Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

VOX ANGELICA

vokl-vox-m.JPG
Выйшла кніга перакладаў паэзіі Зянона “Vox Angelica” — выданьне ў пэўнай ступені ўнікальнае, зьмяшчае каля 200 вершаў Зянона па-беларуску і пераклады іх на 32 мовы сьвету пад адной вокладккай. (Выданьне – «Беларускія Ведамасьці», Варшава).

Акрамя друку на мовах распаўсюджаных у сьвеце, ёсьць пераклады на фарэрскую, удмурцкую, крымска-татарскую, ісляндзкую і іншыя менш знаныя нацыянальныя мовы. Найбольш перакладзена па-польску (чатыры перакладчыкі), па італьянску, грузінску і ўкраінску. Ёсьць пераклады на мову хінды, лаціну, турэцкую і, практычна, на ўсе эўрапейскія мовы.

У красавіку плянуецца прэзэнтацыя кнігі ў Нью-Ёрку. Ніжэй зьмяшчаем рэпрадукцыю вокладкі выданьня і тытульнага развароту, а таксама прадмову да кнігі, некалькі вершаў па-італьянску, нямецку, украінску, ангельску і на лаціне.

18 сакавіка 2018 г. Марыля Якушэвіч

Прадмова
(VOX ANGELICA. Кніга перакладаў.)

Тут сабраныя пераклады выбраных вершаў на 32 мовы сьвету. Найбольш лічэбна пададзены пераклад на польскую мову. Па-польску па свайму жаданьню перакладалі чатыры перакладчыкі: Ірэна Грынцэвіч, Адам Паморскі, Чэслаў Сэнюх, Рамуальд Мячкоўскі. Паэтэса Ірэна Грынцэвіч раней пераклала дзьве мае кнігі вершаў — “Дарога” і “Тэрра Дэй” ( з тых перакладаў якраз зроблена выбарка для гэтага выданьня). Рэшта перакладаў на іншыя мовы вымагала немалога энтузіязму па арганізацыі працэсу. Арганізацыйную працу зрабіў вядомы знаўца моваў мастацтвазнавец Валеры Буйвал. Ён жа падрыхтаваў падрадкоўнікі і пераклаў некалькі твораў на лаціну. Спадару Валеры мая велізарная падзяка.

Уся праца над гэтай кнігай, пачынаючы ад аўтара, зроблена на грамадзкай (бясплатнай) аснове. Мне такая пазыцыя блізкая і зразумелая, бо зьяўляецца звыклым рэжымам маёй творчасьці. Я прыемна ўдзячны ўсім паэтам і перакладчыкам і з задавальненьнем іх тут усіх называю. Гэта: Эн Мур (ангельская мова, ірляндзкая мова), Ксенія Страціева (баўгарская мова), Жужана Лэндль (вугорская мова), Іраклі Бэрыдзе (грузінская мова), Эмзар Кахідзэ (грузінская мова), Пармэш Рудра Ёшы (мова хінды), Марыя Вэсэль (дацкая мова), Вікторыя Расмусэн (ісляндзкая мова, фарэрская мова), Вера Фігерола (іспанская мова), Дарыа Фэрціліа (італьянская мова), Марці Бафіл Парэрас (каталёнская мова), Сэрвэр Бэкіраў (крымскататарская мова), Валеры Буйвал (лацінская мова), Жывіле Гуданітэ (летувіская мова), Сьвятлана Грыгор’ева (марыйская мова), Карл Бэрг (нарвэжская мова), Ігар Піменаў і Юліус Смэерс (нідэрляндская мова), Тэрэза Тэкіа (нямецкая мова), Вісэнтэ Брага (партугальская мова), Адам Паморскі (польская мова), Чэслаў Сэнюх (польская мова), Рамуальд Мячкоўскі (польская мова), Ірэна Грынцэвіч (польская мова), Канстанцін Дзімітрэнка (румынская мова), Яна Палякова (славацкая мова), Тацяна Таўш (славенская мова), Марат Тамімдар (татарская мова, турэцкая мова), Алена Ніканава (удмурцкая мова), Іва Падольска (украінская мова), Жан Вэрнье (французкая мова), Зоран Іванішавіч (харвацкая мова), Марыя Кішчанка (чэшская мова), Ціна Ліндгрэн (швэдская мова).

Пераклады на замежныя мовы (назвы мовы) разьмешчаны па альфабэтным парадку. У першай частцы кнігі зьмешчаныя пераклады. У другой (Аснова) — арыгінальныя вершы, зь якіх зроблены пераклад. Усе арыгінальныя вершы ў Аснове пранумераваныя па-парадку. Тым часам перад кожным перакладам на мовы стаіць парадкавы нумар верша Асновы, зь якога зроблены пераклад.

У кнізе найбольш перакладзены вершы малых формаў. Прытым некалькі вершаў перакладзеныя на ўсе мовы. Па-польску, украінску, італьянску, грузінску паэзія прадстаўлена больш аб’ёмна. Прытым рознымі перакладчыкамі. Некаторыя пераклады ўжо друкаваліся ў ранейшых выданьнях. У гэтай кнізе — зроблена зборка, анталогія перакладаў.

Усім працаўнікам кнігі перакладаў аўтар дэкляруе падзяку і найлепшыя зычэньні.

1 студзеня 2018 г. Зянон

ІТАЛЬЯНСКАЯ МОВА
(Italiano)
Пераклаў на італьянскую Дарыа Фэрціліа (Dario Fertilio):

181. Il Principato

Andiamo avanti, ha detto il principe
Al più presto andiamo a casa,
al nostro Principato
Che è bello come una foresta
E chiaro come l’estate
Quando sopra Narac
una cicogna bianca vola.
Là ci aspetta Dio
Là ballano i cavalli con le ali…
Andiamo
Per le montagne e le pianure
Come una lava
Con la Croce e le falci
E con una protuberanca del Sole.
Andiamo
In colonne come la Via del Latte
Quando sparisce la Luna.
Accerchiamo la Terra
Andiamo
Senza riposarci
Al nostro Principato.

(2004)

184. L’Immagine eterna

Nella mia vita ho viaggiato tanto
verso la Belarus.
Adesso lei è nel mio cuore.
Lei è nei miei occhi e nell’anima mia.
Sto navigando alla Belarus
nel mare infinito.
Però quando penso
alla Tua felicità,
O, Patria,
Sarebbe meglio morire
Che vederti in schiavitù.

(2002)

НЯМЕЦКАЯ МОВА
(Deutsch)
Пераклала на нямецкую Тэрэза Тэкіа (Teresa Tecchio):

26. Weisse Ritter

Auf meinem Wege
traf ich einen Reiter
Mit weissem Umhang
und auf einem roten Ross.
– Oh, Ritter, nach wem schaust du aus?
– Ich suche den Wind im Felde, mein Bruder
– Der Wind ist fort, — sagte ich,
– Und er wird auch nicht zurückkehren.
Und ein Wald ist auf dem Schlachtfeld gewachsen.
Ich blieb stehen,
um ihm die Bäume zu zeigen.
– Bleibe nicht stehen. Gehe weiter, –
Sagte der weisse Ritter zu mir.
Dein Feld ist der Weg.
Wenn du stehen bleibst –
Wird auf dem Weg der Wald wachsen.
So sagte er und ritt davon.

(2001)

УКРАІНСКАЯ МОВА
(Українська мова)
Пераклала па-ўкраінску Іва Падольска (Iva Podolska):

160. Краса

Дерева під снігом
І дерева під цвітом
Однаково гарні.
Може тому, що у біле убрані.
Бо коли б сніг став чорним,
Життя стало б нестерпне.
А найтяжче було б,
Як би чорним стало небо.
Бог створив землю
По законах краси
І тому життя чудове єси.

(2013)

АНГЕЛЬСКАЯ МОВА
(English)
Пераклала на ангельскую Эн Мур (Anne Moore) :

33. Polatsk

The bells of Saint Sophia
are ringing.
And a young monk
is writing a Word
In the bright cell.

ЛАЦІНСКАЯ МОВА
(Lingua Latina)
На лaціну пераклаў Валеры Буйвал (Valery Buival) :

146. * * *

Homo non solus est
Quod habet Deum.

razvarot.JPG

vokl-vox-m.JPG

23/3/2018 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2018
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2018
Сувязь