гушчы сваіх людзей. Яна ўжо йдзе.

Хутчэй і ў добры шлях! Масавыя мірныя пратэсты і дэманстрацыі расхістаюць рэжым і скансалідуюць нацыю. Ліквідацыя антыбеларускага рэжыму адбудзецца незваротна.

9 кастрычнік 2020 г. Зянон ПАЗЬНЯК

11/10/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2020
П А С Ч П С Н
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь