Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: МАРШ ПАМЯЦІ У КУРАПАТЫ

Курапаты — сьведчаньне расейскага камуністычнага генацыду ў Беларусі, найвялікшае ў сьвеце месца расстрэлаў людзей.

Курапаты пад Менскам — гэта мартыралог Беларускага народа. У 1937-1941 гадах расейскія бальшавікі НКВД у час генацыду расстралялі тут, згодна навуковых дадзеных*, каля чвэрці мільёна людзей. Тут забілі і кінулі ў ямы шмат беларускіх сялян, рабочых людзей, асобаў беларускай адміністрацыі, вучоных і маладых у 18 гадоў. Тут расстралялі і закапалі сотні беларускіх паэтаў, пісьменьнікаў, дзеячоў мастацтва. Парэшткі іх я назіраў у 1988 годзе падчас найцяжэйшых у маім жыцьці археалагічных раскопак месца расстрэлаў. Далей...

24/10/2020 › Навіны, Беларускія Ведамасьці, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ЗМАГАНЬНЕ СЬВЯТЛА


(Нарыс становішча)

З гэтай інфармацыяй я хацеў бы найперш дайсьці да сваіх землякоў, да людзей, што камунікуюцца ў дваровых чатах і дбаюць пра Беларусь.

Абставіны патрабуюць тлумачэньня.

Галоўнае. Бальшыня беларускага грамадзтва ня хоча больш цярпець існуючага рэжыму, ягонай палітыкі і яго начальніка, які зьяўляецца ўзурпатарам улады. Людзі перасталі маўчаць і баяцца. Масавыя пратэсты па ўсёй Беларусі, якія доўжацца ўжо трэці месяц, гавораць аб сур’ёзнасьці падзей і сьведчаць пра народную рэвалюцыю. Галоўнае патрабаваньне народа — Лукашэнка павінен зыйсьці, яго ўлада мусіць быць ліквідавана. Далей...

21/10/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ШЛЯХ ДА ВОЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ

Дарагія землякі, паважаныя Беларусы, змагары за Вольную Беларусь!

Сёньня, 19 кастрычніка, знакаміты Дзень нашай гісторыі, які запачаткаваў адраджэньне незалежнай Беларусі. 19 кастрычніка 1988 года ў будынку Чырвонага касьцёла Сымона і Алены ў Менску быў створаны Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне”. Віншую ўсіх са слаўнай датай!

Пры камуністах, якія сачылі, каб Фронт у Беларусі не стварыўся, гэта была надзвычайная падзея. Узьнік моцны народны рух, які паставіў задачу збавіцца ад камунізму і адрадзіць незалежную Беларусь. На той час гэта здавалася амаль немагчымым, але фронтаўцы змаглі стварыць нешматлікую, але моцную фракцыю ў камуністычным Вярхоўным Савеце (”Апазыцыю БНФ”). Далей...

19/10/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ДЭМАНСТРАТЫЎНЫ ЗЬДЗЕК ЗЬ БЕЛАРУСКАГА НАРОДА

Тое, што акупацыйны рэжым і ўзурпатар улады загадвае хапаць беларусаў, біць іх, калечыць і катаваць, прыдумваць абвінавачваньні, штрафаваць, судзіць не па закону, кідаць у камэры, ствараць нечалавечыя ўмовы ў турме, — усё гэта ёсьць татальная тэрарыстычная вайна супраць беларускай нацыі, праявы тэрарыстычнага генацыду. Усё робіцца дэманстратыўна, зь нянавісьцю і зьдзекам.

Для ворага, які праводзіць тэрор супарць народа, статус асобы ня мае значэньня. Часта бавае, што нянавісьць тым большая да людзей інтэлігентных і знакамітых. Нізкі дух ня любіць лепшых за сябе. Далей...

19/10/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ЯК УЛАДКАВАНЫЯ МАЗГІ ФАШЫСТАЎ

Гістарычны факт. У 1943 годзе ў Менск прыляцеў райхсфюрэр СС Гайнрых Гімлер. Ён інспэктаваў, як адбываецца планавая ліквідацыя габрэяў і прысутнічаў на расстрэле ў Трасьцянцы. У час расстрэлу райхсфюрэр ад жаху ўбачанага самлеў. Ачомаўшыся, ён зрабіў разнос начальніку Менскай СД (які кіраваў расстрэлам) і запатрабаваў расстрэльваць “больш гуманна”. Далей...

18/10/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянн ПАЗЬНЯК: ПАЛОХАЮЦЬ І ПРАВАКУЮЦЬ

Учора і пазаўчора (12-13-кастрычніка) адбылася сэрыя выступаў рэжымных начальнікаў, расейскіх журналістаў і агентуры з пагрозамі беларусам аб тым, што для ліквідацыі мірных дэманстрацыяў будуць выстаўляць войска і ўжываць баявую зброю. З такімі пагрозамі выступілі намесьнік міністра ўнутраных справаў, пракурор г. Менска, загадчык аддзела сацыялогіі Акадэміі Навук нехта Шчэкін (гэта надзвычайнае дно), рэжымнае тэлебачаньне і расейскія журналісты-прапагандысты, якія адначасна сталі хлусіць, што дэманстранты зьбіваюць АМОН. І што характэрна,– тут жа зьявіўся правакацыйны ўльтыматум, адрасаваны Лукашэнку пад імем Ціханоўскай. Далей...

18/10/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: МІРНАЯ СІЛА — НАША ЗБРОЯ

Адмыслова праслухаў апошнія выступы рэжымнага начальства — кіраўнікоў МУС, пракуратуры, прапаганды (ТV), агентуры (вядомай ўжо).

Дзіву даешся, як можна падабраць і адсартаваць столькі балваноў. Ім ўсім карціць справакаваць бойню з народам і (sic!) пусьціць супраць людзей войска, падставіць ваенных і замазаць іх у крыві (ато яны яшчэ чысьценькія).

Рэжымныя начальнікі адчуваюць, што імкліва прайграюць. Ідзе нацыянальнае, сацыяльнае і дэмаграфічнае яднаньне нацыі. Яднаньне пакаленьняў. Асабліва тое стала відаць пасьля масавага пратэсту пэнсіянераў. Далей...

13/10/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ШТО ЁСЬЦЬ ШТО


“Беларусь как самостоятельная страна всё равно проиграет — либо в политической сфере, либо в экономической. Как она может выиграть? Я не вижу перспектив.

А люди выйграют однозначно. С позиции обыкновенного человека, любая история, объединяющая жизнь с точки зрения переездов, единых норм и правил, использования инфраструктуры и так далее — однозначно “за”.

И что необходимо понимать. Мне кажется, став частью России, большинство из них скажет радостно “наконец-то!”. Скажут, поверьте!”

    Віктар Бабарыка

Для ўдзелу ў беларускіх выбарах Крамлёўска-газпрамаўскі праект падрыхтаваў людзей з каланіяльнымі ідыятычнымі разважаньнямі, без элемэнтарнага гуманітарнага разуменьня, што такое нацыя, цынічных і лжывых выканаўцаў чужой волі. Яны не разумелі, аднак, з чым маюць справу і што іх чакае. Нават за кратамі не зразумеюць. Такая асаблівасьць усіх рэнегатаў. Далей...

