Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Захад перастаў страляць

Калі міністр замежных справаў Украіны Павел Клімкін папярэдзіў, што наступствам рашэньняў, якія зараз прымаюцца ў Радзе Эўропы, можа стаць падрыў Менскіх пагадненьняў, многія расцанілі ягоную заяву як эмацыйную рэакцыю палітыка, які не здолеў пераканаць калег не галасаваць за рашэньне, што не задаволіла яго.

Між тым йдзецца пра значна больш сур’ёзную зьяву – пачатак працэсу адмовы Захада ад санкцый супраць Расеі без адмовы Крамля ад дзеяньняў, якія прывялі да ўвядзеньня гэтых санцый.
Пакуль што йдзецца, на першы погляд, пра дробязі бюракратычнай уласьцівасьці – магчымасьці афармленьня дадатковай санкцыйнай працэдуры, адобранай Камітэтам міністраў Рады Эўропы. Але калі ўлетку такі падыход будзе адобраны ў Парляманцкай асамблеі Рады Эўропы, то будуць створаны ўсе ўмовы для паўнавартаснага вяртаньня Расеі да працы ў ПАРЭ. Безь якіх-кольвечы дзеяньняў Масквы, якія тычацца Крыма і Данбаса. А гэта будзе азначаць, што расейскі шантаж спрацаваў, і Крэмль перагуляў Захад.

Нагадаю, што з самага першага дня пасьля ўвядзеньня санкцый супраць Расеі ў ПАРЭ Масква настойвала на тым, што без адмовы ад гэтых санкцый расейскія парлямантары ня вернуцца да працы ў асамблее, — пры тым што санкцыі не забаранялі расейцам удзельнічаць у паседжаньнях ПАРЭ і яе камітэтаў, яны толькі ўводзілі абмежаваньні на ўдзел у галасаваньні, абраньні кіраўніцтва ПАРЭ і іншых працэдурах. Кіраўнікі ПАРЭ разьлічвалі, што краіна, якая дэманстарцыйна парушала міжнароднае права, з разуменьне паставіцца да нормаў дэмакратыі, а яе дэпутаты працягнуць дыскусію з калегамі і абарону сваёй пазыцыі.

Але так не было! Расейцы проста перасталі прыязджаць, а спікеры Дзярждумы – спачатку Нарышкін, а потым і Валодзін – пачалі тлумачыць прадстаўнікам ПАРЭ, якія наведвалі Маскву, што без адмены санкцый ніякага дыялога не будзе. Калі аказалася, што гэты аргумант не прыводзіць да належнага выніку, Расея проста перастала плаціць свае складкі ў бюджэт ПАРЭ – гэта працягваецца ўжо амаль два гады і, з гледзішча працэдуры, павінна прывесьці да выключэньня парушальніка з Рады Эўропы.

Аднак Расею ня хочуць выключаць. Яе хочуць вярнуць. Вярнуць без якіх-кольвечы ўмоваў. Да традыцыйных “дабрадзеяў” у дэпутацкім корпусе, якія лічаць, што самае галоўнае – дыялог з агрэсарам, дадаліся ўсеядныя эўрапейскія бюракраты, якім проста патрэбны расейскія складкі. І сітуацыя зрушыла з мёртвай кропкі. Тым больш што зараз транзітам улады ва Украіне і нявопытнасьцю новага прэзыдэнта Уладзіміра Зяленскага і ягонай каманды вырашылі пакарыстацца значна больш магутныя гульцы, чым дэпутаты і бюракраты.

Рэзалюцыя, якая тэарэтрычна можа адчыніць дзьверы для безумоўнага вяртаньня Расеі ў ПАРЭ, адобрана Кабінэтам міністраў, то бок узгоднена эўрапейскімі ўрадамі. І галоўныя прыхільнікі такога вяртаньня – Нямеччына і Францыя, што фактычна пацьвердзіў Клімкін. Дадамо: сыходзячы міністр замежных справаў. Таму што ўжо праз некалькі тыдняў ва Украіне будзе новы міністр, якому яшчэ трэба будзе ўваходзіць у сутнасьць праблемы і спрабаваць патлумачыць яе нядаўняму тэлевізыйнаму артысту, які наўрад ці што ведае аб існаваньні Рады Эўропы. Якраз за гэты час усё і можа здарыцца: паседжаньне рэгламэнтнага камітэта ПАРЭ, на якім павінна быць пацьвердажа рашэньне Камітэта міністраў, прызначана на 3 чэрвеня. Акурат пасьля інаўгурацыі новага ўкраінскага прэзыдэнта.

Дадайце да гэтага фактычную негатоўнасьць Эўразьвяза абмяркоўваць увядзеньне новых санкцый супраць Расеі за “пашпартызацыю Данбаса”, то бок фактычнае тарпэдаваньне Менскіх пагадненьняў; поўная дэманстрацыйная адсутнасьць украінскай тэмы на сочынскіх перамовах дзяржсакратара ЗША Майка Пампэа з Уоладзімерам Пуціным і Сяргеем Лаўровым, жаданьне Дональда Трампа сустрэцца з расейскім калегай на саміце ў Осака, нягледзячы на тое, што ягонае патрабаваньне аб вызваленьні ўкраінскіх маракоў і караблёў было праігнаравана, — і мы ўбачым ясную карціну таго, што адбываецца.

Захад проста дачакаўся транзіту ўлады ў Кіеве, каб зьмяніць свае падыходы да палітыкі ў адносінах да Масквы – ну альбо хаця б прадэманстраваць Уладзіміру Пуціну гатоўнасьць да такой зьмены. Чырванець больш няма перад кім – ня будзе ні Парашэнкі, ні Клімкіна, нікога, хто мог бы нагадаць сваім заходнім калегам пра іхнія абавязацельствы і проста пра каштоўнасьці. А ўкраінцы самы абралі сваім лідэрам чалавека, які напярэдадні выбараў тлумачыў сваім суайчыньнікам, што самае галоўнае – гэта перастаць страляць.
Вось Захад і перастаў.
Віталь Портнікаў
Крыніца: https://graniru.org/opinion/portnikov/m.276324.html

3/6/2019 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2019
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь