Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: БЕЛАРУСЫ І ГАБРЭІ ВА ЎСПАМІНАХ АНТОНА ШУКЕЛОЙЦЯ

Мне ўжо прыходзілася пісаць (у сувязі з грубымі выказваньнямі Сьвятланы Алексіевіч) пра закамуфляваную тэндэнцыю ў нямецкай гісторыі падраўняць Галакост і пашырыць адказнасьць за яго на ўсе нацыі, акупаваныя немцамі ў час Другой Сусьветнай вайны. Гэтым, у прыватнасьці, займаецца амэрыканка нямецкага паходжаньня дацэнт Каліфарнійскага ўнівэрсітэту Аніка Вальке. Ёй удалося падабраць факты на прыбалтыйскія краіны, Польшчу, Украіну і іншых. Але поўны правал адбыўся ў Беларусі. Фактаў не знайшлося. Тым больш, што дасьледчыца выявіла ў нямецкіх архівах данясеньні нямецкага акупацыйнага камандаваньня ў Бэрлін аб тым, што спробы немцаў уцягнуць беларусаў у пацыфікацыю жыдоў праваліліся. Немцы не змаглі тут гэтага арганізаваць. Беларусы ня ўдзельнічалі ў гітлераўскай палітыцы Галакосту. Аніка Вальке тое вымушана была прызнаць, але надалей працягвае шукаць доказаў пад сваю канцэпцыю, якая загамавалася ў Беларусі.

Нядаўна на 102-м годзе жыцьця зышоў у іншы сьвет Антон Шукелойць. Успаміны і згадкі пра жыцьцё гэтага цікавага чалавека зноў наштурхнулі мяне на тэму беларуска-жыдоўскіх дачыненьняў. Бадай што найлепш і найбольш дакладна яе апісаў Зьмітрок Бядуля — наш выбітны пісьменьнік, габрэй і беларус у сваёй працы “Жыды на Беларусі” (Менск, 1918 г.). Дакладна так ацэньваў нашых літвакоў і Шукелойць, і адпаведна абгрунтоўваў свае дачыненьні.

Мне падумалася, што цікава было б нагадаць некаторым людзям пра думкі і ўспаміны гэтага вядомага чалавека, які быў жывой беларускай гісторыяй ХХ-га стагоддзя.
На жаль, у мяне няма з сабой у Нью-Ёрку друкарскіх пакаў сваёй кніжкі “Гутаркі з Антонам Шукелойцем”, якую я выдаваў у Варшаве, таму я адсканаваў выбраныя старонкі і падаю іх у паку ПДФ. Хто цікавіцца — пачытае.

24 студзеня 2017 г. Зянон ПАЗЬНЯК

P.S.
Для людзей, якія атрымалі адукацыю за саветамі на расейскай хлусьні, гэтая кароткая інфармацыя аб дзейнасьці беларускіх патрыётаў пад нямецкай акупацыяй, можа перавярнуць савецкія ўяўленьні савецкіх выхаванцаў.

Беларуская дзейнасьць пад нямецкай акупацыяй у сістэме адміністрацыі – гэта было змаганьне зь немцамі і маскоўскімі бальшавікамі адначасова. Фактычна, гэта было беларускае падпольле, узначаленае Беларускай Незалежніцкай Партыяй. Адной з галінаў дзейнасьці Партыі было якраз ратаваньне габрэяў.

Забойствы беларускіх змагароў у той час, у тым ліку і доктара Іваноўскага (бургамістра Менска) – гэта справа рук расейскіх бальшавікоў. Дарэчы, два бальшавіцкія падонкі, якія забілі гэтага вялікага чалавека, потым жылі ў Менску, прозьвішчы іхныя былі вядомыя, адзначаныя ў савецкай гэбоўскай літаратуры. Але на той час ужо не знайшлося ў горадзе людзей, якія змаглі б пакараць бандытаў.

Расейска-бальшавіцкая прапаганда аж шалела тады ад нянавісьці да герояў-беларусаў, наварочалі горы хлусьні, брахалі пра нібыта беларускіх «калабарантаў», пра «супрацоўніцтва» з фашыстамі, абзывалі «предателямі» (гэта патрыётаў Беларусі!) і г. д. Яны і цяпепер яшчэ нешта стракочуць у Маскве на сваім тэлебачаньні.

.
ЭПІЗОД У ВІЛЕНСКІМ УНІВЭРСІТЭЦЕ ПЕРАД ВАЙНОЙ

Недзе ў 1937 годзе выбралі рэктарам ксяндза, такі Вуйціцкі з гэалягічнага факультэту. І ён вельмі ж быў варожы да беларусаў. Ён забараніў якраз апошні наш канцэрт хору Шырмы. Сказаў, што “вы можаце атрымаць залю Сьнядэцкіх на канцэрт у тым выпадку, калі вам дазволіць паліцыя”. Ну, зразумела, што паліцыя дазволіць у гэным часе ўжо не магла. І так наш апошні плянаваиы канцэрт хору Шырмы не адбыўся.

З. Пазьняк: - Унівэрсітэт у Вільні меў тады сваю тэрытарыяльную і адміністрацыйную
аўтаномію, ці не?

А. Шукелойць: - Унівэрсітэты ў Польшчы мелі аўтаномію тэрытарыяльную і адміністрацыйную. Але з ростам дыктатуры зьмяняліся і дачыненьні да ўнівэрсітэтаў.
Абмяжоўвалася аўтаномія ўнівэрсітэтаў. Беларусы на гэтым таксама пацярпелі. Быў загад, што ўнівэрсітэцкія арганізацыі могуць быць толькі тэрьггарыяльнага характару. Гэта значыць арганізацыя толькі на гэтым унівэрсітэце. І дзеля гэтага тады Беларускі Студэнцкі Саюз, які быў сябрам Аб`еднаньня беларускіх студэнцкіх арганізацыяў у Празе (у Чэхіі), мусіў выступіць з гэтага аб’еднаньня.

Так што гэтыя правы паступова ліквідавалі. Але ўсё ж да самага канца йшчэ некаторыя правы заставаліся, і рэктары іх прытрымліваліся. Гэты ж ксёнз Вуйціцкі якраз быў супраць і не выконваў іх.

З. Пазьняк: ~ Таму ён. відаць. і прапаноўваў, каб зьвярталіся да паліцыі, хаця паліцыя не магла ўмешвацца ва ўнівэрсітэцкія справы?

А. Шукелойць: - Наагул, аб ксяндзы Вуйціцкім як рэктары ўнівэрсітэту палякі стараюцца не гаварыць. таму што ёи якраз увёў асобиыя лаўкі для габрэйскай моладзі на ўнівэрсітэцс. Восеияй заўсёды ўзьнікалі між габрэямі і польскімі нацыяналістамі сваркі, якія адбіваліся на ходзе заияткаў на ўнівэрсітэцс. Іншыя рэктары стараліся гэта нейкім спосабам лагодзіць. Быў такі з медыцыны рэктарам выбраны, які ў выніку гэтых сварак зрокся рэктарату. А Вуйціцкі гэты ўвёў асобныя лаўкі. І таму на ўнівэрсітэцкіх аўдыторыях габрэйская моладзь павінна была сядаць зь левага боку, на
асобных лаўках.

Супраць гэтага рашуча выступілі Беларускі Студэнцкі Саюз і іншыя ўнівэрсітэцкія арганізацыі, сябры якіх дэманстратыўна сядалі разам з габрэямі ў адных лаўках.

У нас асаблівай рашучасьцю вызначыўся апошні старшыня Беларускага Студэнцкага
Саюзу Ўсевалад Кароль, студэнт медыцыиы, які дэманстратыўна заўсёды сядаў у левыя лаўкі э габрэямі. Іх потым шавіністы цягалі за рукавы. Так што вельмі цікавыя выпадкі былі. Матка Караля адзін раз пьггае: “Слухайцс, хлопны, скажшс мне, што гэта мой Воўка робя на ўнівэрсітэцс, што прыходзя заўсёды з абдзёртымі рукавамі?”
А ён такі таўставаты быў, дык яго як за рукі цягнуць, то ледзь ні сарвуць і рукавы.

3. Пазьняк: - А хто яго цягнуў?

А. ІІІукелойць: Ну.гэтыя студэнты, палякі, якія шавінісгы. Цягнулі яго зь мейсцаў жыдоўскіх, каб ён там не сядзеў між імі. Але ў нас, у Беларускага Студэнцкага Саюзу, сход быў. Адчыталі рэфэрат на гэтую тэму, і была пастаиова, што беларусы маюць падтрымоўваць гэтых габрэяў на ўнівэрсітэце і сядацъ у тыя самыя лаўкі.

ПРА ГАБРЭЯЎ

З. Пазьняк: - Цікава было даведацца па ходу нашай гаворкі пра сутнасьць і канкрэтныя факты дачыненьняў да габрэйскага насельніцтва ў міжваенны пэрыяд у Польшчы і потым, за часы гітлераўскай акупацыі на Беларусі. Тым больш, што бальшавіцкая і кагэбоўская прапаганда спэцыяльна ўсё перакручвала. Добра было б вярнуцца да таго, пра што мы ўжо гаварылі раней і высьветліць некаторыя малавядомыя аспэкгы больш падрабязна.

А. Шукулойць: - Тут я хачу тады спачатку ўспомніць пра нацыянальныя адносіны ў міжваеннай Польшчы. Нашыя палітычныя арганізацыі Грамада і Хадэцыя існавалі, так бы
мовячы, ва ўмоўна дэмакратычнай Польшчы. У выбарах высгупалі супольна ў блёку
нацыянальных мяншыняў. І блёк нацыянальных мяншыняў праводзіў працу і выбары ў Сойм і выбары самаўраду. У Вільні, напрыклад, на выбарах ў Гарадзкую Раду ў супольнай лісьце з габрэямі былі беларусы. Ад бєларусаў быў там на адным з пачатковьіх нумароў ведамы у Вільні дзеяч доктар Баляслаў Грабінскі, хадэк.

Другое, аб чым трэба яшчэ гаварыць, гэта аб рыхтаваньні габрэямі молалзі, якая ехала ў Палестыну. дзе выкуплялі для іх зямлю і арганізоўвалі кібуцы. У падрыхтоўцы гэтай моладзі прымалі ўдзсл беларускія спэцыялісты. (Я пра гэта ўжо адзначаў раней.) Трэцяе, аб чым я хацеў бы ўспомніць, што ў час той Польшчы на Вілєнскім ўнівэрсітэце габрэяў трактавалі гэтаксама дрэнна, як і бєларусаў (,,нумэрус кляўзус”, “нумэрус нулюс” і г:д.). Так што мы мелі аднолькавыя там тады “правы”.

Тое, што нацыяналісгычная польская моладзь дамагалася асобных лавак для габрэйскай моладзі ва ўнівэрсітэцкіх аўдьггорыях, выклікала бурныя сутычкі беларускіх і габрэйскіх студэнтаў з польскімі шавіністамі. Дайшло да таго, што ўнівэрсітэт на нейкі час быў зачынены. Так што ў гэтым часе ў нас вєльмі такое блізкае ўзаемапаразуменьне было з габрэйскім насельніцтвам Вільні.

З. Пазьняк: ~ Чаму абмяжоўвалі некаторыя прадметы для беларусаў і габрэяў напрыклад мєдыцыну? Чаму баяліся,_каб беларусы паступалі на медыцыну?

А. Щукелойць: Медыцына дае незалежную прафэсію. Хаця ў гэтым часе ўжо таксама не давалі працы на Беларусі. І таму беларускія студэнты, скончыўшыя медыцыну (вось
ведамыя нашы дзеячы: доктар Мікола Шчорс, які нават быў два гады
старшынём Студэнцкага Саюзу, і доктар Вітаўт Тумаш), яны ў заходняй Беларусі працы не знайшлі, мусілі выехаць у Польшчу. Такое было становішча.

Ужо на эміграцыі, калі мы на гэту таму гаварылі з Міколам Шчорсам (я зь ім заўсёды быў у вельмі добрых дачыненьнях), ён мне казаў (калі я ўспомніў пра гэты ,,нумэрас кляўзус”): “Польскіх студэнтаў, якія хацелі на гвалт стацца лекарамі, але не паступілі ва ўнівэрсітэты ў Польшчы, дык іх прымалі вельмі лёгка на Віленскім унівэрсітэцс. І разьмяркоўвалі іх на Беларусь.

З. Пазьняк: - Значыць, гэта была звычайная асімілятарская палітыка.

А. Шукелойць: - Так. Гэта тое, што было перад вайной.
Часы нямецжай акупацыі. Я гаварыў пры іншай нагодзе, што на першым тым нелегальным сходэе ў Менску, які адбыўся ў 1941-м годзе ў кабінэце Антона Адамовіча ў гарадзкой Управе, абмяркоўвалася таксама дачыненьне да жыдоў. Было прынята, што пры ўсялякай магчымасьці, дзе толъкі можна супроцьстаўляцца нямецкай палітыцы ў дачыненьні да габрэяў і дапамагаць ім у здабываньні так званых ,,арыйскіх папераў”. І гэга было потым пры розных нагодах роблена. Атрымаўшы ,,арыйскія паперы”, чалавек меў магчымасьцъ працавацъ на розных пасадах, а часта - і захаваць сваё жыцьцё.

У час, скажам, калі старшынёй управы Менску быў прафэсар Іваноўскі, загадчыкам электраэнэргіі быў інжэнер-габрэй. Прафэсар Іваноўскі якраз паклікаў мяне, папрасіў каб ягоную жонку прыняць на працу ў музэй. Што я і зрабіў. Была яна вымаганы час, здаецца, паўгоду, ці што. А потым атрымала належныя арыйскія паперы і ўжо свабодна сабе жылі ў горадзе да канца акупацыі.

І так шмат-шмат нашых ведамых дзеячоў дапамагалі ў час нямецкай акупацыі жыдам. У прафэсара Іваноўскага, потым у ягоным фальварку на Лідчыне, у Лябёдцы, таксама перахоўвалі габрэяў. Тут у нас, у Нью-Ёрку, доктар Янка Станкевіч ужо перад сьмерцяй атрымаў такі ліст падзякі ад ведамага жыдоўскага дзеяча, вельмі спрытнага, які ў час нямецкай акупацыі стварыў цэлую арганізацыю, падпарадкаваную ня Менску, але Вільні ці Рызе.

З. Пазьняк: - Адміністрацыі Остлянду, значьщь.

А. Шукелойць: Магчыма. І з гэтай арганізацыяй дзеяў на цэлую прастору Арганізацыя мела нейкі характар такой прапагандовай службы.

З. Пазьняк: Як прозьвішча таго дзеяча?

А. Шукелойць: - Яго прозьвішча было зъмененае, па-мойму нешта, калі я не памыляюся, Заксаў. Шырэй аб ім ёсьць ва ўспамінах суддзі Леаніда Галяка ў першай частцы, Там ён успамінае, што колькі ні пытаў немцаў, дык ніхто не сказаў яму, што гэта за арганізацыя. Ніхто ня ведаў. Значьщь, выглядае, што ён сам стварыў арганізацыю і зь ёй дзейнічаў. Быў у нямецкай уніформе, і сваіх людзей, супрацоўнікаў, таксама апранаў у нямецкія уніформы. Вельмі спрытны хлопец быў, вельмі спрытны. Раздаваў дазволы на праезд чыгункай, скажам. У час вайны даволі цяжка было дастацъ дазвол. Магчыма, што недзе ў мяне захаваўся нават нейкі дакумант, выдадзены ім у паездку.

Апрача гэтага вялікую дапамоіу арганізавалі для габрэйскіх дзяцей. У Менску было, нешта, тры групы, дзевяць ці дзесяцъ такіх ,,дзецдамоў”. Старшынём гэтай цэлай сістэмы быў ведамы потым на эмітрацыі дзеяч Якуб Рэпэцкі (ужо не жыве, памёр у Канадзе). Ён быў загадчыкам гэтых дамоў. Заўсёды набіралася шмат габрэйскай дзетвары, якую бацькі высылалі на горад у розныя цэрквы, дзе іх потым падбіралі ў гэтыя дзіцячыя дамы. З тых дамоў потым дзяцей адпраўлялі на правінцыю, у розныя часткі Беларусі. Там лягчэй было з утрыманьнем.

З. Пазькяк: - Куды іх адсылалі, у сем’і?

А. Шукелойць: - Адсылалі, так. Ад мяне, напрыклад, забірала заўсёды такая інспэктар у
Вялейцы, інжэнер Ганна Сухая. Яна іх адвозіла і там недзе расьпіхвала, дзе, я ня ведаю. У кожным разе, гэтыя дзеці выхоўваліся ці перахоўваліся ў нашых беларускіх сем’ях.
З правінцыі прывозілі ў Менск розныя харчы (гэта па лініі Самапомачы), а зь Менску вывозілі габрэйскіх дзетак. Так што такім парадкам дапамагалі.

