Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: «Камітэт Польшча-Беларусь імя генэрала Станіслава Булак-Балаховіча»

Кантакты Беларускага Народнага Фронту (БНФ) з польскімі дэмакратычнымі арганізацыямі, што ўтварыліся на базе «Салідарнасьці» пачасьціліся з 1993 года. Гэта было зьвязана найперш з нашай палітычнай ідэяй стварыць у будучыні Балта-Чарнаморскую супольнасьць дзяржаў (Беларусь, Украіна, Летува, Латвія). Палякі прапаноўвалі пашырыць ідэю да канцэпцыі «міжмор’я», куды ўвайшла б Польшча (і магчыма потым Венгрыя, Славакія, Румынія, Баўгарыя).

У 1996 годзе я апынуўся ў эміграцыі (ЗША, Польшча). У Кракаве я пазнаёміўся з Карнэлем Маравецкім – кіраўніком «Солідарносьці вальчонцэй». У нас было супадзеньне поглядаў на каунізм і неабходнасьць працягваць змаганьне, бо камунізм-сацыялізм – найвялікшае зло. У 1999 годзе мне патэлефанаваў Пётра Глябовіч адзін з арганізуючых дзеячоў «Солідарносьці вальчонцэй» і прапанаваў супрацоўніцтва. У гэты ж час я пазнаёміўся з Ядвігай Хмялёўскай, кіруючай дзяячкай «Солідарносьці вальчонцэй». Потым – з Робэртам Боднэрам, Бацяном і іншымі дзеячамі. Узьнікла ідэя, якую выказаў Пётра Глябовіч, стварыць Польска-Беларускую арганізацыю ў Польшчы, паколькі ідэалёгія Беларускага Народнага Фронту і «Солідарносьці вальчонцэй» былі блізкімі, падтрымлівалі традыцыйныя каштоўнасьці і грунтаваліся на барацьбе з камунізмам. Далей...

24/9/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ПІКЕТ У НЭАПАЛІСЕ

Беларуская мірная рэвалюцыя выявіла як шмат ёсьць беларусаў па ўсім сьвеце, на ўсёй плянэце. 20-га верасьня адбыўся беларускі пікет у падтрымку рэвалюцыйнай Беларусі ў Міньнеапалісе (штат Міньнесота, ЗША). Далей...

24/9/2020 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2020
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024