Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Спэцапэрацыя ўлады ў Курапатах

На працягу 24 гадоў, існуючы ў Беларусі рэжым, выконваў адну з галоўных задач, пастаўленых перад ім Масквой – зьнішчэньне Курапацкай сьвятыні, ліквідацыя матар’яльнага сьведчаньня жудаснага злачынства на нашай зямлі, зьдзейсьненага расейскімі акупантамі ў Беларусі.

Чаго толькі ні наглядзеліся, ні наслухаліся мы за гэты час! Афіцыёзная прапаганда пераўзыходзіла сама сабе. І гэта ўсё пасьля афіцыйных археалагічных дасьледваньняў Інстытута гісторыі Акадэміі Навук у 1988 годзе (пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка) сумесна з Пракуратурай БССР і Міністэрствам Унутранных справаў у рэчышчы крымінальнай справы, калі было даказана, што расстрэлы людзей у Курапатах выконваў савецкі НКВД. Пасьля працавала спэцыяльная Урадавая Камісія, якая вывучыўшы справу, таксама вынесла вердыкт аб расстрэлах НКВД. Савет Міністраў БССР паставіў у Курапатах памятны камень з эпітафіяй аб будучым помніку.

Для камуна-расейскай прапаганды (і ўвогуле для прапаганды) нішто ня мае значэньня. Яна працягвае лгаць. Друкаваліся артыкулы, дэманстраваліся “аўтарскія фільмы”, у якіх даказвалася, што расстрэлаў на гэтым месцы ў 1937-41 гг. не было, што гэта рабілі немцы, што расстрэльвалі габрэяў і г.д. Адкрывальніка Курапатаў Зянона Пазьняка і абаронцаў сьвятыні шальмавалі , засылалі ў Курапаты “ветеранов” і “возмущённых граждан”, якія ізгаляліся над абаронцамі і памяцьцю пакутнікаў. Трэба было мець моцныя нэрвы, каб не адказваць на заведамыя гнюснасьці.

Падчас крыжовых шэсьцяў на “Дзяды” рэжым выпускаў на удзельнікаў правакатараў і загадваў міліцыі абыходзіцца зь беларусамі брутальна і груба. На працягу гадоў рэжым арганізоўваў напады вандалаў на сьвятыню. Яны ламалі крыжы, раскопвалі магілы.

Сябры КХП – БНФ злавілі ўначы двух маладзёнаў, якія ламалі крыжы. Высьветлілася, што маладзёны – сыны расейскіх афіцэраў, якія робяць кар’еру ў Беларускай арміі. Маладзёнаў падвялі пад амністыю.

Увосень 2001 года адбылася самая маштабная спэцапэрацыя рэжыму па ліквідацыі Курапацкай сьвятыні. Сталі будаваць аўтастраду праз могільнік. На тэрыторыю Народнага Мэмарыяла ўварваліся трактары і бульдозэры, пачалі валіць крыжы і нішчыць магілы. На працягу трох месяцаў патрыёты стаялі на абароне сьвятыні і аказвалі супраціў сілам міліцыі і КГБ. Пацярпелі сотні людзей. Дзякуючы міжнародным пратэстам татальнае разбурэньне ўдалося спыніць, хоць дарогу і пабудавалі.

Але блюзьнерства не спынялася. Каля Курапацкай сьвятыні, у ахоўнай зоне помніка, пры падтрымцы ўлады і, парушаючы закон, пабудавалі рэстаран для гулянак і інтымных забаваў. Вось аблічча гэтай улады.

Цяпер пачалася адпрацоўка новага праекта зьнішчэньня Народнага Мэмарыялу. Рэжым вырашыў разграміць помнік знутры пад выглядам сваёй “мэмарыялізацыі” — ўсталяваньнем свайго «памятнага знаку» ў цэнтры Народнага Мэмарыяла на Галгофе. Праекты гэтага “знака” шакавалі людзей сваімі дзікімі і неадпаведнымі месцу формамі. Не было нават ніякага грамадзкага абмеркаваньня. Але якія “конкурсы” могуць быць з антыбеларускай сістэмай, якая выконвае задачу па ліквідацыі нацыянальнай сьвятыні?! Пра гэта і казаць лішне, праблема ня ў тым. Гэты «знак» сваёй дысгарманічнай формай і несувымерным маштабам разбурыць ансамбаль Народнага Мэмарыяла, пазбавіць яго сакральнага духу. На гэта і разьлічваюць рэжымныя ўлады. Прытым калі аўтары канструкцыі пагадзіліся паставіць яе ў іншым месцы, то ўлада катэгарычна супраць. Такім чынам ўся афёра бачна няўзброеным вокам.

У той самы час, калі рэжым разгортвае сваю разбуральную дзейнасьць у Народным Мэмарыяле, за 50 мэтраў ад Курапатаў напоўніцу функцыянуе згаданы забаўляльны рэстаран “Поедем-поедім”, гучыць вясёлая музыка, пьянае галёканьне, файервэркі, падасланыя асобы з нізкім узроўнем сацыяльнай адказнасьці наладжваюць скокі, дэманструюць свой цынізм і робяць сэлфі. І псавальная “мэмарыялізацыя”, і рэстараннае блюзьнерства адбываюцца адначасова на тэрыторыі Народнага мэмарыяла і побач з Курапатамі. І першае і другое арганізавана адной і той жа ўладай. У наяўнасьці акт маштабнай сацыяльнай псіхапатыі, брыдкай амбівалентнасьці паводзінаў.

На сьвятой зямлі разгортваецца злачынства супраць беларускага народу. Ня можа, не павінен чужародны «знак» убудовацца ў ансамбль Мэмарыяла на Галгофе. Гэта кашчунства. Спыніцеся.

Трэба ўсім грамадзтвам, ўсім народам абараніць Народны Мэмарыял ад псаваньня. Прэч з чужароднай канструкцыяй! Прэч з планамі разбурэньня! Спыніцеся!

21/10/2018 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2018
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2018
Сувязь