Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: УКРАІНА ПЕРАД УСІМ!

Зь міжнародных падзеяў, якія зараз адбываюцца, найбольшае значэньне для Беларусі маюць прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне. Пазбаўляючыся рэштак савецкай акупацыі, некаторыя ўкраінцы, якія разьбіраюцца ў беларускім становішчы, гатовыя былі пасьміхацца: як гэта, маўляў, беларусы выбралі такога хлуса і здрайцу ў прэзыдэнты (як быццам не было на Ўкраіне Януковіча). Зразумела, аднак, як спрацавала Масква (прапаганда і Лубянка) у той час у Беларусі. Сыгралі на эканамічным правале і на прагматызме беларусаў, для большасьці якіх дабрабыт — гэта, на жаль, — найбольшая каштоўнасьць. У выніку — беларусы ўжо 25 гадоў расплочваюцца несвабодай, зьнявагай і страчаным пакаленьнем.

Але тое, што адбываецца цяпер з электаратам ва Ўкраіне, не параўнаеш ні з чым. Такое ўражаньне, што грамадзтва асьлепла ці наелася блёкату — галасуюць за асобу (коміка Зяленскага), якая па прыродзе не надаецца да дзяржаўнай дзейнасьці. І гэта відавочна зь першага погляду.

Беларусы, зь якімі мне прыходзілася пра тое гаварыць, знаходзяцца ў стане трывогі і зьдзіўленьня. Трывожыцца ёсьць за што. Ужо пяць гадоў тлее расейска-украінская вайна. Гінуць людзі. Чалавек, за якога галасуюць украінцы і якога рэклямуе руская прапаганда, ня мае адказнасьці за лёс Украіны, не разумее сур’ёзнасьці місіі чалавека ў палітыцы.

Няўжо людзі не ўсьведамляюць, што 10 тысячаў ахвяр і кроў загінулых за Ўкраіну можа пайсьці, як вада, — у пясок, надарэмна?! Адкуль узялося лёгкадумства ў моцнага, змагарнага народа? Розныя аглядальнікі пішуць, што за коміка Зяленскага галасуе моладзь і дзеля жарту. Цяжка паверыць. Няўжо за такі кароткі час на Ўкраіне, як і на Захадзе, ужо пранікла левая атрута і вырасла тупое пакаленьне?

Зразумела, што ўкраінцы ў цяжкім стане, расейская агентура маніпулюе непадзельна, расейская прапаганда коціць валам. Але мусіць жа быць імунітэт. Выбар цяжкі, бо здаровага выбару няма. Прыходзіцца выбіраць паміж дрэнным і горшым. Пачуцьці настроеныя супраць Парашэнкі, але нацыянальныя інтарэсы ў гэтых абставінах рацыянальна вымагаюць галасаваць за Парашэнку. Ні для кожнага пад’ёмна гэта асэнсаваць. Ці здолеюць украінцы тое зразумець і пераскочыць цераз сябе — невядома. Мала часу.

Хацелася б толькі заклікаць украінцаў — беражыце Ўкраіну, думайце пра яе будучыню і свой народ!

9 красавіка 2019 г. Зянон ПАЗЬНЯК

9/4/2019 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2019
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь