Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ДЗЯДЫ Ў КУРАПАТАХ. 2018г.

Паважаныя спадарыні і спадары, дарагія землякі! Вітаю ўсіх у сьветлым сьвяце Дзядоў. Мы (і я з Вамі ў думках) сёлета зноў прайшлі наш традыцыйны Крыжовы Шлях. Гэта Шлях памяці. Ён вядзе ў будучыню, якая мусіць быць лепшай.

Сёлета наш шлях адбываецца ў драматычны час. Пачалася чарговая атака ворагаў чалавецтва на Курапаты, інсьпіраваная з Масквы. Маскоўскія залежныя людзі, груба парушыўшы закон, захапілі зямлю ў ахоўнай зоне Курапатаў (больш за гектар) і пабудавалі там забаўляльны рэстаран пад назвай “Бульбаш-хол”, па задуме - з інтымнымі пакоямі, лазьняй і гулямі.
Цяпер пад ціскам грамадзкасьці аб’ект перайменавалі ў “Поедем поедім”. Пад аховай улады там ядуць, п’юць, танцуюць, ладзяць файервэркі, зьбіраюць кампанію беларусажэрцаў, якія галёкаюць, што, маўляў, правільна некалі зрабілі іхныя сталінскія забойцы, што расстралялі ў Курапатах наш народ.

Мараль гэтага ўсяго вядомая. Плююць у твар тым, хто дазваляе пляваць. Тут правакацыя дрэнных людзей, дзе помста можа стаць неўнікнёнай.

На пачатку пракуратура, якую, відаць, не папярэдзілі, запатрабавала выканаць закон, ліквідаваць у ахоўнай зоне незаконнае будаўніцтва і ва ўсім разабрацца. Але рэжымныя ўлады, замест таго, каб ліквідаваць незаконны аб’ект і аддаць пад суд захопнікаў тэрыторыі ў ахоўнай зоне, ліквідавалі якраз ахоўную зону, а крымінал пакінулі. Больш таго, падаравалі ім захопленую зямлю 1 га і 20 сотак у арэнду на 99 гадоў з сімвалічнай аплатай 117 даляраў у месяц. І цяпер яны там весяляцца ля магілаў нашых дзядоў, а мо і на касьцях, бо тое месца яшчэ не дасьледвана. Вось што такое антыбеларуская ўлада і гангстэры каля ўлады.

Адначасна з рэстаран-атракцыяй пачаўся наступ на Народны Мэмарыял Курапаты. Антыбеларуская ўлада, якая ўвесь час гнобіла Курапаты, вырашыла ўсталяваць там пад выглядам помніка сваю канструкцыю. Гэтая чужародная канструкцыя, ушчэмленая ў цэнтры на “Галгофе”, разбурыць і вобраз, і сакральны дух Народнага Мэмарыяла. Грамадзкасьць і людзі — стваральнікі Мэмарыяла — супраць такога злоснага ўчынку і прапанавалі ўладам іншую пляцоўку побач з Курапатамі. Урэшце, падыйшлі да кампрамісу, каб паставіць канструкцыю ў пачатку Курапатаў каля аб’язной дарогі. Нават аўтары гэтага знака пагаджаліся на такое рашэньне, і Грамадзкая Дырэкцыя Народнага Мэмарыялу была ня супраць. Але рогам уперлася міністэрства культуры. Ім трэба залезьці на “Галгофу”, усё тут папсаваць і потым гэтую канструкцыю як памятны знак разам з тэрыторыяй Курапатаў перадаць на гаспадарчы баланс нейкай сваёй ведамаснай арганізацыі, якая стане тут гаспадарыць па інструкцыі і па ўказаньнях. Вось што гэта ўсё абазначае.

Рэжымная бюракратыя хоча захапіць Народны Мэмарыял і пазбавіць народ яго волі. Чынавенства ў падрэжымнай Беларусі гэта ёсьць ворагі Беларускага народа. Гэта, як саранча, якую ня вытравіш ні дустам, ні карбафорсам. Там, куды дапнуць падрэжымныя чыноўнікі, там усё мярцьвее і абарочваецца супраць людзей.

20 гадоў яны, на чале са сваім начальнікам, абплёўвалі, гадзілі і разбуралі Курапаты. Але народ сам, сваёй воляй стварыў тут Мэмарыял. Ён магутны. Ён ёсьць і будзе. І тады чыноўнікі вырашылі ўлезьці сюды самы пад выглядам дабрадзеяў, каб потым указваць чалавеку, дзе ён павінен маліцца, па якіх дарожках хадзіць, дазваляць ці не дазваляць ставіць крыж, ці пакласьці камень.

Тым часам Народны Мэмарыял — гэта помнік вечнасьці. Крыжовае шэсьце — гэта частка Мэмарыялу Вечнасьці, калі людзі нясуць крыжы і ставяць іх на магілах расстраляных. І так з году ў год, з пакаленьня ў пакаленьне. Кожны можа прынесьці сюды знак сваёй памяці, пашаны і смутку. Помнік і памяць будуць існаваць вечна. Але гэта ўсё плянуе зьнішчыць тут антыбеларуская ўлада. Мы ведаем яе натуру, яе зьдзек над нацыяй і людзьмі. Мы супраць устаноўкі чужароднай канструкцыі на “Галгофе” Народнага Мэмарыялу.

Я прасіў бы ўсіх падтрымаць гэтую пазыцыю, каб не пусьціць рэжымнае чынавенства ў сьвятое месца.

Прапаную пасьля гэтага мітынгу Памяці і Жальбы сабрацца тут актыўным людзям, энтузіястам, абаронцам Беларусі і запачаткаваць Аргкамітэт Усебеларускай Мэмарыяльнай канфэрэнцыі грамадзкасьці Рэспублікі Беларусь. Трэба арганізаваць такую канфэрэнцыю па пытаньнях ушанаваньня народнай памяці і народных магіл, падрыхтаваць дакуманты ў ЮНЭСКА, звароты да суседзяў і грамадзянскай супольнасьці памежных краінаў.

У заключэньне я, як чалавек, магчыма, найбольш абазнаны аб Курапатах, хачу нагадаць пра сэнс і зьмест Курапатаў. Гэта магільнік масавых расстрэлаў людзей расейскімі бальшавікамі ў часы сталінскага генацыду 1937-1941 гг. На працягу пяці гадоў, дзень і ноч, сюды вазілі машынамі на расстрэл людзей, якіх хапалі па маскоўскіх планах і сьпісах у гарадах і вёсках Беларусі. У большасьці людзей расстрэльвалі па рашэньнях пазасудовых ворганаў (так званых “троек”). Кожны дзень з НКВД БССР у Маскву ішла інфармацыя аб колькасьці і статусе расстраляных. Гэта быў канвеер, машына зьнішчэньня людзей.

У 1988 годзе Курапацкія магілы былі дасьледваны мной археалагічным мэтадам у рэчышчы крымінальнай справы, распачатай пракуратурай БССР. Археалагічны мэтад даў магчымасьць выявіць і навукова абгрунтаваць, што ў канцы 40-х–пачатку 50-х гадоў адбылася выемка парэшткаў людзей з расстрэльных ямаў. Пахавальны пласт застаўся толькі на глыбіні каля двух мэтраў. Падлікі паказалі, што рэальная колькасьць расстраляных і закапаных у Курапатах сягае каля чвэрці мільёна чалавек. Гэта ёсьць навукова аргумэнгтаваны факт.

Тым часам крыміналістыка апэруе толькі ўлікамі. Гэта значыць — толькі канкрэтна адкапанымі парэшткамі людзей, тымі, што засталіся на дне магільных ям. Адсюль зьявілася лічба — 32 тысячы забітых. Гэта важна для суда. Тым часам для гісторыі істотнымі зьяўляюцца якраз навуковыя дасьледваньні і аргумэнты. Вось чаму мы абяўляем пра 250 тысячаў забітых у Курапатах.

Калі будуць адчынены архівы, то шмат што яшчэ дадасца да нашых дасьледваньняў і ведаў. Але шчыра скажу: гледзячы на гэты сьвет, я ня надта на тыя архівы спадзяюся. Людзі, якія ў аблачэньні япіскапаў РПЦ пагражаюць чалавецтву “адкрыць атамны чарнобыльскі кранік”, а іншы, у каго кнопка вайны, вяшчае, што ў выніку атамнай вайны рускія пойдуць “у Рай”, а астатнія “здохнуць”, — такія людзі маралі ня ймуць. Мы тут, у Курапатах, гэта добра разумеем. Гэта такія вось “кранікі” і крамлёўскія гномы пакінулі нам пасьля сябе Курапаты. Гэта іхняя подлая ўлада і акупацыя зрабілі зь Беларусі магілу. Вечна гарэць ім у пекле — гангстэрам і забойцам, — а ня быць у раі.

Памятайма Купапаты! Аберагайма магілы нашых закатаваных продкаў, эліту і простых людзей! Дбайма пра нашу мову і свабоду! Любем Беларусь і наш народ! Слава дзядам! Слава Айчыне!

28 кастрычніка 2018 г. Зянон ПАЗЬНЯК

29/10/2018 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2018
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024