Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ВІНШАВАНЬНЕ З НОВЫМ ГОДАМ

Дарагія землякі, адраджэнцы, паважаныя беларусы, віншую ўсіх з надыходзячым новым 2018 годам і спадзяюся, што ён будзе лепшы, чым мінулы 2017-ы, калі мы перажылі рэальную пагрозу для дзяржаўнай незалежнасьці нашай краіны. Гэтая пагроза, аднак, існуе ўжо ўсе 23 гады рэжыму нашага нацыянальнага няшчасьця і вялікіх страт. Але ёсьць надзея на лепшае. Далей...

31/12/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ДА ПЫТАНЬНЯ АБ ЧАРГОВАЙ АФЁРЫ РЭЖЫМНАЙ УЛАДЫ

Ніколі б ні пісаў пра піраміды, біткоіны, блёкчэйны ды так званую “крыптавалюту”, калі б у паветры ні зьявіўся чарговы дэкрэт рэжыму “Аб разьвіцьці лічбавай эканомікі”. Згодна гэтага опуса, беларусам дадуць магчымасьць ствараць біржы так званай “крыптавалюты”, здабываць і абменьваць “крыптафантомы” на рэальныя грошы. Прытым, ня будуць браць за тое падаткаў. Далей...

26/12/2017 › Навіны

Камэнтаваць


ВІНШАВАНЬНЕ З БОЖЫМ НАРАДЖЭНЬНЕМ

Дарагія землякі, адраджэнцы, паважаныя беларусы, віншую ўсіх з Нараджэньнем
Хрыстовым — найвялікшым сьвятам, падзеяй, якая адчыніла новую эру і новую эпоху ў жыцьці
чалавецтва.

Цяпер хрысьціянская вера перажыве цяжкі час ў грамадзтве матэрыяльнага існаваньня,
бязьвер’я, распуснай агрэсіі, геданізму і небывалай свабоды для зла. Але жыве надзея, што гэты
горшы час скончыцца і настане лепшы сьвет. Зьявяцца ў нашай краіне, як і ўсюды, новыя людзі,
людзі гонару і любові, якія будуць шанаваць Айчыну і мову і ўвесь Беларускі народ.

Лепшы сьвет залежыць ад кожнага беларуса. І нават калі хоць адзін чалавек будзе
набліжаць яго сьветлую будучыню — ён зьдзейсьніцца і настане. Зарукай таму ёсьць зямное жыцьцё і Боскі подзьвіг Ісуса Хрыста — непараўнальны прыклад любові, ахвярнасьці дзеля
сьветласьці і вечнага існаваньня людзей.

Слава Ісусу Хрысту!
Са сьвятам Божага Нараджэньня!

25 сьнежня 2017 г.
Зянон Пазьняк.

25/12/2017 › Навіны

Камэнтаваць


«Гэта быў выбух». Зянон Пазьняк пра100 гадоў Ўсебеларускаму зьезду

Сёньня, 18 сьнежня 2017 г. спаўняецца 100 гадоў ад Усебеларускага зьезду 1917 году. На яго сабраліся блізу 2 тысяч дэлегатаў —палітычныя дзеячы з усіх беларускіх губэрняў. Менавіта Ўсебеларускі зьезд пачаў фармаваньне беларускае дзяржавы. Пра важнасьць гэтай падзеі для Беларусі гавораць журналіст Радыё Свабода Дзьмітрый Гурневіч і старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Зянон Пазьняк. Чытаць тут

18/12/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ВЫЗВАНЬНІ МІНУЛАСЬЦІ

(Выступ на сьнежаньскім Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”)

Мінае 2017 год — год містычных надзей і выпрабаваньняў. Мы (наша Партыя) пражылі гэты год не найгорш, з годнасьцю і з выніковай працай, асабліва, калі ўлічыць выпрабаваньні вясны і восені, зьвязаныя з пагрозамі з усходу. Мы прамінулі вельмі небясьпечны палітычны крызіс у нашай часцы Эўропы, калі навокал ужо голасна гаварылі пра небясьпеку вайны і акупацыі Беларусі. Далей...

14/12/2017 › Навіны

Камэнтаваць


РАСЕЯ ТАЕМНА ВЯДЗЕ ПАДРЫХТОЎКУ ДА ВАЙНЫ Ў БЕЛАРУСІ

(Сьнежаньскі Сойм КХП-БНФ)

На Сойме быў зачытаны даклад старшыні КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне” Зянона Пазьняка “Вызваньні мінуласьці” (аб становішчы ў Польшчы і Эўропе ў пасьляялцінскім часе і пэрспэктывы для Беларусі).

Выступілі 14 сябраў Сойму. Далей...

14/12/2017 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазняк: Дэмагогію Лукашэнкі нельга ўспрымаць усур’ёз

http://belsat.eu/programs/zyanon-paznyak-demagogiyu-lukashenki-nelga-usprymats-usur-yoz/

13/12/2017 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2017
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2018
Сувязь