Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Рэжым рыхтуе чарговы этап зьнішчэньня крыжоў на магілах у Курапатах

14 траўня нам стала вядома, што рэжым пачаў падрыхтоўку да наступнага этапа зьнішчэньня крыжоў на магілах пакутнікаў у Курапатах. На тэрыторыі Народнага мэмарыялу ўжо некалькі дзён працуюць работнікі Бараўлянскага лясгасу. Яны пакасілі траву каля Крыжовай алеі і каля агароджы, а таксама засыпалі ямкі, якія яшчэ з мінулага года былі падрыхтаваны грамадзтвам для ўстаноўкі новых крыжоў каля Крыжовай алеі. Зразумела, што пад выглядам “добраўпарадкаваньня тэрыторыі” праводзяцца дзеяньні з мэтай не дапусьціць устаноўкі новых крыжоў у Курапатах.

У той жа час мы атрымалі зьвесткі аб тым, што 16 траўня рэжым зьбіраецца правесьці “ачыстку тэрыторыі ад старых крыжоў” на магілах пакутнікаў. Зразумела, што самы работнікі або кіраўніцтва Бараўлянскага лясгасу не маглі прыняць такое рашэньне. Задача па зьнішчэньню крыжоў атрымана імі з самых вярхоў рэжыма, а рэжыму загадала пайсьці на гэтыя варварскія дзеяньні Масква.

Мы ўжо заявілі прысутным работнікам лясгасу, што такія дзеяньні недапушчальныя і злачынныя. Паводле хрысьціянскай традыцыі, пакуль крыж стаіць на магіле, ніхто ня мае права зьнішчаць яго, каб не дапусьціцца блюзьнерства. Сапраўдная мэта рэжыму зразумелая – паэтапнае зьнішчэньне крыжоў, пасьля чаго рэжымныя вандалы пачнуць зьнішчэньне магіл пакутнікаў.

Мы заклікаем грамадзтва далучыцца да абароны крыжоў і магіл у Курапатах, не дапусьціць ліквідацыі Народнага мэмарыяла. Ня выключана, што рэжымная “ачыстка ад крыжоў” пачнецца не 16 траўня, а на дзень раней або пазьней. У сувязі з гэтым ужо з 15 траўня і ў наступныя дні на тэрыторыі Народнага мэмарыяла павінны знаходзіцца людзі, якія будуць сачыць за сітуацыяй і змогуць даць сігнал аб тым, што вандальскія дзеяньні пачаліся. Пасьля такога сігналу неабходна будзе падымаць грамадзтва на абарону крыжоў. Дзяжурствы дабраахвотнікаў павінны быць арганізаваны на працягу ўсяго дня. Збор у Курапатах.

Рэжым, які пабудаваў у ахоўнай зоне забаўляльны рэстаран і арганізоўвае там скокі на касьцях, які перасьледуе людзей, што ставяць крыжы на магілах пакутнікаў, які ламае крыжы ў Курапатах - такі рэжым ня мае права вызначаць “стары” крыж або “не стары”, ня мае права зьнішчаць хрысьціянскія сымвалы на магілах пакутнікаў Беларусі.

Усе на абарону Народнага Мэмарыяла ў Курапаты!


Управа Сойму Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
Намеснік старшыні Партыі Сяргей Папкоў
Грамадзкае аб’яднаньне Хрысьціянская злучнасьць Курапаты
Намесьнік старшыні ГА Алесь Чахольскі

15 траўня 2019 г.
Менск

15/5/2019 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2019
П А С Ч П С Н
« Кра    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь