Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Cяргей Грыгар’янц: Разьвіцьцё нябачанай у сьвеце структуры

Я рады, што праводзіцца ўжо трэці Кангрэс расейскай інтэлігенцыі новага этапа (старыя забытыя). Але добра, што на гэта ў арганізатараў яшчэ стае настойлівасьці і, наўпрост скажам, — сьмеласьці.

Але мяне вельмі засмучае, з майго пункту гледжаньня, недастаткова сапраўды акадэмічныя даклады (коратка пачутыя ў перадачы “Эхо Москвы”) ня толькі старшынствуючага сп. Юрыя Рыжова (ён – акадэмік па другой спэцыяльнасьці, ды й надта актыўна браў удзел ў разбудове цяперашняга рэжыму ў Расеі), але й высока шанаванага мною сьмелага Андрэя Андреевіча Піянткоўскага – адзінага з прысутных, хто не збаяўся выступаць на канфэрэнцыях “КГБ: учора, сёньня, заўтра”.

У іхніх двух дакладах мы пачулі сур’ёзныя па форме, але на мой погляд недастатковыя па сутнасьці справы расповеды пра тое, які характар могуць насіць сучасныя гібрыдныя, сеткавыя войны, і пра тое, як супадаюць словы і справы Гітлера і Пуціна. Але ў гэтых дакладах не было адказу на тры грунтоўныя, неабходныя ў акадэмічным аналізе пытаньні:
- Чаму мы сустрэліся з гэтымі гібрыднымі войнамі, што так адкрыта “распыляюцца” з тэрыторыі Расеі? І чаму наша краіна сталася так падобнай на фашыстоўскую Нямеччыну?
- Што ляжыць у аснове гэтых зьнешніх (і нечаканых для дакладчыкаў) праяваў у становішчы (унутраным і зьнешнім) нашай краіны?
- Чаго можна чакаць у будучыне і што яшчэ можна ўсёткі зрабіць, каб яно не аказалася такім жа нечаканым і яшчэ больш трагічным?

Сёньняшнія даклады мне нагадалі шчырае зьдзіўленьне прысутных у гэтай зале, калі на прыканцы 1994 года раптам высьветлілася, што распачатая пачварная вайна ў Чачэніі, з дывановай бамбардоўкай Грознага, дзесяткамі тысячаў забітых і закатаваных людзей ня выклікала і блізка тых стотысячных дэманстрацый пратэсту, на якія ўсяго колькі гадоў таму выходзілі масквічы з-за трынаццаці загіблых у Вільні. Нагадаю, у 1995 годзе дэманстрантаў заставалася чалавек дзьвесьце-трыста (“мы плакалі ў хаце” – сказала мне адна дама). Куды ж падзелася расейскае грамадзтва? – шчыра зьдзіўляліся некаторыя журналісты і грамадзкія дзеячы, якіх гэта яшчэ цікавіла. А тлумачэньне гэтых грамадзкіх пераменаў ляжала на паверхні: Ягор Гайдар з дапамогай наіўнага Сяргея Кавалёва зьнішчылі мільённую “ДэмРасею”, кіраўніцтва “Мэмарыялу” прадало расейскую інтэлігенцыю і ў 1992 годзе выкрэсьліла з свайго статута пункт аб тым, што гэта “грамадзка-палітычная арганізацыя”. “Галоснасьць”, створаную палітзьняволенымі, якія не паддаліся, пасьля поўнага разгрому ў савецкім 1988 годзе, таксама разграмілі спачатку “дэмакратычным” летам 1992 года, потым настолькі ж “дэмакратычнай” восеньню 1993 года і я штораз аднаўляў яе з нуля, а іншым – сотням разгромленых грамадзкіх арганізацый, незалежным газэтам, часопісам аднавіцца не ўдавалася. Адказ быў на паверхні, але многія не хацелі яго ведаць.

