Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: Рэанімацыя афёры пад Курапатамі

(З цыклу «Зацемкі для добрых сяброў»)

Даволі асабліва складваюцца справы вакол зьняважлівай маскоўскай афёры ля Курапатаў. Гаворка ідзе пра вядомае кашчунства супраць сакральнай памяці беларусаў, так званы “Бульбаш-хол” – рэстаран з “інтымнымі пакоямі” ў ахоўнай зоне Народнага Мэмарыялу Курапаты, разьмешчаны там незаконна.

Гэты недабудаваны гадзюшнік пустуе тут ўжо амаль шэсьць гадоў і стаў цалкам засакрэчаным аб’ектам. Рэжым абараніў яго ад закону. Да гэтага часу пабудова ня зьнесена. Парушальнікі закону не пакараныя. Увесь час там вядуцца нейкія таемныя працы. Але ніхто нічога ня ведае. Папаўзьлі чуткі, што рэстаран будуць неўзабаве адчыняць, рыхтуюцца да танцаў, вярбуюць рэстаранную публіку і прастытутак з Масквы (бо беларусы туды ня пойдуць).

Нядаўна журналісты і цікаўнікі паспрабавалі ў каторы раз высьветліць, што там усё ж адбываецца за плотам ў сьмярдзючым месцы. Але, як і ўвесь час, ніхто, ніводная інстанцыя, ні ўлада, ні ўласьнік, ніякая кантора, ні заказчык, ні наваат ахова — ніхто “нічога ня ведае”, ня хоча казаць і ня хоча гаварыць. Усе разьбягаюцца, кідаюць слухаўкі, маўчаць. Хаця назіральнікі бачаць, што ўвесь час там ідзе нейкая падрыхтоўка і пагалоскі не выпадковыя.

Ведаючы характар маскоўскай “ваты” і халуйскі нораў рэжыму, мяркую, што рыхтуецца правакацыя, каб адцягнуць увагу ад вялікага нацыянальнага сьвята — 100 год БНР. Таму рэжымныя ўлады і ўся рэстаранная камарыльля паводзяць сябе так дзіўна — адкрыта нахабна і правакацыйна. Яны ведаюць пра грамадзкую напружанасьць вакол гэтай афёры і тым ня менш стараюцца той злаякасны рэстаран цяпер раскруціць. Такое ўражаньне, што яны выпрабоўваюць цярпеньне людзей і хочуць выклікаць грамадзкія пратэсты, а мо’ нават і пагром свайго “бардэля”, калі б раззлаваным людзям ад зьневажэньня пусьцілі нэрвы.

Наконт пагрома — ня ведаю (не тыпова), але што пратэсты ўзьнікнуць — можна не сумнявацца. І яшчэ невядома што тут выйграе антынародны рэжым. Здаецца, што ўлады ўжо чмурэюць ад няўпэўненасьці, бачачы, як запалоханыя імі людзі ўсё больш і больш адварочваюцца ад рэжыму. У выніку яны нічога ня могуць прыдумаць як толькі правакаваць і душыць. Канцовая дарожка ўсялякай незаконнай улады.

23-01-2018. Зянон Пазьняк

5/2/2018 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2018
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024