З.Пазьняк: - Ці ведалі пра гэта ва ўправе? Хто там кіраваў?

А.Шукелойць: - Іваноўскі ведаў і кіраваў таемна ад немцаў. У яго ў самога, я ўжо казаў, у фальварку дзьве асобы габрэйскія перахоўваліся, і ва Управе габрэі працавалі.

З. Пазьняк: - Вацлаў Іваноўскі – вядомы беларускі дзеяч (пісаў пад псэўданімам Вацюк Тройца). Яшчэ да Першай Сусьветнай вайны ўдзельнічаў у беларускім культурніцкім руху. Якое ягонае паходжаньне?

А.Шукелойць: - Іваноўскі, гзта быў стары наш дзеяч. Гэта шляхціц сярэдняга ўзроўню, зь Лідчыны, іхны маёнтак Лябёдка. Іх трох братоў было. Кожны зь іх выбраў іншую нацыянальнасьць. Старэйшы сгаў палякам, сярздні Вацлаў – 6еларусам, а малодшы, Тадэй, стаўся літоўцам.

Наш, той беларус Іваноўскі, яшчэ як студэнт Палітэхнічнага інстытуту ў Пецярбургу быў адным з тых, што арганізоўвалі першыя беларускія арганізацыі. Менавіта: Беларскую Рэвалюцыйную Грамаду а потым ~ Беларускую Сацыялістычную Грамаду (БСГ).

Найбольшая ягоная заслуга - гзта арганізацыя перашага беларускага выдавецтва ў Пецярбургу - ,,Загляне сонца і ў наша ваконца ”, якога Іваноўскі быў старшыня.

Шмат якія маткі габрэйкі, игго мелі магчымасьцъ выйсьці з горада, аддавалі сваіх дзяцей суседкам, казалі: ,,Вось ты забяры маё дзіцё, можа табс ўдасца перахаваць яго. ” Так што былі і гэтакія дзеці. Некаторыя, якія ведалі, што яны габрэі, то. відаць, пасьля вайны вярнуліся да сваіх, а некаторыя так і засталіся.

Зразумсла, што, з габрэйскага пункту гледжаньня, гэта можна было па-рознаму тлумачыць, бо ж гэтыя дзеці маглі ўжо і не вярнуцца да габрэйства, але з пункту гледжаньня гуманнасці, тое, што выконвалі тады нашыя людзі, гэта была вялікая ахвярнасьцъ. За гэта маглі налажьшь галавой. Немцы. калі б даведаліся. - не цырымоніліся б.

Тое, пгго нам там закіды робяць, то закіды гэтыя не габрэйскага паходжаньня, а маскоўскага. Гэта старая традыцыя ў іх, каб падняць антысэмітызм на Беларусі. Нават калі глядзець. у гістарычным аспэкце, то заўсёды Масква нешта прыдумвала такое. Быў некалі выдуманы нават адзін сьвяты такі, што “убіенны жыдамі”, казалі.

Наш прыєзд у Амэрыку ня выклікаў ніякай варожасьці з боку габрэйскага насельніцгва. Наадварот - прыхільнасьць. І ведамы габрэйскі дзеяч у нью-ёркскіх колах доктар Ліхтэн (прафэсар нью~ёркскага ўнівэрсітэту) першы прышоў да нас і сказаў што ён гатовы зрабіцъ рэфэрат і расказаць там аб стаўленьні габрэяў да беларусаў з увагі на тое, што ў час вайны мы ўсе паводзілі сябе на шмат лепшым узроўні, чым іншыя народы, акупаваныя нямецай нацыстоўскай арміяй. Ён потым велъмі шмат нам дапамагаў. Ён
падпісаў дарэчы, хартыю Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва, ў дужа блізкіх дачыненьнях з Тумашам быў, са мной таксама. Ён заўсёды нас запрашаў на розныя габрэйскія імпрэзы, на банкеты ведамых тут дапамаговых габрэйскіх арганізацыяў.

Я асабіста быў на банкеце ў Міноры (дапамаговая арганізапыя). Разам з Тумашам былі таксама на розных мітынгах, выбарах і іншых габрэйскіх мерапрыемсівах.

Докгар Ліхтэн потым выехаў у Эўропу і там апошняе, што я ведаю (мне расказваў біскуп Чэслаў Сіповіч), Ліхтэн прадстаўляў Ізраіль пры Ватыкане. Тады яшчэ дыпламатычных дачыненьняў не было, але Ізраілъ мєў там наглядальніка.

Другой асобай, што выканаў вялікую ролю для нас, - гэта сэнатар ад Ныо-Ёрку Якуб (Джэкаб)Джэвіц. Ён заўсёды арганізоўваў з нагоды 25 Сакавіка малітву ў Сэнаце. На адчыненьне паседжаньня Сэнату заўсёды ехала дэлегацыя зь Нью-Ёрку з уладыкам Васілём - архіепіскапам Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Уладыка Васіль адчыняў малітвай паседжаньне Сэнату. Даслоўна 25 Сакавіка альбо (калі не выпадала 25 сакавіка) - у нейкі дзень, блізкі да 25-га. Малітвы Уладыкі Васіля і
прамовы Джэвіца надрукаваныя ў справаздачах Кангрэсу ЗША.

Зь дзеячоў нашага гораду вельмі прыхільна ставіўся Кач (з паходжаньня нават па бацькох - беларускага). Ён Кох пішацца але па-ангельску чытаецца Кач. Ён яшчэ жыве. Такі жыцьцярадасны. Ён заўсёды з нагоды 25 Сакавіка выдаваў праклямацыю ад горада і бываў на нашым сьвяткаваньні.

З. Пазьняк: - Якое становішча ён займаў?

А. Шукелойць: - Ён быў маёрам (мэрам) гораду Нью-Ёрку. Ён вельмі вясёлы чалавек. Ён іцяпер яшчэ выступае часта. Тады суды ішлі паміж штатам Нью-Ёрк і Нью-Джэрзі за тую выспу, дзе стаіць статуя Свабоды.

З. Пазьняк: - Так, 50 гадоў судзіліся.

А. Шукелойць: - Здаецца. і цяпер яшчэ суды ідуць. Але быў такі мамэнт за часоў Кача, што Нью-Ёрк выйграў. Ён тады журналістам сказаў, што суд выйгралі, і тая статуя Свабоды як стаяла задам да Нью-Джэрзі, так і будзе стаяць. Цяпер, дарэчы, на мэра гораду ішоў наш прыяцель Грын. Ён таксама ў нас на сьвяткаваньні 25 Сакавіка бываў Гэта багатая габрэйская сям`я, да іх належаць вялікія крамы прадуктовага характару.

Тады, калі ён быў у Кангрэсе, у нас склаліся добрыя дачыненьні. Погым ён выбыў, і з таго часу кантактаў няма. Гэтыя дачыненьні беларускай эміграцыі і габрэйскіх дзеячоў у Амэрыцы, ці амэрыканскіх палітътчных дзеячоў габрэйскага паходжаньня, так неяк сталі непакоіць Маскву. І расейцы пачалі рабіць захады супраць дзеячоў беларускай эміграцыі, супраць прафэсара Адамовіча, доктара Станіслава Станкєвіча. Гэта дзьве асноўныя асобы ў час халоднай вайны ў змаганьні з бальшавіцтам па лініі Інстьпуту вывучэньня СССР.

Там старшынёй бываў пераважна доктар Станіслаў Станкевіч. Заўсёды на зьезды Інстытуту ў Эўропу езьдзіў Адамовіч. Мела значаньне таксама радыё, здабытае ў час халоднай вайны, яно было адраджэнскім. Апрача гэтага - дачыненьні беларускай эміграцыі з палітычным Вашынгтонам. Усё гэта выклікала ў Маскве такую злосьцъ. і
пачалі востра выступаць супраць беларускай эміграцыі, даказваючы, што цэлы шэраг нашых дзеячоў актыўна супрацоўнічаў зь немцамі. Пачалася пісаніна. Былі спэцыяльна нанятыя людзі, якія прыязджалі ў Нью-Ёрк і ваколіцы, у беларускія калёніі эміграцыі. Вялі гутаркі на тэмы сучаснай гісторыі, удаючы, што яны гісторыкі. Зьявіўся такі ,,вучоны” юрыст, наняты бальшавікамі, Лофтус, які цэлую кніжку на гэтую тэму напісаў. Кніжка шырока тут разыходзілася ў Амэрыцы, таксама ў Эўропе. На кніжку
паклікалася потым бальшавіцкая прапаганда. І так яшчэ мацней білі па эмітрацыі.

