Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Інтранізацыя

Андрэй Пянткоўскі пра Расею

Так, у нашага пажыцьцёвага пуціндэнта прызначаліся ў 2024-м некаторыя тэхнічныя праблемы перарэгістрацыі прыладаў абсалютнай улады. Хітрамудрае слоўца “запар”, якое двойчы выцягвала яго за вушы на сталец, абярнулася сваім непрыемным бокам – “тройчы запар” ніяк не каціць. Але ж праблема дробная. Вучоныя халуі ўжо даўно з дзесятак сцэнароў яе рашэньня запрапанавалі. Адзін лепшы за іншы.

І чаму ж раптам за чатыры гады да нейкай дробнай руціннай працэдуры яму раптам захацелася так голасна абвясьціць сябе валадаркай марской, сухапутнай, судовай, ды яшчэ ў рэжыме ўсенароднага волевывяржэньня на піку травеньскага перамогашаленства? Не, гэта не праблема 2024-га, гэта мабыць, нейкая патрэба 2020-га. У нашай гісторыі сустракалася ўжо аднойчы такое ж дзіўнае, на першы позірк, пажаданьне валадара.

Генэральны сакратар ЦК ВКП (б) тав. Сталін І.В., які сканцэнтраваў у сваіх руках такую неабдымную ўладу, якая ўсім добрым гітлерам разам узятым ня сьнілася, 6 траўня 1941 года нечакана прызначыў сябе Старшынёй Савета Народных Камісараў СССР. Якраз на наступны дзень пасьля свайго гістарычнага выступу на банкеце выпускнікоў вайсковых акадэмій, дзе ён, рэзка адхіліўшы тост за мірную палітыку, запрапанаваны адным недалёкім генэрал-маёрам, заявіў: “Пара канчаць з абарончым лёзунгам, бо ён састарэў і зь ягонай дапамогай ужо немагчыма набыць ні пядзі зямлі. Чырвоная армія павінна прызвычаіцца да думкі, што эра мірнай палітыкі скончылася і пачалася эра гвалтоўнага пашырэньня сацыялістычнага фронту. Той, хто не разумее неабходнасьці наступальных дзеяньняў, — абывацель або дурань”.

Мабыць, менавіта 5 траўня ён прыняў рашэньне аб пераходзе да вырашальнай стадыі грандыёзнай апэрацыі “Ледакол”. Ён ня меў патрэбы ні ў жменьцы дадатковай улады над мільёнамі сваіх рабоў і дзесяткам тонкашыіх правадыроў. Але як чалавеку містычнага кшталту розуму, які атрымаў у юнацтве рэлігійнае выхаваньне, яму для сябе самога патрэбна была нейкая інтранізацыя, высьвячэньне, калі хочаце, перад лёсавызначальным уладарным рашэньнем. Нешта, што аддалена нагадвае імпэратарскую карону Напалеона, якую той вырваў з рук Папы і ўзграмазьдзіў сабе на галаву. Альбо плебісцыт, які правёў Гітлер, каб аб’яднаць пасады канцлера і прэзыдэнта і абвясьціць сябе фюрэрам. Было нешта агульнае ў псіхалогіі паводзінаў такіх розных прафэсійных “валадароў сьвету” перад вырашальным кідком касьцей.

Спроба заваёвы сусьветнага панаваньня скнончылася для савецкага дыктатара частковым посьпехам – перамогай у Другой сусьветнай вайне. Сам ён палічыў вынік няўдачай: цар Аляксандр да Парыжа дайшоў быў.
Для краіны цана “перамогі” аказалася пачварнай. Нам 75 гадоў працягваюць кроіць крывавымі скібамі праўду пра яе – 8 млн, 20 млн, 27 млн, 41 млн. Гэта была дэмаграфічная катастрофа. “Сталін і Жукаў спалілі ў агні вайны расейскі народ”, — вынес свой прысуд расейскі жаўнер Віктар Астаф’еў. Гістарычным рэхам “Ледакола” стала і падзеньне СССР у 1991 годзе.

Спусьцімся праз некалькі пралётаў рухомай десьвіцы Лямарка і вернемся да нашага пэрсанажа. На пачатку было ягонае слова. Слова пра буйнейшую геапалітычную катастрофу ХХ стагоддзя. Не гібель дзесяткаў мільёнаў людзей, а набыцьцё незалежнасьці Украінай, Грузіяй, прыбалтыйскімі дзяржавамі ўспрымалася ягонай імпэрскай сьвядомасьцю як буйнейшая катастрофа ХХ стагоддзя. Паводле класічнай расейскай жандармскай традыцыі. Слова ўвасобілася ў гасударавую Справу.

Праз трыццаць гадоў пасьля распаду створанай Сталіным другой імпэрыі Чынгісхана даляравыя мільярдэры, якія ўзялі ў спадчыну ад камуністычнага рэжыму адзін Улус імпэрыі і ядзерную зброю, “гатовыя паўтарыць”. Сам факт існаваньня Захаду як магчымай гістарычнай альтэрнатывы заўжды ўспрымаўся валадарамі Крамля як экзістэнцыйны выклік і пагроза.

Гістарычнае перамогашаленства, якое культывуецца дзесяцігоддзямі, плаўна перарасло ў перамогашаленства live. Клептакраты ня бачаць сёньня іншага спосабу захаваньня сваёй асабістай пажыцьцёвай улады і бессьмяротнасьці ва ўладзе сваёй карпарацыі.

Аўтары новага “Ледакола-2”, трэба аддаць ім належнае, слушна вызначылі самую важную і ў той жа час самую ўразьлівую кропку ў сістэме абароны Захаду. Вось ужо 70 гадоў гэтая абарона трымаецца на пісхалагічным фантоме, калі хочаце. На веры сяброў і ворагаў у дзейснасьць 5-га артыкула Статута НАТО. На рашучасьці ЗША абараняць сваіх хаўрусьнікаў па НАТО, ахвяруючыся жыцьцямі сваіх жаўнераў, а можа, і сваіх цывільных жыхароў. І калі ў гады халоднай вайны з СССР ад амэрыканцаў патрабавалася гатоўнасьць паміраць за Бэрлін і Парыж, то сёньня вернасьць 5-му артыкулу азначае іхнюю гатоўнасьць паміраць за Нарву, Клайпэду, Сувалкі.

Гэтыя хаўрусьніцкія абавязацельствы, дэкларуемыя 5-м артыкулам, ніколі не маглі быць стоадсоткава гарантаванымі. Але яны заўжды разглядаліся патэнцыйным праціўнікам як даволі сур’ёзныя, і савецкія правадыры так і не наважыліся выпрабаваць іх на трываласьць у Эўропе. Спакуса праверыць пашыраную на Усходнюю Эўропу амэрыканскую гатоўнасьць змагацца і паміраць хвалюе сёньня фантазію ў Крамлі. Абвал 5-га артыкула Статта НАТО азначаў бы Перамогу пуцінскай Дзюдохэрыі ў 4-й сусьветнай вайне, рэванш за паразу СССР у 3-й (халоднай) і прыніжальны сыход Захаду з сусьветнай гісторыі. Прыніжаны і пераможаны Захад ужо ніколі ня здолее стаць прывабнай альтэрнатывай.

Шчыры ядзерны шантаж пасьлядоўна доўжыцца ўжо пяць гадоў. На ўсіх узроўнях (экспэрты, прапагандысты, афіцыйныя асобы) Масква зьвяртае да Захада сваё гітлерскае пытаньне з 30-х гадоў мінулага стагоддзя: “Вы гатовыя памерці за Нарву (Данцыг)? Вы наважыцеся выканаць вашыя абавязацельствы па артыкуле 5 Статута НАТО, калі нашы даведзеныя да адчаю зялёныя чалавечкі накіруюцца ў свой законны адпачынак у балтыйскія рэспублікі, а за імі будуць стаяць нашы ядзерныя сілы, нацэленыя на вашы гарады?”

Для абвалу 5-га артыкула дастаткова перафарматаваць у заданым ключы сьвядомасьць толькі некалькіх чалавек. І перш за ўсё аднаго чалавека – Прэзыдэнта ЗША. Калі гэтая мэта дасягнута, то ўсе матэрыяльныя чыньнікі ваеннай магутнасьці ЗША – вялізны вайсковы бюджэт, ядзерныя арсэналы, авіяносцы, нябачныя самалёты, узоры самай дасканалай у сьвеце канвэнцыйнай зброі – ператвараюцца ў бессэнсоўныя яркія бразготкі.
Зірніце на вельмі рэдкі па сваёй пісхалагічнай выразнасьці здымак. Ён увойдзе ва ўсе падручнікі гісторыі першай чвэрці ХХІ стагоддзя.

Найвыдатнейшая пасрэднасьць нашага палітычнага класа толькі што атрымала сваю самую выдатную перамогу. Сьвядомасьць 45-га Прэзыдэнта ЗША перафарматавана ў патрэбным накірунку ў выніку інтэнсіўнай паўтарагадзіннай тэрапіі. Пасьля таго сэансу вось ужо паўтара гады Трамп пачынае любую сваю гаворку з супрацоўнікамі Белага дома на тэму Расеі словамі: “А вось Пуцін мне сказаў…”

Логіка татальнага супрацьстаяньня з Захадам няўхільна вядзе да ўмоўнай “Нарвы”, як бы яна ні называлася. Шанец прынізіць і растаптаць Захад адным сутыкненьнем воляў, паказаўшы ягоную разгубленасьць, нерашучасьць і бездапаможнасьць, нягледзячы на ўсю ягоную каласальную эканамічную і вайсковую перавагу, настолькі прыцягальны і абяцае галавакружныя палітычныя дывідэнды, што наўрад ці недафэрэр недаімпэрыі здолее пазьбегнуць спакусы.

