Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: Дзень Беларускай вайсковай славы

Дарагія землякі, дарагія беларусы!
Віншую ўсіх зь Днём Беларускай вайсковай славы. Наша вялікая ахвярная, слаўная гісторыя заклікае нас быць і ганарыцца родам. Было шмат бітваў, у якіх наша войска і наш вялікі народ вырашалі лёс хрысьціянскай цывілізацыі і сваю будучыню. Нашы продкі, якія называліся даўней ліцьвінамі, надоўга абламалі рогі немцам пад Грунвальдам, туркам пад Венай, маскоўцам пад Воршай 8-га верасьня 1514 года, калі ўтрая меншае войска Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам гэтмана Астрожскага разграміла маскоўскую 80 тысячную арду, гнала маскоўцаў сем кілёмэтраў і секла без упынку, пакуль ня высекла. Гэтая перамога надоўга спыніла маскоўскія бандыцкія напады на нашу зямлю, а сама бітва па сваім вайсковым майстэрстве ўвайшла ў гісторыю ўзорных вайсковых перамог і ў падручнікі па ваеннай справе.

Такой была наша слаўная гісторыя ў далёкія часы і такімі былі нашы высокародныя і моцныя продкі.

Родную дзяржаву разбурылі супольна тры імпэрыі, аб’яднаўшыся супраць нашай шляхецкай дэмакратыі — гэта аўстрыйскі, прускі і маскоўскі хаўрус. Нашчадкі гэтых імпэрыяў і цяпер перашкаджаюць нашаму адраджэньню. Але яно дзеецца, крок за крокам, нягледзячы на няспынны націск Масквы і здраду здраднікаў. І ніхто зь іх ня ведае, ніхто не спадзяецца, узброіўшыся да зубоў, што зброя ім гэтая ўжо не спатрэбіцца, што якраз у Беларусі яшчэ раз (і апошні) знойдзе імпэрыя сабе магілу.

СЬВЯТКУЙМА НАШЫЯ НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ СЬВЯТЫ. ПАМЯТАЙМА ПРА ВОРШУ.
Слава Беларусі!
Слава Вялікаму Княству Літоўскаму!
Слава вялікім перамогам!
Моцным у веры — слава!


8 верасьня 2018 г. Зянон ПАЗЬНЯК

9/9/2018 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2018
П А С Ч П С Н
« Жні    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2018
Сувязь