Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: 27 ГАДОЎ ДЭКЛЯРАЦЫІ ПРА СУВЕРЭНІТЭТ БЕЛАРУСІ

Паважаныя землякі, дарагія беларусы, фронтаўцы, адраджэнцы! Віншую ўсіх з Днём Дэклярацыі пра суверэнітэт Беларусі. Гэта была вялікая перамога нацыянпальна-вызвольнага руху, які ачольваў тады Беларускі Народны Фронт.

Масква хацела па-новаму замацаваць свой Савецкі саюз, думала ашукаць беларусаў і ўсе акупаваныя народы СССР, прапанавала прыняць фармальныя дэклярацыі пра нібы та суверэнітэт і потым, нібы та дабраахвотна, заключыць новую дамову пра новы Савецкі саюз, прызнаны міжнароднай супольнасьцю. Камуністы ў БССР на такое пагаджаліся, але насуперак ім стаў Беларускі Народны Фронт. Дэпутаты Фронту ў Вярхоўным Савеце падрыхтавалі і неверагоднымі высілкамі і сьмелай тактыкай дамагліся прыняяцьця не фармальнай, а прынцыпова значымай Дэклярацыі аб суверэнітэце, якая потым, 25 жніўня 1991 года, паслужыла падставай для аб’яўленьня рэальнай дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі і стварэньня незалежнай дзяржавы Рэспублікі Беларусь.

Дэклярацыя аб Суверэнітэце (афіцыйная назва: “Дэклярацыя аб Дзяржаўным Суверэнітэце Беларускай ССР”) — гэта важны палітычны і юрыдычны крок да дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі. Змаганьне за незалежнасьць, за стварэньне незалежнай Беларускай дзяржавы — гэта быў доўгі гістарычны працэс, на шляху якога трэба адзначыць некалькі этапаў. Вызначальныя падзеі і даты беларускай дзяржаўнай незалежнасьці — гэта Акт 25 Сакавіка 1918 года аб Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, Дэклярацыя аб Дзяржаўным Суверэнітэце Беларускай ССР, прынятая 27 ліпеня 1990 года, і вянец усяму працэсу змаганьня за незалежнасьць — 25-ы Жнівень 1991 года, калі Дэклярацыя аб суверэнітэце набыла статус Канстытуцыйнага закона і была ўтворана незалежная Рэспубліка Беларусь з гэрбам “Пагоня”, Бел-Чырвона-Белым Сьцягам і ўсімі атрыбутамі суверэннай дзяржавы.

У вольнай Беларусі пасьля ліквідацыі антыбеларускага рэжыму гэтыя тры даты, тры этапы змаганьня будуць сакралізаваныя (яны ўжо сакралізаваныя) і адлюстраваныя як нацыянальныя дзяржаўныя сьвяты беларускага народа. Сьвятаў нацыі павінна быць шмат. Яны аб’ядноўваюць і ўзвышаюць народ. Памятныя ўрачыстасьці нацыянальнай гісторыі асьвячаюць нацыю, робясь яе відушчай. Дзякуй Богу, што яны, гэтыя сьвяты, у нас ёсьць такога маштабу і што існуе наша дарагая Бацькаўшчына Беларусь.

Слава Айчыне!

27 ліпеня 2017 г. Зянон ПАЗЬНЯК

27/7/2017 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2017
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2017
Сувязь