Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Адміністрацыйны “працэс” за ўсталяваньне Крыжа памяці летувіскіх ахвяраў у Курапатах

22 студзеня 2019 г. адбыўся адміністрацыйны працэс, арганізаваны камісіяй па ідэалогіі, культуры і моладзі Менскага раённага выканаўчага камітэта. На працягу працэса і пасьля яго на тэрыторыі перад будынкам Менскага райвыканкама знаходзілася некалькі групаў асобаў у цывільным, некаторыя зь іх вялі відэаздымкі, у тым ліку ў той час, калі запрошаныя журналісты вялі відэазапіс інтэрв’ю з людзьмі. Калі журналісты і грамадзяне запатрабавалі ў гэтых асобаў прад’явіць дакуманты, адразу ж прыбыў міліцэйскі патруль. Міліцыянты адмовіліся выконваць патрабаваньне грамадзян і правяраць дакуманты ў тых асобаў, што вялі відэаздымкі без дазволу грамадзян. Было зразумела, што тэма Курапатаў не пакінула абыякавымі ўлады, і яны забясьпечылі сябе спэцпадтрымкай і дадатковай аховай.

Адміністрацыйная камісія праходзіла ў стылі абсурда, што выклікала сьмех прысутных у памяшканьні грамадзян, патрыётаў якія прышлі падтрымаць абвінавачаных. Усім кіравала не камісія, а сакратарка (!), якая не пісала пратакол, а заявіла, што “напіша яго потым”. Пасьля тэлефанаваньня старшыні адміністрацыйнай камісіі у памяшканьне ўвайшлі два міліцыянты і знаходзіліся там да канца працэсу. Таксама асоба, прадстаўленая як работнік райвыканкаму, праводзіла відэазапіс працэса. Супраць сп. Юрыя Беленькага, выканаўцы ў Беларусі абавязкаў старшыні КХП-БНФ, і сп. Валерыя Буйвала, сакратара Управы КХП-БНФ, былі высунуты абвінавачваньні ва ўстаноўцы “крестов”, а менавіта крыжа памяці летувісаў, расстраляных у Курапатах, без дазволу міністэрства культуры РБ. Сп. Беленькі, спасылаючыся на заканадаўства даказваў, што ўстаноўка крыжа на могільніку не зьяўляецца мастацкай дзейнасьцю, якая патрабуе нейкіх міністэрскіх дазволаў. Беларускі народ ставіць крыжы ў Курапатах ужо на працягу 30 гадоў, а па ўсёй нашай краіне за стагоддзі людзі паставілі і ставяць тысячы і тысячы крыжоў. Ён выказваў пратэсты супраць відавочных парушэньняў адміністрацыйна-працэсуальнага кодэксу, але камісія адхіляла іх і працягвала паседжаньне. Сп. Валеры Буйвал заявіў, што ня ўдзельнічаў ва ўсталяваньні “крестов”, а праходзіў у гэты час па дарозе ў Курапатах, што як сьведка пацьвердзіў сп. Ю. Беленькі. Камісія ў якасьці доказаў “адміністрацыйнага парушэньня” прадставіла пратаколы, складзеныя двума работнікамі “Лясгасу”, якія былі ў той час у Курапатах, і зробленыя імі відэаздымкі. Але абвінавачаныя заявілі, што на відэаздымках ёсьць толькі сюжэт аб тым, як людзі ідуць па дарозе ў Курапатах. Камісія не ўзяла пад увагу гэтыя заявы, адмовілася выклікаць на паседжаньне работнікаў “Лясгасу” і прыступіла да галасаваньня. Кожнаму з патрыётаў быў прызначаны штраф у 15 базавых заробкаў – 382 рублі. Было зразумела, што рашэньне аб пакараньні было прынята заранёў і не самой адміністрацыйнай камісіяй, а тымі, хто пакіраваў гэтай абсурднай дзеяй. Патрыёты заявілі, што будуць абскарджваць незаконны прысуд і зьвяртацца ў пракуратуру.

Галоўныя высновы з гэтай падзеі наступныя. Рэжым уварваўся на тэрыторыю Народнага мэмарыялу ў Курапатах і абвясьціў тэрыторыю пахаваньняў “сваёй” не для таго, каб апекавацца магіламі і дапамагчы грамадзтву працягнуць справу ўвекавечваньня памяці бязьвінных ахвяраў расейскай акупацыі. Якраз наадварот, рэжым спрабуе зьнішчыць народную сьвятыню і разьлічвае зрабіць гэта ў некалькі этапаў. Зараз разгортваецца першы этап: перасьлед патрыётаў, якія даглядаюць магілы і ўсталёўваюць крыжы, – робіцца гэта, каб спыніць народнае рушэньне па стварэньні Народнага мэмарыялу. Таксама робіцца прэцэдэнтны выпадак: забарона ўсталяваньня крыжа ў Курапатах і выдаленьне (а, магчыма, што і зьнішчэньне) яго. Другім этапам рэжым плануе зьнішчэньне усіх крыжоў на магілах пакутнікаў (пад выглядам “належнага навядзеньня парадку”). Трэцім этапам рэжым мяркуе зьнішчэньне магіл і ператварэньне Курапатаў у парк або пабудову на гэтым месцы нейкіх будынкаў і іншых аб’ектаў.

Беларусы не павінны дапусьціць рэалізацыі злачыннага плану Масквы, якая ўжо зьнішчыла безьліч масавых пахаваньняў ахвяраў сталінскага тэрору на тэрыторыі Расеі, а цяпер рукамі сваіх мясцовых паслугачоў распачынае зьнішчэньне Курапацкай сьвятыні. Людзі павінны ісьці ў Курапаты, каб ушаноўваць памяць пакутнікаў: ставіць крыжы на магілах, ускладаць кветкі, запальваць зьнічкі, бараніць Народны мэмарыял ад дзяржаўнага вандалізма. Імпэрыя Зла павінна пацярпець паразу ў гэтай, распаленай ёю гібрыднай бітве за нашу памяць, за нашых пакутнікаў, за сьвятыя крыжы.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

22 студзеня 2019 г.

23/1/2019 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2019
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь