Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: РЭПЛІКА ПРА КАНФАРМІЗМ

Паглядзеў я інтэрв’ю чарговага спэцыяліста з-за мяжы (Чэхія) Алены Маркавай пра беларускую мову і пра закон аб мове, прыняты пад прэсам Беларускага Народнага Фронту і ўсяго беларускага грамадзтва Вярхоўным Саветам 11-га скліканьня ў студзені 1990-га года. (”Доктар гісторыі Алена Маркава пра лёс беларускай мовы: пункту невяртаньня няма”. 25 студзень 2020, Сяргей Абламейка, інтэрнэт-старонка “Свабода”)

Вось што піша ў інтэрв’ю А. Маркава. Даю толькі дзьве цытаты, але такое там спрэс і толькі такое.

1. «Нефармалы» пачыналі зь непалітычнага парадку дня — культурная спадчына, экалягічныя праблемы — але паступова павялічвалі свой палітычны ўплыў і перацягвалі на сябе ўвагу грамадзтва. Найважнейшым пунктам у дзейнасьці нефармалаў была беларуская мова, яны выступалі за пашырэньне сфэры яе ўжытку.”

2. “Калі глядзець пратаколы пасяджэньняў партыйных органаў, то бачна, што кампартыя хацела апярэдзіць ініцыятыву нефармалаў у справе разьвіцьця беларускай мовы і яе прасоўваньня. Камуністы вывучалі нефармальныя рухі, сачылі за іх дзейнасьцю, каб перахапіць ініцыятыву. Яны вывучалі тактыку, стратэгію і патрабаваньні нефармалаў, каб пасьля адэкватным спосабам перахапіць ініцыятыву.”

Цяпер па сутнасьці. У 1988-1990 гг. адзінай антыкамуністычнай і нацыянальнай палітычнай сілай ў Беларусі, якая перавярнула тут ўсё, быў Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне”. Дзяржаўнасьць Беларускай мовы — адзін з галоўных пунктаў барацьбы і праграмы БНФ, які аб’яднаў у гэтым ўсё сумленнае беларускае грамадзтва, выклікаў страх трывогу і шалёную нянавісьць камуністычнай намэнклятуры супраць БНФ. Нянавісьць была такой лютай, страх перад папулярнасьцю БНФ такі асэнсаваны, што, практычна да самага 1990-га года камуністычнае кіраўніцтва і парпаганда старалася дзе магчыма нават пазьбягаць слова БНФ (каб не папулярызаваць свайго праціўніка). Замест гэтага камуністы часта выкарыстоўвалі прыдуманы імі абагулены тэрмін “нефармалы”. Гэты міфічны тэрмін часта блукаў у выступах камуністычнага кіраўніцтва і камуністычных журналістаў, там дзе гаворка ішла пра Фронт. Але летам 1989 года ў Вільні адбыўся Устаноўчы зьезд БНФ, а вясной 1990-га зьявілася Фракцыя БНФ ў парляманце. Камуністычныя эўфемізмы і “фармальная” міфалогія зьніклі начыста, а ў 1991 пад ударамі БНФ зьнікла і КПБ (КПСС).

І вось мы чытаем сэнтэнцыі чалавека, які робіць выгляд, што зваліўся зь месяца і нічога ня ведае, што тут было, дык карыстаецца міфічнай тэрміналёгіяй здохлай камуністычнай намэнклятуры. Але ведаем мы гэтыя “штучкі”, панове (і чаму тое робіцца). Не было, не існавала Фронту ў разважаньнях спэца Алены Маркавай.
Былі нейкія «нефармалы» і КПСС. У Беларусі то ведаюць што было. Але «спэцы» фармуюць думку за мяжой. І таму спатрэбілася рэпліка

Што датычыць навуковых разважаньняў А. Маркавай, заснаваных “на пісьмах трудзяшчыхся”, то для навуковай асновы гэтага недастаткова. Беларуская мова мусіла б быць дзяржаўнай нават калі б такіх лістоў у БССР і не было (а раней і не было і зразумела чаму). Вось тут і павінна працаваць навука і выяўляцца ўзровень навукі. Нажаль ўзровень тут — замежны, які ня ўмее (альбо ня хоча) аддзяляць гістарычныя працэсы ад акупацыйнай палітычнай прапаганды, якая таксама стала часткай гісторыі. (У навуцы яшчэ ёсьць такое паняцьце як інтэлектуальная чэснасьць. Але пра гэта тут не гаворым).

31 студзень 2020 г. Зянон Пазьняк

2/2/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2020
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
242526272829  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024