11/10/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Пазьняк: Пуцін даў Лукашэнку два месяцы

https://www.youtube.com/watch?v=tBDvOoud3_U

10/10/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: АКУПАЦЫЙНЫ АНТЫНАЦЫЯНАЛЬНЫ РЭЖЫМ

Акупацыйны антыбеларускі фашысцкі рэжым асаблівым чынам праяўляецца ў адносінах да насельніцтва. Яно для яго чужое. Тут усе роўныя перад акупацыйнай нянавісьцю. Закон ня дзейнічае і не прызнаецца. Любога беларуса, ад малога да старога, ад бадзягі да знакамітасьці і гонару нацыі, антынацыянальныя ўлады могуць схапіць, зьняважыць, зьбіць, кінуць у каталажку, у турму, абгаварыць і засудзіць па фальшывым абвінавачваньні. Падобным чынам Гітлер адносіўся да габрэяў. Усе аднолькавыя. Яны былі вінаватыя таму, што габрэі. Далей...

5/10/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ВЫБАРЫ ВОЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ

Зянон Пазьняк у артыкуле “КАНКРЭТЫЗАЦЫЯ ПРА НОВЫЯ ВЫБАРЫ” даў добрую фармулёўку надзённай улёткі. Паважаныя сябры! друкуем і распаўсюджваем.

ВЫБАРЫ ВОЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ
Выбары павінны адбывацца па закону згодна Канстытуцыі 1994 года.
Прытым напачатку павінны адбыцца выбары ў парлямант, потым — прэзыдэнта.
Парлямант унясе папраўкі ў Канстытуцыю аб абсягу ўлады і пра функцыі ўлады прэзыдэнта ў дзяржаве.
Такі ёсьць сапраўдны, законны і разумны ў інтарэсах Беларусі шлях фармаваньня ўлады пасьля дыктатуры.
Усялякае кручкатворства прамаскоўскай і газпрамаўскай агентуры не павінна быць. Беларусы, а не яны павінны вырашаць лёс беларускай улады.
Жыве Беларусь!

3.10. 2020 г Рух “Вольная Беларусь”

vyb-nov-b.pdf

4/10/2020 › Навіны

Камэнтаваць


З.ПАЗЬНЯК: КАНКРЭТЫЗАЦЫЯ ПРА НОВЫЯ ВЫБАРЫ

Адзін з магчымых варыянтаў паводзінаў Пуціна, пра які кажуць расейскія палітолагі і за які ўхапіліся Макрон, Мэркель ды Эўразьвяз, выкарыстоўваючы Газпрамаўскую групу ў Беларусі, — гэта перамовы і дыялог з Лукашэнкам пры ўдзеле Пуціна.

Вынікам “дыялогу” мусілі б адбыцца новыя выбары бяз удзелу Лукашэнкі і адыход Лукашэнкі ад улады з прадстаўленьнем яму наступных ўмоваў: захаваньне жыцьцья, неперасьледу, захаваньня багацьцяў пад гарынтыі Расеі і Эўразьвязу. Далей...

4/10/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ПРА ЭКАНАМІЧНЫЯ САНКЦЫІ І ПАЛІТЫКУ ВАКОЛ БЕЛАРУСІ

Калі пасьля фальшывых выбараў (як, напрыклад, у 2011 годзе) рэжым праводзіць рэпрэсіі помсты, а грамадзтва маўчыць, тады эканамічныя санкцыі Захаду будуць на шкоду народу. Рэжыму яны не пашкодзяць. Наадварот, прапаганда пакажа, ад чаго церпіць народ і што Захад ёсьць ворагам Беларусі. Гэта спрацуе. А Расея тым часам дасьць чарговы крэдыт рэжыму, доўг зь якога рэжым зьдзярэ з народу.

Але ў сітуацыі, калі ў краіне пратэстная рэвалюцыя і народ змагаецца, эканамічныя санкцыі якраз патрэбныя, каб даціснуць рэжым. Народ, які заклікае да ўсеагульнага страйку, тое зразумее. Эканамічныя санкцыі могуць мець эфэкт.

Але, ізноў жа, — толькі тады, калі сітуацыя складваецца ў традыцыйнай (клясычнай) незалежнай дзяржаве, катэгорыямі якой думае і кіруецца Захад, чакаючы на прывычны вынік. Далей...

1/10/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2020
П А С Ч П С Н
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь