Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

100 ГОД БНР. СЬВЯТКАВАНЬНЕ Ў АМЭРЫЦЫ

8m.JPG
У нядзелю 25 Сакавіка грандыёзнае адзначэньне стагоддзя аб’яўленьня незалежнасьці БНР адбылося ў ЗША. Імпрэза была ў Нью-Брансьвіку (штат Нью-Джэрзі) у велізарнай залі гатэля Гаят. Арганізатары: Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (ньюджэрсійскі і ньюёрскі аддзелы) і беларкуска-амэрыканскае згуртаваньне “Пагоня”.

На працягу апошніх 20-ці гадоў мне прыходзілася бываць тут амаль на ўсіх сьвяточных адзначэньнях даты 25 Сакавіка. Але гэтым разам уражаньне незабыўнае. Людзей прышло амаль у два разы больш, чым плянавалі (каля трохсот асобаў). Суматоха выглядала вельмі жывапіснай. Мне такая натуральная атмасфэра заўсёды даспадобы.

Па праграме былі выкананыя ўсе куртуазыйныя патрабаваньні: гімны, чытаньні, вітаньні, тэлеграмы, ганаровыя госьці і г. д. Сярод ганаровых гасьцей — першы амбасадар ЗША ў Беларусі Дэвід Суорц (”найлепшы сябра беларусаў”, як мы яго называем), кангрэсмэны Фрэнсіс Палёнэ, Крыс Сміт, Джан Кунштадтэр (намесьнік амбасадара ЗША ў Беларусі ў 2000-2001 гг.), госьці ад іншых дыяспар, госьці зь Ліды і зь Менску.

Выдатна прамаўляў Юры Беленькі аб лініі падзей ад БНР да Рэспублікі Беларусь.

Пранікнёныя словы пра Беларусь і беларускіх людзей сказаў Джан Кунштадтэр. Запомнілася, калі ён казаў пра бабулек, што працуюць на полі і агародзе, пра зямлю пад пазногцямі іхных рук, пра іхную працу, якая спрыяе існаваньню нацыі. Прагучэла гэта вельмі па чалавечы. Джан выступаў па-беларуску. Беларускую мову ён вывучыў у Беларусі за сем месяцаў і карыстаецца ёй з задавальненьнем.

Пасьля выступаў і дакладаў адбыўся канцэрт на вышэйшым узроўні, бо беларусы Амэрыкі маюць магчымасьць слухаць знакамітую беларускую сьпявачку з самабытнай манерай выкананьня і выдатным характэрным голасам — Валянціну Пархоменку. У ЗША яна выступае разам з мужам, сьпеваком і музыкантам Алесем Казаком і дачкой Вольгаю, якая ня толькі сьпявае, але і піша музыку. На гэтым канцэрце стагоддзя трыа Казакоў выступіла на моцным уздыме. Уражаньне незабыўнае.

Відаць сам дух стагоддзя БНР падзейнічаў на ўсіх.

Бліскуча прасьпяваў свае песьні сьпеўная легенда Беларускага Народнага Фронту 90-х гадоў Сяргей Сокалаў-Воюш. Некаторыя песьні Воюш выконваў па просьбе прысутных. А знакаміты гімн БНФ “Фронт” сьпявалі разам зь ветэранамі Фронту ў залі.

Удзельнікі сходу прынялі дзьве рэзалюцыі па выніках выступаў і дакладаў, далі ацэнку рэпрэсіўным дзеяньням рэжыму ў Беларусі, якія адбыліся 25 Сакавіка ў Дзень стагоддзя БНР, і выказалі патрабаваньне вызваліць незаконна арыштаваных людзей.

Здымкі са старонкі Віталя Зайкі

1. Выступае Зянон Пазьняк
2. Галіна Пазьняк, Юры Беленькі, Зянон Пазьняк, Дэвід Суорц
3. Віталь Зайка і Юры Беленькі
4. У залі гатэля Гаят
5. Валянціна Пархоменка і Вольга Казак
6. Тaцьцяна Красоўская, Ганна Сурмач, Натальля Федарэнка
7. Сьпявае Сяргей Сокалаў-Воюш
8. Фатаграфія на памяць

1nm.JPG

2m.JPG

3m.JPG

4m.JPG

5-_n.jpg

6m.JPG

7-_n.jpg

8m1.JPG

25 сакавіка 2018 г. Зянон ПАЗЬНЯК

27/3/2018 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2018
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2018
Сувязь