Такое ж шчырае зьдзіўленьне ахапіла многіх, калі здавалася б такая вясёлая, сёньня – амаль свабодная расейская прэса (толькі крыху не стае) раптам пачала станавіцца ўсё больш мярзотнай, і нават самыя лібэральныя з вашага пункту гледжаньня людзі і СМІ раптам зьмяніліся – адны радыкальна, іншыя – крыху менш грунтоўна. А на самой справе яны не мяняліся, або ўжо ў любым выпадку нікому і нічаму не здраджвалі. Проста сутнасная частка расейскага грамадзтва не хацела ведаць, не хацела разумець наступстваў таго, што самыя лібэральныя перадачы расейскага тэлебачаньня і іншых СМІ (праграмы “Взгляд” і ўсе падобныя) ствараў Старшыня Дзяржтэлерадыё генэрал-лейтэнант КГБ Аўдзееў, што працавалі там юныя і вясёлыя супрацоўнікі гэбэшнага Інавяшчаньня, што для “Эха Москвы” намстаршыня КГБ Філіп Бабкоў аддаў свае глушылкі заходніх радыёстанцый, якія былі на Сокале. Урэшце, што на судзе ў Лёндане над НТВ высьветлілася, што ў структурах Гусінскага (акрамя яго намесьніка Бабкова) было 800 толькі штатных супрацоўнікаў КГБ. Некаторыя нязгоды ўнутры гэтай арганізацыі многія прымалі за праявы свабоды друку, але калі тым, што засталіся, сказалі – “зважай”, яны выцягнулі рукі па швах на ўсеагульнае вялікае зьдзіўленьне. Зразумела, у такой гіганцкай краіне, як Расея, усе арганізацыі таксама гіганцкія, і з агідай мушу сказаць, што ў КГБ служылі ўсё ж розныя людзі. І акрамя таго, я ведаў многіх, хто мяняўся, сыходзячы з КГБ. І сродкі масавай інфармацыі таксама з часам мяняюцца. Але тым ня менш, усёткі памяць аб паходжаньні ў мінулым вельмі дапамагае разумець цяпершчыну. Калі б людзі не заплюшчвалі вочы на многія простыя тлумачэньні, то не ўзьнікала б такіх непрыемных і дзіўных для розных будаўнікоў расейскай дэмакратыі, як паведамленьне аб тым, што Дзяржаўная Дума – “ня месца для дыскусій”.

Нудна пералічваць пытаньні, што пачынаюцца з “чаму”, якія расейская інтэлігенцыя не хацела сябе іх задаваць, баючыся пачуць адказ. Але ўсё ж хаця б сёньня настала пара задаць гэтыя простыя пытаньні. Галоўнае зь якіх – чым жа тлумачыцца сучасная катастрофа, што спасьцігла Расею і яе народ. Я даю на гэтае пытаньне адзін адказ, іншыя могуць даваць іншыя, але зразумела, што скончыўся ўрэшце той час, калі можна было толькі канстатаваць, што ж вакол адбылося, і не пытацца “чаму?”

Мой адказ на гэтае пытаньне прымушаў мяне ў апошнія гады чакаць непазьбежнай катастрофы ў Расеі, хаця канкрэтныя яе формы маглі быць рознымі. Я пісаў пра гэта ў агульных рысах не аднойчы, адказ ёсьць ужо шмат гадоў у артыкулах на маім сайце, але паўтару яго для Кангрэса яшчэ раз.

Ужо некалькі гадоў таму завершыўся бясспрэчнай няўдачай, калі не крахам, план Андропава, які скрайне скептычна ставіўся да камуністычнай бюракратыі і наіўна спадзяваўся, што калі яе замяніць афіцэрамі КГБ, краіна стане больш мабільнай, дысцыплінаванай, шчырай. Усё гэта Андропаў і пачаў рабіць, што лёгка прасачыць у нашай гісторыі і што складае натуральнае адрозьніваньне кітайскага і расейскага шляхоў рэформаў. У Кітаі гэта рабіў партыйны апарат пры падтрымцы арміі, як гэта спадзяваўся зрабіць Хрушчоў, прычым значна больш сур’ёзна, чым Дэн Сяо-пін, захоўваючы стабільнасьць камуністычнага кіраваньня краінай. У Расеі ініцыятарам пераменаў пасьля скідваньня Хрушчова стаўся КГБ. У ягоныя задачы ўваходзіла выцесьніць (з дапамогай маніпуляванага грамадзкага руху) камуністычны апарат з усіх сфэраў кіраваньня, што й адбывалася ў форме ініцыяванай спадчыньнікам Андропава “перабудовы”. Падрабязнасьці распавядаць няма патрэбы – сёньня важна толькі тое, што Пуцін, калі ўлада КГБ стала адкрытай і непадзельнай, разам з эканамістамі, таксама з Андропаўскага гнязда, шчыра спрабаваў зьдзейсьніць лібэральныя эканамічныя рэформы, але з захаваньнем непахіснасьці ўлады ў руках адкрытага і прыхаванага кіраўніцтва КГБ і “давераных асобаў” ды разбудаванай адміністрацыйнай вэртыкалі. Яшчэ пяць гадоў таму стала відавочна, што ні з эканамічнага, ні з палітычнага пункту гледжаньня гэты гібрыд “вожыка і вужа” працаваць ня можа. Андропаўскі план пацярпеў сакрушальную няўдачу, і Пуціну трэба было шукаць іншую зьнешнюю форму ўлады. Але заснаваная на такіх зыходных дадзеных, яна не магла ня быць катастрофай для краіны, катастрофай, якую я й чакаў. Гэта мой адказ на першае пытаньне, якое ніхто з дакладчыкаў не хацеў задаваць.

Прыкладны адказ на другое пытаньне – што ляжыць у аснове той катастрофы, якую ўсяго толькі пачала перажываць сёньня Расея, на першы погляд, бліжэй да акадэмічных дакладаў пра гібрыдныя і сеткавыя войны і падабенстве нашай краіны з гітлерскай Нямеччынай, але ўсё ж іншы. Сёньня ў Расеі вырашчаны рэжым, які муціруючы можа стацца падобным на гітлерскі або сталінскі. Але на гэта можна толькі спадзявацца. На самой справе нічога падобнага таму, што вырасла за трыццаць гадоў у Расеі, ня ведала ня толькі эўрапейская, але, здаецца, наогул чалавечая цывілізацыя.

Упершыню ў сьвеце непадзельная ўлада, нічым і нікім не абмежаваная, ва ўсіх сфэрах жыцьця ў такой гіганцкай краін, як Расея, належыць спэцслужбе, ды яшчэ такой крывавай, з такой складанай, хворай і разнастайнай гісторыяй, як Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Расеі (здаецца, Фэдэральная служба ўжо вярнулася сябе “гістарычны” назоў). Ён можа на час утварыць рэжым паводле гітлерскага або сталінскага ўзору, але яны не адпавядаюць яго сапраўднай сутнасьці, якая ўрэшце рэшт бясспрэчна праявіцца, і яе формы, зь якімі яшчэ не сутыкалася чалавецтва, пакуль у дэталях немагчыма прадказаць. І ў Гітлера, і ў Сталіна быў партыйны апарат кіраваньня краінай, арміяй і самымі спэцслужбамі, была заўсёды захоўваемая іх аддаленасьць, залежнасьць ад пабочнай для іх улады, якая мела ўласныя інтарэсы. Сёньня спэцслужбы, якія кіруюць Расеяй, вымушаныя адмовіцца ад запрапанаванай Андропавым мадэлі зьнешне даволі лібэральнага аўтарытарызма, але з растучай – з натуральных прычын, як ракавая пухліна – уладай КГБ ва ўсіх сфэрах жыцьця, шукаюць свой арганічны для іх спосаб уладараньня ў нашай краіне. Краіна, кіруемая спэцслужбай, ды яшчэ такой, як наша, пачварна небясьпечная для ўсяго чалавецтва, бо ўсе зьнешнія яе інтарэсы вызначаюцца не палітыкамі, дыпламатамі або эканамістамі, а структурай з зусім іншай псіхалогіяй і кшталтам дзеяньняў, калектыўным карпаратыўным інстынктам, накопленым спэцслужбамі ў Расеі за амаль сто гадоў. Пры гэтым выкарыстоўваюцца ня толькі ўласны пачварны крывавы і бязьлітасны досьвед, але й усе мэханізмы і багацьці вялікай у мінулым краіны. Дарэчы кажучы, у ім ёсьць і распрацаваны КГБ ад Судаплатава да “Вымпела”, ад Беларусі ў 1943 годзе і Нікарагуа ў 1980-я і да тае пары новы тып вайны, апісаны шанаваным акадэмікам Рыжковым. Але калі б толькі гэтымі інавацыямі абмяжоўваўся ўнёсак расейскіх спэцслужбаў у сусьветную гісторыю, у цяпершчыну і будучыню чалавецтва. З гэтымі войнамі кааліцыя Злучаных Штатаў і ЭЗ ва Украіне, у Сірыі і Іраку, мабыць, дасьць рады. Але падобна, што іх чакаюць новыя праблемы і адкрыцьці ў грамадзкім жыцьці.

