Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Трэба сур’ёзна паставіцца да гібрыдных правакацыяў Масквы

(Лістападаўскі Сойм 2018 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

11 лістапада ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Рэжым перапужаных ідыётаў” (публікуецца). Гаворка пра мэтадалогію маскоўскай гібрыднай вайны ў Беларусі і пра разьвіцьцё рэжымнага наступу на Народны Мэмарыял Курапаты. Адзначана спроба крыміналу падкупіць функцыянераў Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і ўцягнуць іх ў дзеяньні рэжыму ў Курапатах.

З дакладам выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Партыі і Фронту. Выступоўца падвёў вынікі міжнароднай канфэрэнцыі на тэму Курапатаў, якую арганізавала Амбасада Летувы ў Менску і дзе выступілі з дакладамі і ў дыскусіях сябры КХП-БНФ — абаронцы і стваральнікі Народнага мэмарыяла Курапаты.

На канфэрэнцыю было запрошана шырокае кола прадстаўнікоў розных грамадзкіх арганізацый, якія таксама апякуюцца Курапатамі. Удзельнікі з цікаўнасьцю пазнаёміліся з выступамі летувіскіх гасьцей, якія распавялі пра грамадзкую працу ў Летуве у рамках тэмы ўшанаваньня памяці ахвяраў маскоўска-бальшавіцкай акупацыі і герояў народнага змаганьня. Асноўная розьніца ў нашым досьведзе палягае ў тым, што ў Летуве дзяржава напоўніцу падтрымлівае гэтую дзейнасьць, а ў нас існуючы рэжым стварае перашкоды і сістэматычна перасьледуе народных актывістаў. Такім чынам, упершыню за 30 гадоў пасьля адкрыцьця праўды пра Курапаты, за дзесяцігоддзі стварэньня і абароны Народнага мэмарыяла адбылася міжнародная канфэрэнцыя, прысьвечаная Курапацкай сьвятыні. Будзем спадзявацца, што яна стане важным этапам у міжнародным супрацоўніцтве ў справе захаваньня агульнай памяці народаў аб ахвярах і перажытым пад маскоўска-бальшавіцкай акупацыяй.

Інфармацыя пра інцыдэнт з групай “жыванароджаных” правакатараў (які пракамэнтаваў у сваім выступе старшыня Партыі), што куражуцца перад рэжымным начальствам у розных афіцыйных установах РБ толькі пачынае распаўсюджвацца ў інфармацыйнай прасторы. Але ўжо першыя водгукі сьведчаць аб тым, што нягледзячы на зьнешне вадэвільную пастаноўку раэльных падзей беларусы адэкватна разумеюць, што ў наяўнасьці гнюсная правакацыйная дзейнасьць імпэрскай агентуры ў нашай краіне. Людзі не спачуваюць лукашэнкаўскім начальнікам, тыя выглядаюць сьмешна і паводзяць сябе не як дзяржаўныя дзеячы (нечакана яшчэ раз раскрылася іхняя сутнасьць наёмнікаў васальнага рэжыму Масквы). Але за гэтым выразна праглядаецца галоўная мэта маскоўскіх арганізатараў правакацыі: дэмаралізаваць наша грамадзтва, даказаць людзям, што яны ня маюць ніякага апірышча і ніякай дзяржаўнай абароны на сваёй тэрыторыі, што беларусы павінны пачувацца ненадзейна ў сваёй краіне, калі ўжо ў паводзінах чыноўнікаў няма надзейнасьці. Нам выразна намякаюць, што “толькі аднаўленьне СССР (чытай – уваходжаньне Беларусі ў РФ) можа гарантаваць стабільнасьць і сацыяльную абароненасьць для беларускіх грамадзян”. Вядзецца падступная гібрыдная гульня, першыя этапы якой мы назіраем у нашай рэчаіснасьці апошняга часу.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны пагадзіліся, што грамадзтва павінна сур’ёзна паставіцца да гібрыдных правакацый Масквы, памятаючы, што з падобнага, на першы погляд абсурднага, пачыналася падрыхтоўка да інвазіі “зялёных чалавечкаў” ва Украіну. Рэжымнае ўварваньне ў Курапацкую сьвятыню зьяўляецца часткай гэтай гібрыднай дзейнасьці Масквы. Маскве важна зьнішчыць след, доказ свайго маштабнага злачынства на нашай зямлі, сьцерці памяць пра ахвяры і пакуты часоў расейскай акупацыі, прадставіць сябе носьбітам прагрэсу. Нельга пакідаць тэрыторыю Курапацкай сьвятыні без дагляду людзей. Патрыёты павінны прыязджаць з усяе Беларусі ў Курапаты і сачыць за тым, што адбываецца там. Каб паставіцца на супраціў, калі рэжым пачне зьнішчэньне крыжоў і магіл нашых пакутнікаў.

Сойм таксама разгледзеў планы партыйнай дзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
11 лістапада 2018 г.

13/11/2018 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2018
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2018
Сувязь