Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Аб Народным мэмарыяле Курапаты

Адкрыты ліст

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Аб Народным мэмарыяле Курапаты

Як стала вядома беларускай грамадскасці, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь выказалася па праекту мемарыяльнага знака ва урочышчы Курапаты—месце згубы ахвяр расейска-бальшавіцкіх палітычных рэпрэсій. Як вынікае з паведамленняў СМІ, разглядаецца магчымасць усталявання мемарыяльнага знака ў цэнтры “Народнага мемарыяла Курапаты”—у непасрэднай блізказці ад яго цэнтральнай часткі “Галгофы”.

Мы выказваем катэгарычную нязгоду з падобнымі намерамі.

“Народны мемарыял Курапаты” створаны ў адпаведнасьці з беларускай нацыянальнай традыцыяй. Мэмарыяльныя помнікі і могілкі такога кшталту ёсьць у Беларусі і за яе межамі (Беласточчына). Гэтая традыцыя падтрымана грамадскасцю і меркаваннямі, выказанымі Праваслаўнай царквой і Каталіцкім касцёлам. У прыватнасьці, у лісьце ад 20.12.1993 г. за № 779 на адрас Міністэрства культуры Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Партыяшшы экзарх усяе Беларусі Філарат адзначыў “…пажадана было б у Мемарыяле “Курапаты” прадугледзець: крыж на кожнай яме-магіле, мемарыял-могілкі абмежаваць дэкаратыўна-мастацкай агароджай, пры будаўніцтве Мемарыяла ані пад якім выглядам не дапускаць раскопак і пашкоджанняў ям-магіл”. У пісьме ад 29.12.1993 г. за №73 на адрас Міністэрства культуры Ксёнз-магістр пробашч Касьцёла св. Сымона і св. Алены Уладыслаў Завальнюк адзначыў “…імкнучыся дасягнуць кансэнсуса ў архітэктурным афармленні мемарыяла Курапаты Рымска-каталіцкая канфесія Рэспублікі Беларусь рэкамендуе прадугледзіць … захаванне ям-магіл, устаноўку на кожнай яме-магіле крыжа, стварэнне алеі смутку са знакамі з іншых месцаў масавых рэпрэсій, устаноўку на алеі смутку манументальнага сімвала-крыжа, захаванне драўлянага крыжа як сімвала гісторыі, стварэнне ў пачатку алеі смутку міжканфесійнай капліцы “Святыні памяці”, абнясенне па перыметру могілак мастацкай агароджы, уздоўж сцежак на адпаведна свабодных месцах прадугледзіць устаноўку памятных знакаў у памяць вядомых дзеячоў дзяржавы, культуры і духоўнага жыцця беларускага народа, загінуўшых пад час масавых рэпрэсій. На прылягаючай да гістарычнага помніка ахоўнай зоне: размяшчэнне Храма-Касцёла, пантэона адміністрацыных пабудоў мемарыяла, пляца масавых набажэнстваў…”.

Прапановы выказаныя Праваслоўнай царквой і Рыма-каталіцкім касцёлам былі падтрыманыя і ня выклікалі пярэчанняў у беларускім грамадстве.

Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя—БНФ, ГА “Хрысціянская злучнасць “Курапаты”, створаная імі Грамадзкая дырэкцыя Народнага Мэмарыяла “Курапаты”, іншыя зацікаўленыя арганізацыі і грамадзяне пры падтрымцы навуковага кіраўніка Мемарыяла Майі Тодараўны Кляшторнай на працягу дваццаці апошніх гадоў стварылі Народны мемарыял “Курапаты”, запачаткаваны 29 кастрычніка 1989 года ўсталяваньнем Крыжа пакуты, прынесенага на руках тысячамі людзей.

Мы лічым недапушчальнымі любыя непрадуманныя дзеянні па стварэнні на тэрыторыі Мемарыяла пабудоў, якія парушаюць прынятую кансэнсусам беларускім грамадствам канцэпцыю захавання гістарычнага помніка. Недапушчальныя дзеянні выклікаюць у беларусаў непрыняцце і пратэст. Народны Мэмарыял стварыўся як унікальны вечна жывы помнік, у падтрымцы якога прымаюць удзел ўсе пакаленні.

Мы заклікам адказных работнікаў Міністэрства культуры, іншых дзяржаўных і грамадскіх структур да разважлівасці—не рабіць дзеянняў якія могуць прынесці шкоду гістарычнаму помніку і нашай гістарычнай памяці. Мы чакаем ад Міністэрства культуры рашэння і пастановы аб устаноўцы памятнага знака не ў цэнтры Народнага Мэмарыялу, а побач з Курапатамі на пляцоўцы, якую можна скарыстаць пад музейны комплекс.

Намеснік старшыні Кансерватыўна- Хрысціянскай Партыі—БНФ
Юры Беленькі
Намеснік старшыні ГА “Хрысціянская злучнасць “Курапаты”
Віктар Рабушка
г. Мінск
9 кастрычніка 2018 г.

11/10/2018 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2018
П А С Ч П С Н
« Вер    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2018
Сувязь