Такім чынам, я баюся, Андрэй Андрэевіч, што зьнешняе падабенства Пуціна з Гітлерам зьяўляецца толькі часовым, таксама як спадзяваньні некаторых нашых знаёмых на тое, што падабенства з сталінскім часам не такое ўжо страшнае для іх – бо вельмі добра жылі некаторыя пры Сталіне, і яны спадзяюцца, што будуць такімі ж пры Пуціне. На самой справе працяглы праект Андропава завяршыўся незразумелай для расейскага грамадзтва няўдачай, зараз распачынаецца новы – можа быць узятая на пракат апрабаваная мадэль, але ў яе аснове будзе ляжаць арганічнае разьвіцьцё нябачанай у сьвеце структуры. Зразумела, гэта будзе не аўтарытарызм, які надта слабы для такой структуры, і не таталітарызм, з прычыны адсутнасьці пакуль ідэалогіі. А для таго, каб вырасьціць нацыянальную ідэалогію, трэба задушыць татараў, адмовіцца весьці бясконцую вайну на Каўказе – на ўсё гэта пакуль няма часу і сілаў. Хутчэй у бліжэйшай будучыне нас чакае дэспатыя сярэднявечнага тыпу, у якой будзе цараваць страх, і адзінай мэтай жыцьця ў бальшыні стане апынуцца ў ліку ахоўнікаў, а не тых, каго ахоўваюць.

А таму на трэцяе пытаньне – што ж нас чакае наперадзе, у мяне няма пакуль яснага адказу. У любым выпадку, гэта будзе нешта не падобнае на тое, што Расея або Нямеччына альбо астатні сьвет ужо бачылі.

І нарэшце, што ж рабіць? Не баяцца зірнуць, урэшце, на сваю мінуўшчыну, паспрабаваць вучыць унукаў, каб яны не тыцкалі ўвесь час дзядоў і бабак у тое, што яны нічога не разумеюць і ня хочуць разумець. І спадзявацца на тое, што нашых унукаў будзе дастаткова, каб усходняя дэспатыя не захавалася ў Расеі да самай пагібелі нашай краіны.

Сяргей Грыгар’янц

20 кастрычніка 2014 г.
Падрыхтаваны, але не зачытаны даклад на трэцім кангрэсе расейскай інтэлігенцыі.
Пераклаў з расейскай В. Буйвал.
Крыніца: http://grigoryants.ru/sovremennaya-diskussiya/ponimat-prichiny/
Сяргей Грыгар’янц – расейскі публіцыст, грамадзкі дзеяч, дысідэнт савецкіх часоў. Нажаль не валодае беларускай мовай і не чытаў беларускіх працаў, дзе ўсё тое апісана 15 гадоў таму.

31/10/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2014
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024