Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ПАДЗЕІ: КАСЬЦЮШКА, КАТАЛЁНІЯ

Сёньня, 21 кастрычніка, адбыліся дзьве падзеі, якія, як любяць казаць палякі, “будзяць кантравэрсіі”. Першая — гэта адчыненьне помніка Андрэю-Тадэвушу Касьцюшку ў Швайцарыі. Тут, праўда, падзея ўрачыстая, важная для беларусаў, прабівалася з цяжкасьцямі, характарызуецца прыватнай ахвярнай ініцыятывай беларускіх энтузіястаў (найперш сп. Аляксандра Сапегі) і таму сёньня (у дзень адкрыцьця) ня час і ня месца для крытыкі (якая была б патрэбнай, але пазьней). Віншую швайцарскіх беларусаў з давядзеньнем добрай справы да заканчэньня.

Другая падзея — доўгі каталёнскі “выхад” з Іспаніі, які ад пачатку выглядае “пшыкам”. Гэтая зьява нас, беларусаў, можа зацікавіць, як прыклад таго, чаго нельга рабіць у змаганьні за волю (і ўвогуле ў змаганьні).

Каталёнцы правялі рэфэрэндум аб незалежнасьці ад Іспаніі, прынялі дэклярацыю аб Незалежнасьці і на гэтым спыніліся. Прапанавалі Мадрыду перамовіцца. Ато, маўляў, калі Мадрыд не захоча перамаўляцца, то аб’явім незалежнасьць. З гледзішча эўрапейскай палітбюракратыі гэта такая разумная дэмакратычная дыпляматыя. Яны так думаюць. Але Мадрыд ад пачатку не прызнаў рэфэрэндум, таму ні на якія перамовы ён у прынцыпе і па вызначэньні з гэтай прычыны ня мог пайсьці. І ня пойдзе. Пры пратэстным абвастрэньні з боку каталёнцаў і забурэньнях (што малаверагодна) Мадрыд законна ўжыве сілу і навядзе парадак, не зважаючы на лямант аматараў дэмакратыі і “заклапочанасьць” Эўразьвязу, які ў сапраўднасьці будзе задаволены дзеяньнямі Мадрыда. Здавалася б кожнаму тое зразумела.

У выніку разгубленасьці і “мудрага” чаканьня каталёнскай палітбюракратыі Мадрыд прыступіў да ўвядзеньня наўпроставага кіраваньня ў Каталёніі, абмежаваў яе аўтаномію і заявіў аб пазбаўленьні ўладных функцыяў каталёнскага ўраду, які павінен быць распушчаны. На працягу шасьці месяцаў будзе выбраны новы каталёнскі парлямант. Чарговыя дзеяньні наступяць неўзабаве.

Каталёнцы пачалі абурацца і масава дэманстраваць нязгоду з Мадрыдам. Але ўсё гэта ўжо горшы варыянт. Выгадны момант быў страчаны ў пачатку.

Каталёнскі рэфэрэндум быў неахайна падрыхтаваны бюракратыяй (без прадбачаньня ўскладненьняў). Рэальна рэфэрэндум не адбыўся (яго нельга залічваць), бо прагаласавалі толькі 43 адсоткі выбаршчыкаў (зь іх 90% — “за”, але ў выніку рэальна за незалежнасьць прагаласава менш за 40 адсоткаў выбаршчыкаў).

Адступіць каталёнцам трэба было якраз тут (пасьля аб’яўленьня вынікаў), зваліўшы віну на Мадрыд, які перашкодзіў галасаваньню з ужываньнем сілы (увёў і задзейнічаў паліцыйныя спэцвойскі). У каталёнцаў была б добрая пазыцыя і пэрспэктыва, разуменьне міжнароднай супольнасьці, кансалідацыя каталёнскага грамадзтва. Наступны крок (у будучыні) мог бы стаць моцным і вырашальным.

Замест разумных паводзінаў (якія падказвала сітуацыя) каталёнскія палітбюракраты стварылі авантуру з дэклярацыяй і з “мудрай” прапановай перамоў з Мадрыдам, страціўшы прыхільнасьць ў Эўропе і, фактычна, амаль што спусьцілі ўсё ў пясок, як быццам не разумелі, што Эўразьвяз (Мадрыд ў гэтай сітуацыі ёсьць Эўразьвяз) па вызначэньні ня будзе падтрымліваць каталёнскую незалежнасьць, тым больш у юрыдычна сумніўным варыянце.

Складваецца ўражаньне, што Каталёнскі рух — гэта яшчэ нясьпелы нацыянальны рух з нявысьпелай Нацыянальнай ідэяй. Палітбюракратыя з сваёй бюргерскай кар’ернай прагматыкай, якая, зыходзячы з сітуацыі, ачоліла грамадзкія імкненьні да незалежнасьці, зрабіла дрэнную паслугу Каталёніі і каталёнцам. Па сваёй прыродзе палітбюракратыя ня здольная ні да рэформ, ні, тым больш, да нацыянальнай рэвалюцыі.

Падзеі ў Каталёніі маглі б дапамагчы разумным беларусам усьвядоміць схаваную небясьпеку правакатараў і правакацыяў у пэрыяд, калі высьпяваюць грамадзкія абставіны. Мэта правакацыяў — ня даць гэтым абставінам сасьпець, выцягнуць сілы пераменаў раней часу, падставіць пад удар. На няўдачах (добра калі на чужых) таксама вучацца. Мяркую, аднак, што і Каталёнія, і Беларусь свайго дасягнуць.

21 кастрычнік 2017 г. Зянон Пазьняк

23/10/2017 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2017
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь