Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ (25.06.2014)

Нічога не зьмянілася б

25 чэрвеня 2014 г. швэдская газэта “Dagens Nyheter” напісала пра даўнюю драму. 27 чэрвеня 1909 г. Малады анархіст Адольф Х’ялмар Вонг страляў у рускага цара Мікалая ІІ, які знаходзіўся ў Стакгольме з дзяржаўным візытам. Але кулі забілі швэдскага генэрала Бэкмана. Спадчыньніца ахвяры Оса Бэкман задаецца пытаньнем: “А што было б, калі б мой сваяк не патрапіў пад гэтыя кулі? Ці ўступілаб Расея ў Сусьветную вайну? Што было б з рэвалюцыяй?”

Наш камэнтар: Задавацца пытаньнямі пра ролю асобы ў гісторыі можна. Але нельга губляць цэласнай карціны падзей. Калі б цар быў забіты ў Стакгольме, нічога не зьмянілася б. Раманавых хапіла б на сто імпэрскіх тронаў. І палітыка Расеі не зьмянілася б: здушэньне народаў і грамадзтваў унутры імпэрыі, сацыяльна-палітычнае гніеньне і ваяўнічая экспансія “да апошняга мора”.

Алесь Хадасевіч

***

Расея маніпулюе і рыхтуецца да вайны

25 чэрвеня 2014 г. польская газэта “Rzeczpospolita” паведаміла, што па ініцыятыве Пуціна Дзярждума прыняла рашэньне не выкарыстоўваць расейскія войскі ва Украіне. Раней рашэньне на выкарыстаньне войскаў было зацьверджана Дзярждумай.

Наш камэнтар: Усё гэта нагадвае заяву Крамля ад 14 чэрвеня 1941 года наконт “чуткі пра набліжэньне вайны зь Нямеччынай беспадстаўныя, мы за мір і дружбу”. Можа хто і паверыў новаму подпісу Пуціна, але гісторыя сьведчыць, што ўсё трэба трактаваць якраз наадварот – Расея рыхтуецца да паўнамаштабнай вайны.

Юрка Марозаў

***

Гумару не зразумелі

25 чэрвеня 2014 г. аўстрыйская газэта “Der Standard” паведаміла пра рэакцыю паўночнакарэйскага рэжыму на стварэньне і дэманстрацыю ў ЗША камэдыйна-сатырычнага мастацкага фільма пра Кім Чэн Ына. Рэжым пагражае Штатам “бязьлітаснай рэакцыяй”.

Наш камэнтар: “Рэакцыя” антынародных рэжымаў унівэрсальная. Памятаем, як у сярэдзіне 1980-х гадоў (яшчэ да Гарбачова) савецкія СМІ доўга надрываліся ў “свяшчэнном гневе” на тэму амэрыканскага сатырычнага фільма “Amerika”. У фільме распавядалася аб тым, што будзе з ЗША пасьля акупацыі краіны саветамі або захопу ўлады кампартыяй: стукацтва, паўсюль камісары, гэбэ, калгасы і г.д. Рагатала ўся Амэрыка. У Маскве гумару не зразумелі і ажно захлыналіся ад злосьці. Саўдэпіі заставалася жыць лічаныя гады…

Алесь Хадасевіч

***

Сьціплы знак салідарнасьці

25 чэрвеня 2014 г. нарвэжская газэта “Aftenposten” паведаміла, што ўрад Нарвэгіі пашле ва Украіну 77 тысячаў жаўнерскіх харчавых пайкоў.

Наш камэнтар: Украінцы на перадавой будуць удзячныя за гэтую дапамогу з далёкай краіны. Але эўрапейцы павінны памятаць таксама, што вельмі важна ніякім чынам не падтрымліваць агрэсара – не купляць расейскія тавары, ня весьці з Масквой бізнэс, ізаляваць Імпэрыю Зла.

Алесь Хадасевіч

***

Гэтыя прададуць усіх

25 чэрвеня 2014 г. славацкая газэта “Pravda” напісала пра афіцыйны візыт Пуціна ў Вену. Ён падпісаў з Аўстрыяй дамову на пабудову аўстрыйскай галіны спрэчнага газаправоду “Паўднёвая плынь”. Пасьля акупацыі Крыму Пуцін наведаў толькі Францыю, і тое быў там на сьвяткаваньнях высадкі войскаў у Нармандыі ў 1944 г. У Заходняй Эўропе дамовіліся, што ня будуць прымаць Пуціна на двухбаковых сустрэчах. Аўстрыя парушыла гэтую дамову.

Наш камэнтар: Зноў немцы і французы водзяць карагод з Масквой, калі ўсе дэмакратычныя краіны наладжваюць санкцыі супраць краіны-агрэсара. Вось і газ будуць купляць аўстрыйскія немцы. Гэта нікога не павінна зьдзіўляць. Гэтыя прададуць усіх. Калі ўспомніць, як у 1938 годзе яны масава з захапленьнем сустракалі на вуліцах і плошчах свайго земляка Гітлера, то нічога дзіўнага няма.

Алесь Хадасевіч

28/6/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2014
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024