Вам нічога не нагадвае адзін штамп, які ён апошнім часам наладзіўся з бачным задавальненьнем паўтараць: “Доўгі час нам даводзілася даганяць ЗША ў вобласьці ракетна-ядзерных узбраеньняў. Але цяпер сітуацыя карэнным чынам зьмянілася. Цяпер яны вымушаны нас даганяць”.

Але ў сферы ядзерных узбраеньняў нягледзячы на ўсе свае цудоўныя мульцікі, Масква не валодае ніякай перавагай над ЗША. У гэтай сферы наогул нічога прынцыпова не зьмянілася і ніколі не мянялася з 1962 года, калі Кэнэдзі і Хрушчоў, жахнуўшыся сваёй магчымасьці зьнішчыць абедзьве краіны, адскочылі ў апошняе імгненьне ад ускрайку бездані. Ёсьць толькі адна вайскова-стратэгічная перавага ў сучасных нашых валадароў, але яна можа стаць вырашальнай – іхняя гатоўнасьць ахвяравацца дзесяткамі мільёнаў жыцьцяў сваіх і чужых грамадзян.
Як сказаў у сваім даверным інтэрв’ю Бобу Вудварду (незадоўга да свайго дэманстрацыйнага сыходу ў адстаўку) міністр абароны ЗША Джым Мэціс, ён пачаў разглядаць Маскву як экзістэнцыйную пагрозу ЗША пасьля таго, калі нейкія Russians папярэдзілі яго асабіста, што яны будуць гатовыя прымяняць ядзерную зброю ў выпадку канфлікта з НАТО ў Прыбалтыцы.

Пасланьне 15 студзеня расставіла ўсе тэрміны. На красаівк, як вядома, Уладзіміру Зяленскаму прызначана ў Бэрліне другая стрэлка. Ён пастаўлены на лічыльнік і павінен да гэтага часу далучыць Украіну да ОРДЛО, як гэта прадпісана Ярмаком і Сурковым. Пра гэта яму вельмі прадметна нагадалі ў Амане. Калі ён паспрабуе ўвільнуць ад выкананьня сваіх пісьмова замацаваных абавязацельстваў, нармандская тройка прымусіць яго або ўжо іншага ўкраінскага акцёра да “міру”. 18 студзеня Мэркэль была выклікана ў Маскву, дзе паслухмяна ківала і матляла хвосьцікам на сумеснай прэс-канфэрэнцыі. Макрон прысягнуў Пуціну яшчэ ўлетку ў форце Брэгансон. Не пазьней за красавік будзе ўведзены ў адпаведнасьць і Бацька. Яго нельга выпускаць на выбарчую сьцяжыну як антымаскоўскага бунтара. Славянскі тыл павінен быць зачышчаны да травеньскіх урачыстасьцяў. У траўні маецца адбыцца інтранізацыя ваеннага правадыра. Парад Перамогі і ўсенароднае канстытуцыйнае «волеізьліяньне», якое высьвячае альфа-самца нашага арыйскага племені з дадатковай храмасомай духоўнасьці.

Лета 2020 – ідэальны час для праверкі данясеньня вернага Макрона пра сьмерць мазгоў НАТО. Russians у Крамлі ўпэўненыя, што адной пагрозы прымяненьня ядзернай зброі будзе дастаткова для адмовы ЗША ад выкананьня сваіх хаўрусьніцкіх абавязацельстваў. Асабліва пры жывым Трампе у Белым доме. У Крамлі ня ўлічваюць толькі аднаго. Летувісы, эстонцы, латышы не захочуць другі раз пакорліва вяртацца ў рабства. Яны добра засвоілі лекцыю 1940 года, і гэтым разам яны будуць біцца як фіны ў 1939-м. Ветлівым зялёным чалавечкам і паветрана-касьмічным сілам РФ прыйдзеца выпрабоўваць на іх найноўшыя сістэмы зброі і забіваць іх.

Настолькі шмат, што нават сыты, геданістычны, дэкадэнцкі, бездухоўны, хітрамудры, баязьлівы, фальшывы, цынічны Захад ня здолее застацца абыякавым. Можна назваць гэта расізмам, але Пуціну не дазволяць забіваць эўрапейцаў у такіх жа індустрыяльных маштабах, як ён забівае сунітаў у Сірыі. Грамадзкая думка ў Эўропе і ЗША прымусіць свае ўрады заступіцца за хаўрусьнікаў, што патрапілі ў бяду. Пачнецца ўжо не гібрыдная, а поўнамаштабная 4-я сусьветная вайна. Пуцін і Патрушаў працягнуць гістарычную місію Сталіна і Жукава. Яны спаляць у агні гэтай вайны рэшту расейскага народа.

Андрэй Піянткоўскі

Крыніца: https://www.kasparov.ru/material.php?id=5E2437E51C1FC&fbclid=IwAR0pA1chbRo6_m_Q4Tezd8sQ8bcfFLUr3qcgSf1UeOQHKjytuVOcHd8qPFc

27/1/2020 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2020
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь