Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Расейская інтэлігенцыя ў гістэрыцы альбо Андрэй Канчалоўскі: Куды мы коцімся?

16 студзеня на радыёстанцыі Эхо Москвы прагучаў артыкул сусьветна вядомага расейскага кінарэжысёра Андрэя Канчалоўскага. Гэта ёсьць тыповы прыклад “ісканій русского інтеллігента”, знаёмы нам яшчэ з савецкіх школьных падручнікаў. Цікавая статыстыка і цікавыя ацэнкі, але найбольш нам цікавы рэцэпт – зварот да Пуціна, каб той сказаў праўду і пачаў жорстка ўроўніваць усіх перад законам. Ёсьць таксама апэляцыя да Пятра І (а чаму не да Івана Жахлівага?). Няма толькі (як заўсёды у іхных “ісканіях”) жаданьня, каб урэшце зьнікла расейская імпэрыя. Няма прызнаньня таго, што ў Расеі валадарыць жудасная форма таталітарызма – гэбізм. Але мы ад іх гэтага і нечакаем.

Я хачу вам нагадаць некалькі ўражальных лічбаў і фактаў, якія выразна пацьвярджаюць, што Расея па шмат якіх паказчыках знаходзіцца не ў Эўропе і нават не ў Азіі: па ўзроўню карупцыі, па працягласьці жыцьця, па ўзроўню інвэстыцый ў навуку і да таго падобнага мы – у Афрыцы!

Я нават больш скажу – гэта не нам трэба крыўдаваць за такое параўнаньне, а афрыканцам! У афрыканцаў ёсьць тлумачэньне сваёй адсталасьці: іх чатыры стагоддзя бязьлітасна эксплуатавалі і зьнішчалі “прышлыя” – расісты і каланізатары, а нас, расейцаў, апошнія чатыры стагоддзі хто каланізаваў, хто душыў нас, акрамя нас самых?

Дык вось, мы часта ігнаруем статыстыку – зараз будзе статыстыка – у сухіх лічбах цяжка ахапіць розумам рэчаіснасьць.

Але маштабы трагедыі, якая разыгрываецца цяпер на тэрыторыі Расеі, настолькі крытычныя, што я заклікаю вас напружыць сваю ўвагу.

Сьмяротнасьць у Расеі

За апошнія 20 гадоў у Расеі памерла больш за 7 млн. рускіх. Па гэтым паказчыку мы апярэджваем Бразілію і Турцыю на 50%, а Эўропу – у некалькі разоў.

Штогод Расея губляе па колькасьці насельніцтва цэлую вобласьць, роўную Пскоўскай, альбо буйны горад, такі як Краснадар.

Колькасьць самагубстваў, атручваньняў, забойстваў і няшчасных выпадкаў у Расеі параўнальнае з узроўнем сьмяротнасьці ў Анголе і Бурундзі.

Па працягласьці жыцьця мужчын Расея займае прыкладна 160-е месца ў сьвеце, саступаючы Бангладэшу.

Расея займае 1-е месца ў сьвеце па абсалютнай вялічыні зьмяншэньня насельніцтва.

Паводле ацэнак ААН, насельніцтва Расеі з цяперашніх 143 мільёнаў чалавек да 2025 г. скароціцца да 121-136 мільёнаў.

Крызіс сям’і

8 зь 10 старых, што пражываюць у дамах для пажылых, маюць сваякоў, здольных іх утрымліваць. Але, тым ня менш, іх паслалі ў прытулкі! Сямейнікі ад іх адмовіліся.

У нас ад 2 да 5 мільёнаў беспрытульнікаў (пасьля Вялікай Айчыннай вайны іх было 700 тысяч).

У Кітаі на 1 мільярд 400 тысяч насельніцтва беспрытульных толькі 200 тысяч – г. зн. у 100 разоў менш чым у нас!

Вось што значаць дзеці для кітайца! А клопат аб старых і дзецях – гэта залог квітнеючай нацыі.

80% з 370 тысяч дзяцей, што знаходзяцца ў дзіцячых дамах, маюць жывых бацькоў.

Але іх утрымлівае дзяржава! Я наогул лічу, што гэта – крымінальшчына.

Мы займаем 1-е месца ў сьвеце па колькасьці дзяцей, пакінутых бацькамі.

Усе гэтыя лічбы сьведчаць аб эрозіі, распадзе сямейных каштоўнасьцяў у нас у краіне…

Злачынствы супраць дзяцей

Паводле дадзеных Сьледчага камітэту РФ, за 2010 год 100 тысяч непаўнагадовых сталі ахвярамі злачынстваў, — зь іх 1700 дзяцей згвалцілі і забілі (па гэтых лічбах мы апярэдзілі нават Паўднёвую Афрыку). Гэта значыць, што кожны дзень у Расеі забіваюць 4-5 дзяцей.

У 2010 годзе ў Расеі было зьдзейсьнена 9500 сэксуальных злачынстваў супраць непаўнагадовых – зь іх 2600 гвалтаваньняў, 3600 гвалтоўных палавых зносінаў (за 8 гадоў сэксуальная злачыннасьць вырасла амаль у 20 разоў).

Нас у гэтых злачынствах апярэджвае толькі Паўднёвая Афрыка.

Наркаманія і Алкагалізм

30 тысяч расейцаў штогод гіне ад наркатычнай перадазіроўкі (насельніцтва невялікага мястэчка).

За год ад гарэлкі гінуць 70 000 чалавек.

У Аўганістане падчас вайны загінула нашых жаўнераў 14000!

Паводле дадзеных Сусьветнай Арганізацыі Аховы Здароўя, на аднаго грамадзяніна РФ за год прыходзіцца 15 літраў чыстага сьпірту, прытым, што калі ўжываньне чыстага алкаголю на чалавека больш за 8 літраў, то паўстае пагроза выжываньню нацыі.

Карупцыя

Памер хабару ў Расеі павялічыўся ў 10 разоў, ну а суды паміж сабой нашых алігархаў у Лёндане сталіся пасьмешышчам для сусьветнай бізнэс-супольнасьці.

Беспакаранасьць у прававой сфэры дайшла да таго, што супраць юрыста Магніцкага, які загінуў у турме, узбуджана крымінальная справа – гэта значыць, вырашылі судзіць мёртвага чалавека, які, натуральна, ня можа сябе абараняць!

У Эўропе падобны інцыдэнт апошнім разам здарыўся ў 17-м стагоддзі, калі выкапалі з магілы Кромвэля і павесілі на шыбеніцы – так бы мовіць, наўздагон!

Так што ў сьвятле прыведзеных лічбаў можна сьмела казаць пра ўпадак нацыянальнай маральнасьці – і, урэшце рэшт, адказнасьць за гэта нясе наша ўлада.

А цяпер – ці ведаеце вы, што:

За апошнія 10 гадоў у Сібіры зьніклі 11000 вёсак і 290 гарадоў.
Сярэдняя шчыльнасьць засяленьня Сібіры і Далёкага Ўсходу – 2 чалавекі на 1 кв. км.
Сярэдняя шчыльнасьць засяленьня Цэнтральнай часткі Расеі – 46 чал./кв. км.
Сярэдняя шчыльнасьць засяленьня Кітаю – 140 чал./кв.км.
Сярэдняя шчыльнасьць засяленьня Японіі – 338 чал./кв. км.

Для каго мы заваёўвалі і разьвівалі Сібір і Курылы?
Для кітайцаў і японцаў, так атрымліваецца!

Для краіны з такім багацьцем прыродных і водных рэсурсаў ганебна мець 50% насельніцтва беднякоў.

Мяне ад гэтых лічбаў калоціць.

Спадзяюся, што вас таксама. Я ўпэўнены, што Пуцін ведае гэтыя факты – цікава, што ён з гэтай нагоды думае?

Як гэта ні трагічна, я думаю, што відавочна гэта яшчэ ня крэс, не самае горшае, мы яшчэ не дакрануліся “да дна”, і народ яшчэ не дасьпеў да здольнасьці жахнуцца сабе самому і, урэшце, набыць адвагу, каб спытацца, “дзе мы жывем?”

Мы прынюхаліся да смуроду ў пад’ездах і сарцірах! Мы прызвычаяліся да таго, што забіваюць вакол нас. Мы прызвычаяліся да таго, што людзі па расейскіх гарадах і вёсках літаральна змагаюцца за сваё жыцьцё.

Журналіст, народжаны ў Кушчэўскай, Анатоль Ярмолін так і напісаў: “Калі б у Кушчэўскай забілі не адразу 12 чалавек, а было зьдзейсьнена пяць забойстваў па два чалавекі, гэтага ніхто не і не заўважыў бы, як гэта зазвычай адбываецца ў нашай краіне”.

Ну хто ў Расеі ня ведае, што “Кушчоўка” ня толькі ў Краснадары, — яна па ўсяе краіне! Што браткі і цапкі – гэта і ёсьць рэальная ўлада, якую вы самы абіраеце ў дэпутаты мясцовых сходаў! Кожны ў сябе ў пасёлку ведае, хто “круты” – у каго сувязь з паліцыяй і пракурорам.

Крэмль толькі і робіць выгляд, што змагаецца з карупцыяй, звальняючы дзесяткамі генэралаў МУС, чыноўнікаў сярэдняга зьвяна, губэрнатараў.

Ён літасьціва замяняе ім расстрэл на “заслужаны адпачынак” у Дубаі і на Лазурным беразе! Няўжо ўлада ўсур’ёз думае такім чынам скончыць з карупцыяй? Але, з другога боку, па ўсяе краіне вы абіраеце ў мясцовую ўладу кандыдата, у якога на ілбе накрэсьлена “я злодзей”, а потым зьдзіўляецеся, што ўлада карумпаваная!

І я думаю, няўжо павінна вымерці палова нацыі і расейцы павінны “сьціснуцца” да Ўралу, каб народ абудзіўся (паўтараю, народ, а не малюпасенькая група думаючых людзей!) і запатрабаваў ад улады не прыемных навінаў, якія супакойваюць, і чарговых абяцаньняў, а праўды, і перш за ўсё – прызнаньня таго, што зараз дрэнна!

Упомніце: у 1941 годзе настала катастрофа, - і гэта вымушаны быў зрабіць Сталін. У 1956 бальшавікі адчулі, што пагражае расплата за дзесяцігоддзі тэрору, — і гэта вымушаны быў зрабіць Хрушчоў. А сёньня Расея набліжаецца да дэмаграфічнай і маральнай катастрофы, якой ніколі не спазнала!

Гэты факт зьвязаны з многімі абставінамі.

Галоўным зь якіх зьяўляецца безадказная эканамічная палітыка 90-х, што абрынулася на людзей з фэадальнай сьвядомасьцю, якія ніколі ня ведалі прыватнай маёмасьці на зямлю і капіталізма, людзей, якія за 70 гадоў назаўжды згубілі дух прадпрыймальнасьці, што зараджаўся, такі дух, што ледзь-ледзь зараждаўся.

Што рабіць?

Ну вось журналіст Міхаіл Бэрг піша ў блогу: “Мы жывем у адной краіне, але ў нас два народы. Маленечкая кучка тых, што думаюць, якім патрэбная вялікая свабода і чэсныя выбары, і вялізная,“што не прадрамалася” маса расейскага абывацеля. Паміж імі – бездань з страху самага моцнага і небясьпечнага страху, і сацыяльнага недаверу… Можна змагацца з “партыяй жулікаў і злодзеяў”, можна папікаць рускае чыноўніцкае семя, якое спаганіла сабой усю расейскую гісторыю, але немагчыма адмяніць той факт, што абавязкавая бальшыня расейскага насельніцтва практычна не мяняецца ў сваіх фундамэнтальных характарыстыках ужо шмат стагоддзяў!..”

Як ні сумна, я вымушаны зь ім пагадзіцца. Нават дадам ад сябе – вашыя прыгнятальнікі выходзяць з вашых жа шэрагаў!

Таму я ня ведаю што рабіць, акрамя як паспрабаваць скалануць вас і прымусіць жахнуцца самым сабе.

Вось Юлія Латыніна лічыць мяне ня толькі пэсімістам, але й “дэматыватарам”, — мне не здаецца, што матываваць чалавека можна, калі ён прытомны і хоча выратавацца. А калі ён у обмараку або ў летаргічным сьне? Часам, каб вярнуць чалавека да пачуцьцяў, лекар б’е яго па шчаках.

Я ведаю, што я пачую ў адказ, — ужо чуў шмат разоў, але разумею, што, калі хаця б траціна тых, хто чытае і слухае мяне цяпер, пагадзілася б са мной, то РАСЕЯ БЫЛА Б ІНШАЙ КРАІНАЙ.

Я перакананы: Расеі патрэбны лідэр, які меў бы сьмеласьць Пятра Вялікага, каб сказаць людзям словы, якія яны даўно ня чулі.

Гэта будзе горкая праўда, бо цяжка прызнацца ў тым, што Расея ня можа рухацца наперад, таму што ня хоча зразумець, як далёка яна адстала ў сваім цывілізацыйным разьвіцьці ад Эўропы.

Я разумею, што лідэр нацыі, палітык, нясе вялізны груз палітычнай адказнасьці і, як правіла, ня можа гаварыць свабодна.

Але сёньня толькі выразнае і натхняльнае, няхай бязьлітаснае, але жывое, шчырае слова можа стацца нагодай для нацыянальнага абуджэньня ад фэадальнай сьпячкі.

Толькі зрабіўшы гэта, можна спадзявацца, што нацыя інстынктыўна сваёй мудрасьцю зразумее і прыме той нялёгкі і, мабыць, бязьлітасны шлях, які толькі і можа вырваць нашу краіну зь ямы, у якую мы занурыліся.

Я ня ведаю, ці здольны на такі самагубчы ўчынак Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін. Ці здольны ён узяць “стальную мятлу” і абвясьціць роўнасьць УСІХ перад законам? Усіх без выключэньня. Калі здольны – яму наканаванае ганаровае месца ў Пантэёне Расейскай Гісторыі. Калі не… ня ведаю…

Я рускі, сумую па сваёй Радзіме, але я яе “ня бачу”!

Я ня бачу краіны, якой я хачу ганарыцца. Я бачу натоўпы незадаволеных, раздражнёных твараў і чужых людзей, якія баяцца адзін аднаго!

Я хачу ганарыцца сваёй Радзімай, а мне за яе сорамна!

Калі я ганарыўся сваёй Радзімай апошні раз? Не памятаю! Але я дакладна ведаю, што ПРАЎДА аб тым, у якім стане знаходзіцца наш народ, ПРАЎДА, сказаная громка на ўвесь сьвет, выклікала б у мяне, і ня толькі ў мяне, больш гонару, чым перамога нашых хакэістаў на Алімпіядзе.

Андрэй Канчалоўскі

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://echo.msk.ru/blog/echomsk/1239138-echo/

22/1/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2014
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024