З. Пазьняк: - Але кніжку Лофтуса ў вучоным сьвеце ніхто сур’ёзна не ўспрымае, бо разабраліся, што гэта фальсіфікацыя. На яе ніхто не спасылаецца. Хіба што самыя адсталыя прапагандысты.

А. Шукелойць: - Так. Але ж антыбеларуская прапаганда йдзе, а ў Беларусі нават сёньня. Выдумваюць неіснуючы ангысемітызм там, дзе наадварот; беларусы ратавалі людзей.

Супраць кніжкі гэтых гісторыкаў, што былі нанятыя Масквой, быў цэлы шэраг паважных артыкулаў. Пісалі докгар Тумаш, Адамовіч, Станкевіч, Запруднік - гэта дзеячы таго Інстытуту вывучэньня СССР, цэнтраля яго была ў Мюнхэне, і там выдавалася спэцыяльна мноства артыкулаў. Мне здаецца, наш аддзел у гэтым Інстытуце выдаў ці ня 10 зборнікаў. Зборнікі перакладаліся на ангельскую мову.

Савецкая прапаганда зрабіла свой адмоўны ўплыў найбольш ў СССР. Тут жа яна ня
дзейнічала. Я ўжо казаў пра докгара Ліхтэна, а ён жа быў дырэктарам ,,Антыдыфэмэйшан ліг” (арганізацыя, якая мае заданьне выкрывацъ і змагацца з антысэмітызмам). Доктар Ліхтэн выявіў ахвоту спаткацца зь беларускай эміграцыяй, зрабіць даклад, дзеля таго што ён яшчэ ў час нямецкай акупацыі спэцыяльна вывучаў пытаньне акупацыі на Беларусі і напісаў нават на гэту тэму дасьледчыцкую працу. Так што ёсьць ягоная праца ў ангельскай мове аб становішчы на Беларусі ў час нямецкай акупацыі. Праца выйшла ранней, чым у 50-х гадах. Бо ў 50-х гадах мы прыехалі. Я меў яе асобным выданьнем.

Далсй ён з намі актыўна супрацоўнічаў. Шмат дапаматаў. Ён быў адным з тых, хто пры дапамове іншага прыяцеля-габрэя, які працаваў у бібліятэцы заступнікам загадчыка славісгычнага аддзелу (Бэрштайн), дапамог арганізаваць першую нашую вялікую выстаўку ў Публічнай бібліятэцы на 5-й эвеню і 42-й вуліцы. Былі мы таксама на ўнівэрсітэце, які тут маюць габрэі, на выпуску вучоных-дактароў і на цэлым шэрагу іншых габрэйскіх мерапрыемстваў.

Словам, доктар Ліхтан уводзіў нас у амэрыканскае жьщьцё. Адной з такіх цікавых малаведамых акцыяў дзеля ўдзелу ў халоднай вайне была сустрэча беларускай і габрэйскай інтэлігенцыі ў спадарства Русакоў у Брукліне. Там тады ад імя арганізацыі, якая мела прыняцъ актыўны ўдзел у халоднай вайне, з намі сустрэўся такі фон Левін (Леван чытаецца, Левін пішацца). Пасьля гэтага цэлая група нашай інтэлігенцыі з Адамовічам, Станкевічам, тады тут быў яшчэ прафэсар Дарашэвіч, прыняла ўдзел у арганізацыі Навуковага Інстытуту вывучэньня СССР у Нямеччыне і радыё ,,Свабода”. Так што мы цэлы час мелі добрыя дачыненьні з габрэямі ў нашай палітычнай дзейнасьці супраць бальшавіцкіх акупантаў.

З. Пазьняк: - Гэта адказ на нашыя добрыя адносіны?

А. Шукелойць: - Правільней сказаць, што гэта вынік беларуска-габрэйскіх добрых
адносінаў, якія існавалі здаўна.

1/2/2017 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2017
П А С Ч П С Н
« Сту    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728  

Ідзі і глядзі:

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2017
Сувязь