Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ДЗЕНЬ СЬЦЯГА І ПАГОНІ

Паважаныя землякі, дарагія беларусы. Сёньня, 19 верасьня, вялікае сьвята. 27 гадоў таму Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь з ініцыятывы дэпутатаў Беларускага Народнага Фронту зацьвердзіў канстытуцыйным законам і прыняў у якасьці дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. Далей...

19/9/2018 › Навіны

Камэнтаваць


ПРАТЭСТ СУПРАЦЬ КАШЧУНСТВА

16 верасьня 2018 г. адбылася чарговая варта ля незаконна-пабудаванай рэстарацыі “Поедем-поедим”.
Сярод удзельнікаў былі сябры КХП-БНФ, неабыякавыя грамадзяне, беларускія патрыёты.

Ужо больш за тры месяцы актывісты штодня прыходзяць на гэтае месца побач з Курапатамі, каб бараніць памяць нявінна забітых у час генацыду. Далей...

19/9/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Завяршэньне сучаснага “НЭПа”

Толькі нямногім з людзей аналітычнага складу мысьленьня стала зразумелым на прыканцы 1999 – пачатку 2000-га года, што ў Расеі пачынаецца новы этап разьвіцьця, які павінен стаць апошнім этапам – паласой сістэмнага крызісу імпэрыі. Паласа павінна завершыцца канчатковым распадам імпэрскага монстра, які ствараўся на працягу стагоддзяў з маленькага Маскоўскага ўлуса Залатой Арды і ператварыўся ў велізарнае імпэрскае валадараньне другое па велічыні пасьля імпэрыі манголаў у гісторыі чалавецтва. Далей...

19/9/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Дзёрзкая апэрацыя ў Сірыі

Гэтая дзёрзкая апэрацыя ўвойдзе ў гісторыю вайны ў паветры!

ВПС Ізраіля незаўважна для РФ разбамбілі аб’екты ў зоне дзеяньня найноўшых расейскіх ЗРК С-400, С-300 і “Панцыр-С1”, састрэлены расейскі разьведчык Іл-20. У выніку 15 расейскіх вайскоўцаў зьнішчана, Ізраіль паказаў нізкі ўзровень баездольнасьці расейскіх ВКС адным ударам. Далей...

19/9/2018 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2018
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь