Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: СТВАРАЮ — ТАДЫ ІСНУЮ

26 гадоў чуецца сіплы голас хамства, хлусьні і нянавісьці, нішчыцца ўсё беларускае, ахайваецца наша мова, наш сьцяг, нашыя ахвяры, палеглыя ў Курапатах, антычалавечая ўлада ламае крыжы на магілах генацыду, зьнішчана беларуская школа і адукацыя, здрада стала дзяржаўнай палітыкай. Там, дзе зьяўляецца беларуская ініцыятыва, яе тут жа ліквідуюць, замяняюць расейшчынай. Там, дзе зьяўляецца беларускі талент, яму зачыняюць дарогу. Там, дзе ўзьнікае беларуская справядлівасьць, — яе ў турму.

Але шмат якія даверлівыя беларусы, як быццам не заўважалі, якім чынам адбываецца ўнутраная акупацыя краіны і вынішчэньне нацыянальнай супольнасьці. Далей...

28/8/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


“АМОНЫ”

У 1988 годзе, калі Савецкі Саюз ужо хістаўся і зьявіліся народныя франты ў Прыбалтыцы, Беларусі ды розныя пратэстанты супраць несправядлівасьці, тады камуністы стварылі так званы ОМОН (отряд милиции особого назначения). Галоўная задача гэтага ўтварэньня — змагацца з народнымі апанэнтамі КПСС, перасьледваць нязгодных, разганяць дэманстрацыі і пратэсты, стаяць на ахове ўлады камуністычнай партыі.

Па аналогіі, гэтую структуру можна параўнаць з “Атрадамі Аховы” (Schutzstaffeln альбо SS) у гітлерскай Нямеччыне 30-х гадоў, створаных дзеля аховы нацыянал-сацыялістычнай партыі.

ОМОН пры Савецкім Саюзе не пасьпеў разьвіцца ў аналаг СС. Гэта сталася пазьней, ужо ў аўтарытарнай Беларусі і ў гэбісцкай аўтарытарнай Расеі ў 2000-х гадах, калі да ўлады прыйшоў КГБ, з той розьніцай, што структура ахоўвае ня партыю, а рэжымных дыктатараў. Далей...

28/8/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2020
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь