Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ВІНШАВАНЬНЕ СА СЬВЯТАМ

Паважаныя землякі, дарагія беларусы! Віншую ўсіх з найвялікшым нацыянальным сьвятам — Днём Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь! 25-га жніўня 1991 года, пасьля ўпартага і зацятага змаганьня дэпутатаў Народнага Фронту з дэпутатамі камуністычнай намэнклятуры, Вярхоўны Савет аднагалосна надаў сілу канстытуцыйнага закону Дэклярацыі аб суверэнітэце Беларусі, прынятай у 1990 годзе. З 25 жніўня 1991 года Беларусь стала незалежнай дзяржавай. Самае галоўнае ў тым, што Незалежнасьць стала палітычнай рэальнасьцю. Неўзабаве былі вернутыя і зацьверджаныя ў якасьці дзяржаўных сімвалаў беларускі Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня, створаныя новыя міністэрствы, нацыянальнае войска, амбасады, межы, беларускія грошы, грамадзянства, наладжаныя міжнародныя сувязі. Дзяржава Рэспубліка Беларусь была прызнана ва ўсім сьвеце. Пачалося культурнае і дзяржаўнае будаўніцтва вялікай Беларускай нацыі, пасьлядоўніка Вялікага Княства Літоўскага, гістарычных ліцьвінаў і магутнай культуры. Вярнулася беларуская школа, узьнікла радасьць нацыянальнага існаваньня і сьветлы погляд у будучыню.

У 1994 годзе Беларусь стала ахвярай прамаскоўскай унутранай акупацыі, спланаванай Лубянкай і Крамлём. 24 гады антынацыянальнай цемры мелі катастрафічныя вынікі для краіны. Але Сьцяг Незалежнасьці над намі лунае. Ён у гары. Нішто ня зьнішчыць Беларускую ідэю, якія б разбурэньні ні працягваліся. Краіна вернецца ў пачатак да 25 Жніўня і пойдзе наперад вялікім народам. І тады ўжо — навечна.

Жыве Беларусь! Са сьвятам! Слава Айчыне!

25 жнівень 2018 г. Зянон ПАЗЬНЯК

25/8/2018 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2018
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2018
Сувязь